стра́ціць, стра́чу, стра́ціш, стра́ціць; стра́чаны; зак.

1. каго-што. Застацца без каго-, чаго-н.; панесці страты.

С. сябра.

С. працу.

У вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга.

2. што. Без карысці, марна патраціць што-н. (пра час, грошы і пад.).

С. цэлы месяц.

С. многа грошай без патрэбы.

3. што. Не захаваць, не зберагчы што-н.

С. сілы і здароўе.

4. што. Часткова або поўнасцю пазбавіцца якіх-н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад.

С. надзею.

С. давер.

С. сувязь з аднакласнікамі.

5. што. Збіцца з дарогі, згубіць след.

С. сцежку.

Страціць ласку ў каго — перастаць быць у пашане, павазе.

Страціць прытомнасць — абамлець, самлець.

Страціць розум — здурнець.

|| незак. стра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́хтык, прысл.

Разм.

1. Якраз, дакладна (таксама, такі самы). Алімпа ўгледзела праз шыбу акна прыплюснуты нос і вушы, рыхтык такія, як у дзядзькі. Сабаленка. Карацей і прасцей кажучы, .. [гаспадар] гуляў са мной рыхтык так, як гуляе кот з мышкай, не даючы ёй ніякай магчымасці пазбавіцца ягоных кіпцюроў. Дубоўка.

2. у знач. нязм. прым. Выліты хто‑н., падобны на каго‑н. — У клубе сядзеў дзядзька рыхтык наш Пракоп Кульгавы. Хведаровіч. Яшчэ калі малым быў, аднойчы, на вадохрышча, вылепіў са снегу станавога, але ж рыхтык ён. Гурскі.

[Польск. rychtyk, rychtyg з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́зваліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Атрымаць незалежнасць, стаць свабодным. Вызваліцца з-пад сацыяльнага і нацыянальнага ўціску.

2. Зняць з сябе што‑н., пазбавіцца ад чаго‑н., што сціскае, абмяжоўвае. Вера Антонаўка нецярпліва вызвалілася з абдымкаў і скоранька пабегла назад на дарогу. Карпаў. / у перан. ужыв. Галынскі сеў за стол. Ён пазіраў на прысутных і ніяк не мог вызваліцца ад дум. Галавач.

3. Стаць свабодным ад спраў, абавязкаў і пад. Вызваліцца ад работы. □ [Начальнік:] — Перадай пракурору, няхай пачакае — вызвалюся, паедзем разам. Карпаў.

4. Стаць пустым, незанятым (пра памяшканне). [Гаспадыня:] — Вызваліцца тая кватэра, зноў зоймеце, калі захочаце. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казяле́ц ’расліна Ranunculus acer’ (БРС, ТСБМ, Дэмб.; маг., Кіс.; Шат.). Укр. козелець ’тс’. Для рус. гаворак СРНГ падае памету «валагодскае»; козеле́ц і козе́лец для ’Ranunculus’ ведаюць таксама смал. і валаг. гаворкі. У якасці іншаславянскай паралелі можна прывесці польск. kozielec ’Anemone ranunculoides’. Відавочна, усх.-слав. козелец (акцэнтуацыя ў асобных мовах у гэтым слове не зусім зразумелая), якое да прасл. kozьlьcь ’казляня’. Матывацыя няясная. Магчыма, як аб гэтым сведчаць падобныя назвы ў слав. мовах для Pimpinnella, Valeriana, назву расліна атрымала паводле спецыфічнага паху; на гэта ўскосна ўказвае звестка аб тым, што казялец курылі ў хатах, каб пазбавіцца клапоў (рус. смал., СРНГ, 14, 60). Гэта, аднак, здагадка; у назвах для Ranunculus з паказальнай для Беларусі ўкр. або рус. тэрыторыі такая ўласцівасць (пах) ніяк не адзначаецца. Вельмі часта ў назвах раслін дэрываты ад каза, казёл ужываюцца для характарыстыкі розных зааморфных прыкмет. Сапраўды, у казяльца лісткі ўтвараюць штосьці накшталт казліных рожак, аднак гэта не дае падстаў меркаваць аб пераносе назвы па знешняму падабенству.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. і без дап. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу. Кіраніха збянтэжылася, пачала костачкай вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. Ермаловіч. [Сабака] прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. Колас. Свіння Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. Брыль.

2. перан. Разм. Трывожыць, турбаваць каго‑н. [Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас не чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. Савіцкі.

