няво́льніцтва, ‑а, н.

Рабства, няволя. У цяжкія часы прыгону і нявольніцтва песня і казка былі ў нашым народзе адзіным сродкам захаваць сваё нацыянальнае аблічча. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траге́дыя ’драматычны твор, падзеі якога заканчваюцца смерцю героя’, ’жудасная, страшная падзея; няшчасце’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), траге́дзія ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. трагедия, траедия ’трагедыя, няшчасце’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. tragedyja, trajedyja (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 163), якое праз лац. tragoedia са ст.-грэч. τραγῴδία < τράγος ’казёл’ і ῴδήпесня, спеў’ — літаральна песня казлоў: выконвалася пад час урачыстасцей, прысвечаных богу ўрадлівасці Дыянісу сатырамі (паўлюдзьмі-паўказламі; світа Дыяніса). Параўн. няўдалую кальку ў ц.-слав. мове XI ст. — козьлогласование (Фасмер, 4, 92; Голуб-Ліер, 485; Чарных, 2, 255–256; ЕСУМ, 5, 615).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вар’і́равацца, ‑руецца; незак.

1. Відазмяняцца, перайначвацца. Песня, перадаючыся з вуснаў у вусны, змянялася, вар’іравалася; некаторыя матывы губляліся, некаторыя набывалі новае гучанне. Шкраба.

2. Зал. да вар’іраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухгало́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які спяваецца на два галасы. Двухгалоснае спяванне. Двухгалосная песня.

2. Які з’яўляецца спалучэннем двух галосных гукаў у аднаскладовым вымаўленні; дыфтангічны. Двухгалосны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыфмава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад рыфмаваць.

2. у знач. прым. Такі, у якім ёсць рыфма, з рыфмамі, у якім рыфмуюцца радкі. Рыфмаваная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́гер, ‑а, м.

Новая модная, папулярная (да збітасці) песня ці інструментальная п’еса. Ён [амерыканец] спяшаўся вярнуцца на сваю базу, каб там выпіць віскі і паслухаць новы шлягер. Пішчыкава.

[Ням. Schlager.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́йліць ‘гаварыць недарэчнасці, глупства, разводзіць плёткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Па фармальных прыкметах (дыфтангічнае спалучэнне), відаць, літуанізм. Параўн. літ. trailúoti ‘балбатаць, пустазвоніць’, tráila ‘пустамеля, пустазвон’ (Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225; Грынавяцкене, LKK, 16, 190), trailė̃ ‘вясёлая песня’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акы́н, ‑а, м.

Народны паэт-імправізатар і спявак у некаторых народаў Азіі (казахаў, кіргізаў і інш.). Ляці, мая песня, ляці і спявай, Суседа-акына як след прывітай. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцо́на, ‑ы, ж.

1. Род лірычнага верша ў італьянскай і старафранцузскай паэзіі сярэдніх вякоў і эпохі Адраджэння.

2. Лірычная песня, якая па гучанню набліжаецца да італьянскай народнай песні.

[Іт. canzone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лихо́йII разг. (удалой) хва́цкі, зухава́ты; уда́лы; (залихватский) заліхва́цкі; (молодецкий) маладзе́цкі;

лиха́я пе́сня маладзе́цкая (уда́лая, хва́цкая) пе́сня;

лихи́е партиза́ны уда́лыя партыза́ны;

лихо́й вид хва́цкі (зухава́ты, маладзе́цкі) вы́гляд;

лихо́й конь уда́лы (хва́цкі) конь;

лихо́й па́рень зухава́ты (уда́лы) хло́пец;

лихо́й в рабо́те уда́лы (хва́цкі) у пра́цы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)