ако́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў. [Зынга] ціхенька бярэ на гармоні некалькі нясмелых акордаў. Чорны. Калі б тая радасць і тое шчасце.. маглі б спяваць і звінець сваімі акордамі, то наша вуха чула б найцікавейшую на свеце музыку. Колас. // Гул; гукі. Акорд машын. Акорды лета.

•••

Акорд струннабор струн для смычковага або шчыпковага інструмента.

Заключны (апошні, развітальны) акорд — дзеянне, з’ява, падзея і пад., якімі што‑н. завяршаецца, заканчваецца.

[Іт. accordo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Невялікая вяроўка; шпагаціна. Перавязаць што-небудзь аборкай. □ Пяньку яна [Аўгінка] хацела здаць нарыхтоўшчыкам, але перадумала — у сваёй гаспадарцы таксама аборкі патрэбны. Чыгрынаў.

або́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р м. ‑рак; ж.

1. Спец. Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога‑н. малюнка, табліцы і пад. Тэкст у аборку.

2. Нашытая палоска матэрыі. // часцей мн. (або́ркі, ‑рак). Тое, што і брыжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перацягну́ць сов.

1. в разн. знач. перетяну́ть;

п. шы́ны ко́лаў — перетяну́ть ши́ны колёс;

п. струну́ — перетяну́ть струну́;

адна́ ша́ля ва́гі ~ну́ла — одна́ ча́ша весо́в перетяну́ла;

дужэ́йшы заўсёды ~ця́гне — сильне́йший всегда́ перетя́нет;

п. набо́р на другу́ю старо́нку — перетяну́ть набо́р на другу́ю страни́цу;

2. (передвинуть) перетяну́ть, перетащи́ть;

3. (перевязать поперёк) перетяну́ть, перехвати́ть;

4. прост. (нанести удар) огре́ть, перетяну́ть;

5. перен., разг. перетяну́ть, перемани́ть;

п. на свой бок — перетяну́ть на свою́ сто́рону

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сагайда́к ’чахол для лука’, ’увесь набор збруі конніка: лук з чахлом і калчан са стрэламі’ (ТСБМ). Ст.-бел. сагайдакъ, саадакъ, сайдакъ, согайдакъ, согойдакъ (пачатак XVI ст.), працягвае ст.-рус. саадакъ, сайдакъ, сагайдакъ; параўн. і ст.-укр. сайдакъ, сагайдакъ (XV ст.), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 71. Укр. сагойда́к, сайда́к, рус. дыял. саада́к, сагада́к, сайда́к, польск. sahajdak, sajdak ’тс’ (XVII ст., з усходнеславянскіх, Брукнер, 479). Запазычанне з цюрк., параўн. казах., чагат., алт. sadak, балкар. sadaq, sadaɣ ’стрэлка’, тат., чагат. saɣdak ’калчан’, манг. sagadag ’лук і стрэлы’. Гл. Фасмер, 3, 540, 543 з літ-рай. Аб гісторыі гэтых назваў у рускай мове гл. Адзінцоў, Этымалогія–98 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго-што.

1. і чаго. Узяць яшчэ нейкую колькасць да поўнай меры. Дабраць вады ў каструлю.

2. Скончыць набор (кнігі, артыкула і пад.). Дабраць часопіс.

3. Выбіраючы, знайсці, падабраць патрэбнае, прыдатнае, адпаведнае чаму‑н. Дабраць ключ да замка. Дабраць чаравікі да пары. □ Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль такую пару дабраў. З нар.

•••

Ладу не дабраць — не знайсці выхаду з якога‑н. становішча.

Розуму не дабраць — не магчы знайсці рашэння якога‑н. пытання, не ведаць, што рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́капіс, ‑у, м.

1. Тэкст напісаны ад рукі, а таксама аддрукаваны на пішучай машынцы. Закружыў вецер, падхапіў лісты рукапісу, хлопчык падбег і сабраў лісты, спісаныя дробным уборыстым косым почыркам. Гурскі. // Арыгінал, тэкст, з якога робяць набор. [Чарнавус:] Кніжку маю не пусцілі ў друк. [Вера:] А прычыны? [Чарнавус:] Адно мне выразна сказаў дырэктар выдавецтва: «Забярыце рукапіс, ён нам не патрэбен». Крапіва.

2. Рукапісны помнік старажытнай пісьменнасці. Балгарскія рукапісы 12–13 стст. Вывучэнне старажытных рукапісаў. □ Да гэтага часу не знойдзена ні аднаго глагалічнага помніка, спісанага з кірылаўскага рукапісу. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разабра́ць сов.

