успышка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Раптоўнае загаранне, непрацяглы бляск, нядоўгае ззянне. Успышка бензіну. ▪ Зноў на рэйках нікога няма, а ад участка да ўчастка пакаціліся вогненныя ўспышкі. Васілеўская. Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі. Даніленка. І следам за ўспышкай зарніц Даносіла ветрам здалёку Дыханне бурлівых крыніц. Кірэенка.

2. Раптоўнае кароткачасовае і моцнае праяўленне чаго‑н. Успышка тыфу. ▪ Яркімі ўспышкамі паўстаюць у маёй памяці абразкі самага ранняга дзяцінства. Бядуля. // Нечаканае праяўленне раздражнення, абурэння. Валенда панура маўчаў. Успышка гневу не зрабіла яго цвярозым. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)