стра́стный
1. (очень сильный) мо́цны; (горячий) гара́чы; (преданный) адда́ны;
стра́стное жела́ние мо́цнае (гара́чае) жада́нне;
2. (крайне увлечённый чем-л.) заўзя́ты, страшэ́нны, стра́шны;
стра́стный люби́тель му́зыки заўзя́ты ама́тар му́зыкі;
3. (пылкий, чувственный) стра́сны, па́лкі, гара́чы;
стра́стный взгляд па́лкі по́гляд;
стра́стный поцелу́й гара́чы пацалу́нак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužba ‘моцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць 1, 2 (гл.). Літ. tūžbà ‘злосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рас. Укр. ве́рес, рус. ве́реск, ве́рес, польск. wrzos, чэш. vřes (дыял. таксама břez), серб. вре̑с, вре̑сак і г. д. Прасл. *versъ ’верас’. Роднасныя: лат. vìrsis, vir̂zis, літ. viržỹs ’верас’, vir̃kščiai ’моцнае бадылле бульбы і да т. п.’, лат. virksne ’куст бульбы’, грэч. ἐρείκη (*u̯er‑) ’верас’, ірл. froech ’тс’. Балта-слав. формы ўказваюць не толькі на першапачатковае прасл. *versъ, але і на *verzъ (чэш. дыял. břez, літ. viržỹs, лат. vir̂zis), *verskъ (рус. ве́реск, літ. vir̃kščiai, лат. virksne < *virsk‑), што можа сведчыць аб «праеўрапейскім» паходжанні слова, *versъ, *verzъ < і.-е. *u̯erk̑‑, *u̯erg̑‑. Гл. Фасмер, 1, 296; Траўтман, 362; Фрэнкель, 1264; Махэк₂, 702.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́рат ’нерат’ (Бяльк.). Да не́рат (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.
Ме́рат 2 ’д’ябал’ (Уласт). Рус. наўг., цвяр. ме́рет ’тс, нячысцік’. З рус. ме́рек: пск., цвяр. ’трызненне’, ’прывід, здань’, вяц. ’д’ябал’, зах.-рус. мере́кать ’здавацца, уяўляцца’, перм. мерещить ’тс’, вяц. меречить ’намервацца рабіць благое’, балг., макед. мера́к ’моцнае жаданне да чаго-небудзь, цяга, ахвота’. Можна меркаваць, што ‑т у выніку спарадычнага чаргавання ўзыходзіць да ‑k‑ (*мерекʼ > *меретʼ > ме́рат). Да прасл. merk‑/mьrk. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mérkti ’жмурыцца’, лат. mir̃kšţêt ’маргаць’, гоц. maurgis ’ранак’ (Фасмер, 2, 602 і 605). Паводле Уласта (Крывіч, 4, 1923, 30), звязваецца з мара́ 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́ра, ‑ы, ж.
1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам. Бура ўзнялася. Бура сціхла. □ Дзед з Сымонам пад вярбою Селі буру пераждаць. Колас. Пералівы ветру пераходзяць у буру. Бядуля.
2. перан. Пра сацыяльныя з’явы вялікай гістарычнай важнасці, якія выклікаюць істотныя перамены ў жыцці грамадства. І вось паўстаў крылаты пралетарый, — І бура ўміг з зямлі змяла цара — драпежніка арла. Крапіва. Раскаты рэвалюцыйнай буры ў пралетарскіх цэнтрах Расіі ўскалыхнулі і Беларусь. Івашын.
3. Шум, крык. Лабановіч дагадаўся, што падлоўчы Баранкевіч падняў у доме буру. Колас. [Насця:] — Што ж гэта, памочнікі мае дарагія, у ясны дзень буру паднімаеце? Мележ. // перан. Моцнае душэўнае хваляванне. Бура, якая бушазала ў душы [Пятра] ўсю дарогу, пакрысе сціхала. Шамякін. // перан.; чаго або якая. Яркае гарачае выяўленне пачуццяў. Пасля буры воплескаў шалёных Мы сябе не помнілі ў фінале І свае сапраўдныя імёны У ролях закаханых называлі. Непачаловіч.
