засу́нуць сов.

1. (поместить под что-л., внутрь чего-л.) засу́нуть, задви́нуть;

з. сяке́ру за по́яс — засу́нуть топо́р за по́яс;

з. шуфля́ду стала́ — засу́нуть (задви́нуть) я́щик стола́;

2. (закрыть задвижкой) задви́нуть, запере́ть;

3. (вложить, запрятать внутрь) засу́нуть, всу́нуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плясця́нкапояс, зроблены рукамі пры дапамозе дзвюх-трох драўляных палачак’ (Нік. Очерки). У выніку кантамінацыі лексем плесці і пляцёнка (гл.). Параўн. таксама плясцёнка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распераза́цца, ‑перажуся, ‑пяражашся, ‑пяражацца; заг. расперажыся; зак.

1. Зняць з сябе тое, чым быў падперазаны (пояс, папругу, рэмень і пад.). Не пазіраючы ні на кога і тупнуўшы разы са два, Пракоп моўчкі расперазаўся і зняў сярмягу. Колас.

2. Разм. Расшпіліцца (пра пояс).

3. перан. Перастаць стрымліваць сябе; стаць недысцыплінаваным, нахабным. Прытым, Зусім расперазаўся [Кузьма], — Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць. Корбан. Цяпер, адганяючы непажаданы ўспамін, .. [Гукан] падумаў інакш, больш злосна: «Зазнаўся, няшчасны пісака... Расперазаўся». Шамякін.

•••

Хоць расперажыся — уволю, колькі хочаш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыч ’папярочнае бярвенца (пояс) паміж вертыкальнымі слупамі калодзежа’ (Клім.; кобр., драг., іван., Лучыц-Федарэц, Сл. Брэс.); мыч, мычовиньне, ночовиньнепояс паміж дзвюма кроквамі’ (зах.-палес., Нар. сл.), мачы ’гарызантальныя папярочныя планкі, якія замацоўваюць раму ткацкага варштату’ (драг., Уладз.), польск. пазнаньск. miecze ’падпоркі слупкоў («дзядкоў») пад дахам’. З прасл. mbčb < imbk‑jь, — гэта аснова пашырана ў шматлікіх слав. словах, параўн. бел. замкнуць, замок, змыкаць (гл.) і інш. (Фасмер, 2, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́льчыкпояс паміж дзвюма кроквамі’ (кам., Нар. сл.; брэсц., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мыч і вільчык (гл.): рэаліі, названыя імі, знаходзяцца блізка паміж сабой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́пік, ‑а, м.

1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна экватару на адлегласці 23°27′ па поўнач або па поўдзень ад яго. Тропік Рака. Тропік Казярога.

2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

[Грэч. tropikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́раны, -ая, -ае.

1. Сярэдні паміж крайнасцямі — не вялікі і не малы, не гарачы і не халодны і пад.

Умераная скорасць.

Умераная вільготнасць.

Умераныя патрабаванні.

2. Пра клімат: сярэдні паміж гарачым і халодным.

У. клімат.

У. пояс.

3. Які трымаецца сярэдняй палітычнай лініі, схільны да кампрамісу, згодніцтва.

Умеранае крыло рэфарматараў.

Умераная палітыка.

|| наз. уме́ранасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бандале́т ’скураны пояс, да якога прымацоўваецца шабля; перавязь паляўнічай стрэльбы’ (Нас.). Запазычанне з польск. bandolet ’тс’ (а гэта з раманскіх моў, гл. Брукнер, 14). Кюнэ, Poln., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куша́кпояс, дзяга’. Параўн. рус. кушак (Сл. паўн.-зах., 2, 595; Бяльк.). Укр. кушак, рус. кушак, ст.-рус. кушакъ. Запазычанне з тур. kušak ’тс’ (Фасмер, 2, 439).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпераза́ць, ‑перажу, ‑пяражаш, ‑пяража; зак., каго-што.

Сцягнуць, зацягнуць па таліі поясам, папругай і пад.; надзець на каго‑н. пояс, папругу і пад. Прыйшлося [шынель] падперазаць папругаю. Грахоўскі. Дзямід Сыч падперазаў патранташ, перакінуў цераз плячо р[э]мень сеткі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)