•••

Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чым‑н. — Няўжо і на нас запытанне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рашы́ць, рэшы́ць ’прыйсці да заключэння; вырашыць, надумаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’развязаць, вырашыць (задачу)’ (Янк. 3.), ’патраціць, ліквідаваць, зрасходаваць, знішчыць’ (Янк. 3., Мат. Маг., ТС), рэшы́ццапазбавіцца, страціць’ (Растарг.). Параўн. рус. реши́ть ’вырашыць’, укр. ріши́ти ’вырашаць, пазбаўляць, губляць’, каш. řešëc ’вязаць’, чэш. řešit, славац. riešiť, харв. riješiti, серб. ре́шити ’тс’, славен. rešiti ’развязаць, выратаваць’, балг. реша́ ’вызначыць, вырашыць’, ст.-слав. рѣшити ’вызваліць, вырашыць’. Прасл. *rěšiti з š, перанесеным з ітэратыва *resjati, параўн. балг. реся́ ’рашаць’, в.-луж. rozrisać, rozrěsać ’вырашаць’, гл. Махэк₂, 531; БЕР, 6, 233, 239. У славянскіх мовах прасочваецца сумяшчэнне семантыкі ’выратаваць’ і ’пазбавіць’, параўн. славен. nas reši оd zlega, што, магчыма, звязана са ст.-інд. reşáуаtі ’ён робіць шкоду, карае’, rişyati, reşati ’пацярпелы, пашкоджаны’. У гэтым выпадку семантыка слав. *rěšiti развівалася ад ’пакараць, пазбавіць чагосьці’ да ’пазбавіць, страціць’. Другое значэнне ’прыходзіць да выніку, развязваць праблему’ прасочваецца ў балтыйскіх мовах: літ. raišýti ’прывязаць’, лат. ràisît ’вырашаць; развязваць’, гл. Сной, 618; Бязлай 3, 174; гл. таксама Фасмер, 3, 479; SEK, 4, 230–231 (Борысь значэнне ’развязваць’ выводзіць з ’вязаць’ у выніку дэпрэфіксацыі першаснага прэфіксальнага *orz‑rěšiti ’развязаць’ > *rěšiti ’развязваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Правесці некаторы час гуляючы. Прагуляць гадзіну на свежым паветры. // Пралодарнічаць, прагультаяваць. [Шэмет:] — Прагулялі лета, а цяпер дроў шукаеце? Лобан.

2. што і без дап. З-за гульні прапусціць што‑н., пазбавіцца чаго‑н. Прагуляць абед. □ — Ды і рагатку, відаць, прагуляў недзе, — глянуў .. [Сакоўскі] на Алешкавы рукі. Якімовіч.

3. што і без дап. Зрабіць прагул, не пайсці на работу.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства. Багаты ў мінулым, .. [Анупрэй] прагуляў большую палавіну свайго хутара. Пестрак.

5. Правесці некаторы час у п’янстве, гулянках.

6. Пацярпець паражэнне ў гульні. // каго-што. Прайграць каго‑, што‑н. Цівун ухмыльнуўся тоўстымі губамі: — Мусіць, заслужыў, калі пан прагуляў цябе... Добрага работніка не прагуляў бы! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

1. Развязаўшыся, аддзяліцца (аб вяроўцы, канаце і пад.). // Вызваліцца ад прывязі, стаць непрывязаным. Конь адвязаўся. □ Тыя, якія раней за іншых адвязаліся ад сваіх парашутаў, без усялякай каманды, механічна, пасталі з аўтаматамі на варту. Чорны.

2. перан. Разм. Пазбавіцца ад каго‑н. дакучлівага, назойлівага або непрыемнага, нежаданага. Рыгору хацелася скарэй адвязацца ад гаспадыні. Гартны. Небяспечны чалавек, — падумаў пан. — ..Ніяк цяпер не адвяжашся ад гэтага д’ябла ў чорнай сутане. Бядуля.

3. перан. Разм. Перастаць дакучаць каму‑н. Адвяжыся, аса-назола! — жартаўліва замахваўся на бабку дзед. Даніленка. [Лаяна:] — Скажу вам яшчэ болей, каб вы ўрэшце адвязаліся ад мяне і не ліплі, як назойлівыя мухі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсячы́, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ, ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. ‑сек, ‑секла, зак., што.

1. Аддзяліць, ударыўшы з размаху чым‑н. вострым. Вайна і яшчэ адну пакінула адмеціну: на левай руцэ.. [у Сцяпана] не хапала двух апошніх пальцаў — адсекла снарадам. Ракітны. [Агей:] — Куды ж без зямлі мне, няма мне тады ходу ў жыцці... лепш рукі мне адсекчы, чым без зямлі быць. Галавач. // перан. Рашуча пазбавіцца чаго‑н., парваць сувязь з чым‑н. [Каваль:] — Не куру. [Хлопец:] — Зусім? — Кінуў. — Ну, малайчына. А я сабе сказаў: да Першага мая, а там — адсяку. Савіцкі.

2. Зак. да адсякаць (у 2, 3 знач.).

3. Адказаць, сказаць у рэзкай, катэгарычнай форме. А машыніст на ўсе пагрозы нібы адсек: — Не павязу! Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рату́нак, ‑нку, м.

1. Тое, што і ратаванне. Рух гэты .. [Міхалковіча] падобен на тое, быццам ён кінуўся на свой ці на чый ратунак. Чорны.

2. Магчымасць, сродак выратавацца, пазбавіцца ад чаго‑н. (небяспечнага, непрыемнага). І няма такой злыбеды на свеце, на якую б не ўсміхнуўся неспадзеўны, нечаканы ратунак. Гарэцкі. Гэта быў слабы, але радасны крык чалавека, які пасля смяртэльнай небяспекі ўбачыў ратунак. Шамякін. Казінае малако лічылася найлепшым ратункам ад сухотаў, ад усякай знямогі, кашлю, болю ў грудзях. Кулакоўскі.

3. Дапамога, абарона, выручка. Прасіць ратунку. □ З трахомаю, з праказаю Калекі ўсе ідуць. Ускраіны паказваюць Вялікую бяду. Пара ратунак даць ім, Пара іх выручаць! Панчанка.

•••

Ратунку няма гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)