•••
Магнітная бура — раптоўнае кароткачасовае, хуткае і незаканамернае змяненне магнітнага поля Зямлі, звязанае з утварэннем і развіццём па Сонцы цёмных плям.
Бура ў шклянцы вады — моцнае хваляванне, гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.
Якой бурай прынесла — пра нечаканае з’яўленне непажаданага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала. Шамякін. Канцавенькага гэта яшчэ больш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!.. Арочка.
2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану. // перан. Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад. Новікаў. // Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч. Бядуля.
2. Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце з прычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца. Прыказка. // перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сенса́цыя, ‑і, ж.
1. Моцнае ўражанне ад якой‑н. падзеі, якога‑н. паведамлення. Артыкул выклікаў сенсацыю. □ Астэроід зрабіў сапраўдную сенсацыю ва ўсім свеце. Буржуазная прэса дайшла да таго, што пачала сцвярджаць, быццам услед за ім павінны з’явіцца метэоры значна большых памераў. Гамолка.
2. Падзея, паведамленне, якія выклікаюць такое ўражанне. Газетныя сенсацыі. □ [Шахрай:] — Браты-газетчыкі празвалі мяне каралём інфармацыю. А гэты кароль празяваў самую вялікую сенсацыю. Васілёнак. Амерыканскі друк падкі на сенсацыю, і ў пагоні за навінамі газеты часта прыўзнімаюць заслону над тым, што да пары да часу амерыканскія і некаторыя іншыя дыпламаты стараюцца замоўчваць. Новікаў.
[Фр. sensation ад лац. sensus — пачуццё, адчуванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Раптоўнае загаранне, непрацяглы бляск, нядоўгае ззянне. Успышка бензіну. □ Зноў на рэйках нікога няма, а ад участка да ўчастка пакаціліся вогненныя ўспышкі. Васілеўская. Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі. Даніленка. І следам за ўспышкай зарніц Даносіла ветрам здалёку Дыханне бурлівых крыніц. Кірэенка.
2. Раптоўнае кароткачасовае і моцнае праяўленне чаго‑н. Успышка тыфу. □ Яркімі ўспышкамі паўстаюць у маёй памяці абразкі самага ранняга дзяцінства. Бядуля. // Нечаканае праяўленне раздражнення, абурэння. Валенда панура маўчаў. Успышка гневу не зрабіла яго цвярозым. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плюшча́ць ’бурна цячы’ (Сцяшк. Сл.), плюшчаць ’цячы (аб крыві), ліць ліўнем’ (Нас.), ’патроху выцякаць’ (Варл.), ’плюхаць’, ’моцна цячы’ (Юрч. Вытв.), ’моцна хлюпаць’ (мсцісл., З нар. сл.), плюшчыць ’плюхаць, хлюпаць (у ботах)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.); плюшчэнне ’моцнае плюханне, цячэнне, вада’ (Юрч. CHJ1). Укр. плющати ’плёскаць’, рус. дыял. плюшчать ’хвастаць, ісці (аб дажджы)’, ’мокнуць, кепска зажываць’: польск. pluszczeć, pluszczyć ’цячы струменем, плысці з плёскам, хлюпаць’. Узыходзіць да прасл. *ріʼт0‑ё‑(і/рГшкаіі/рГ№кпоіі > плюскаць! (гл.). Форма з націскным э. відаць, запазычана з польск. мовы, гл. Цвяткоў (Запіскі, 56), а таксама Банькоўскі (2, 613), дзе pluszczeć ’плёскаць’ (з XV ст.). Сюды ж, магчыма, *плюшчэць (плюшчыць) ’быць напоўненым., кішэць’: лес плюшчыць ваўкамі (зэльв., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)