1. в разн. знач. разобра́ть;

р. гадзі́ннік — разобра́ть часы́;

р. плот — разобра́ть забо́р;

р. набо́ртип. разобра́ть набо́р;

салда́ты ~ра́лі вінто́ўкі — солда́ты разобра́ли винто́вки;

р. тава́р у магазі́не — разобра́ть това́р в магази́не;

р. папе́ры — разобра́ть бума́ги;

р. пыта́нне — разобра́ть вопро́с;

р. сказ па часці́нах мо́вы — разобра́ть предложе́ние по частя́м ре́чи;

р. по́чырк — разобра́ть по́черк;

віно́ мо́цна ~ра́ла — вино́ си́льно разобра́ло;

2. (тушу) разде́лать; освежева́ть;

р. па ко́стачках — разобра́ть по ко́сточкам;

не разбяры́-бяры́ — сам чёрт не разберёт;

лі́ха яго́ разбярэ́ — чёрт его́ разберёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбо́р, ‑а, м.

1. Камплект, набор прадметаў для карыстання. Чарнільны прыбор. Чайны прыбор. □ Стол быў акуратна накрыты. На ім стаялі прыборы, чаркі, бутэлька наліўкі, вяндліна і ёмкая скаварада яечні з дзябёлымі, сакаўнымі скваркамі. Колас.

2. Спецыяльнае прыстасаванне, апарат, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння чаго‑н., кіравання чым‑н. і пад.). Вымяральныя прыборы. □ Навіна [самалёта], галоўныя прыборы былі разбіты, левае крыло разарвана. Шамякін. Лабараторыі нарыхтоўчых пунктаў забяспечаны прыборамі для вызначэння якасці клубняў. «Звязда».

3. толькі мн. (прыбо́ры, ‑аў). Абл. Уборы, адзенне. Сотняй звітых вясёлак паркаль Усміхаўся з палатак на сонцы, І каралі цвілі на руках Прадаўцоў, у прыборах бясконцых. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярста́ць1 стаўб. ’ткацкі станок’, карэліц. ’варштат’ (З нар. сл.), палес. вэрста́тʼ, вэрста́цʼ (Уладз.), укр. палес. верста́ть ’ткацкі станок’. Да варста́т (гл.). Канцавое ‑ць‑ — вынік другаснага змякчэння (Карскі, 1, 350), магчыма, пад уплывам слова з той жа семантычнай групы стацівы ’бакавая частка красён’. Параўн. таксама ст.-рус. верстать ’сталярны варштат’ (1686 г.).

Вярста́ць2 (паліграф.) ’размяшчаць набор паводле старонак’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе верста́ть ’тс’ узнікла лексіка-семантычным шляхам на базе дзеяслова верстать ’выраўноўваць’ (Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64); параўн. верстать: сіб. ’размяркоўваць’, вяц. ’дзяліць раллю’, алан., кастр. ’выраўноўваць’, валаг. ’абрэзваць, выраўноўваючы’; ’ставіць (салдат) у адзін рад’, ст.-рус. верстати ’размяркоўваць, уключаць, ахопліваць падаткамі’; ’выраўноўваць’; ’вызначаць на службу’ (1577 г.), якія ўтвораны ад верста (гл. вярста́) і суф. ‑ати. Сюды ж вярста́цца, вярста́тка (БРС, КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начы́нне, ‑я, н., зб.

1. Набор прадметаў, інструментаў для выканання якой‑н. работы. Улетку цесляры вандравалі са сваім начыннем — пілкаю і сякерамі — па ўсёй ваколіцы. С. Александровіч. Начыння ў кузні было не вельмі многа: два меншыя молаты і адзін вялікі. Сабаленка.

2. Сукупнасць прадметаў хатняга, гаспадарчага, ваеннага і пад. ўжытку. Цётка Арына бразгала на кухні начыннем, нешта гаварыла напаўголас, відаць, толькі для сябе. Асіпенка. Пад нагамі розная вайсковая амуніцыя і начынне: сёдлы для кухань і кулямётаў, лапаты, кіркі і нейкія жалязякі, густа змазаныя аўтолам. С. Александровіч. Усялякія прабіркі, колбы, адным словам — шкляное начынне, патрэбнае для лабараторнай працы, дзяўчаты стаўлялі на паліцы ў кладоўцы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)