санато́рна-куро́ртны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лячэння і адпачынку на курортах і ў санаторыях. Санаторна-курортная карта. Санаторна-курортнае лячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эндакрынало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае будову і функцыі залоз унутранай сакрэцыі, распрацоўвае метады лячэння захворванняў, выкліканых парушэннем іх дзейнасці. Эксперыментальная эндакрыналогія.

[Ад грэч. éndon — унутры, krinō — аддзяляю і logos — навука.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфе́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Уражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н.

Яго словы мелі незвычайны э.

2. Вынік якіх-н. дзеянняў, якой-н. дзейнасці.

Э. ад прымянення новай апаратуры.

Э. лячэння.

3. Сродак, пры дапамозе якога ствараюцца пэўныя ўражанні.

Эфекты дажджу ў тэатры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гамеапа́тыя, ‑і, ж.

Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы.

[Ад грэч. homojos — падобны і pathos — хвароба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артапеды́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да артапедыі. Артапедычнае лячэнне. // Прызначаны для лячэння якіх‑н. дэфармацый цела, для іх кампенсацыі. Артапедычная гімнастыка. Артапедычны абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курсо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Дакумент на права лячэння і харчавання на курорце, звычайна з забеспячэннем жылплошчай за межамі санаторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баратэрапі́я, ‑і, ж.

Спец. Метад лячэння, пры якім штучна змяняецца атмасферны ціск, каб павялічыць папаўненне крывёй сасудаў якога‑н. органа або часткі цела чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэрапі́я ‘лячэнне ўнутраных хвароб’ (ТСБМ), тэра́пія ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй непасрэдна з новалац. therapeia, дзе з грэч. θεραπεία ‘догляд, лячэнне’ або праз польск. terapja ‘лячэнне, майстэрства лячэння’ (ЕСУМ, 5, 349).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нары́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нарыва. Нарыўная паверхня.

нарыўны́, ‑ая, ‑ое.

Які прызначаны для лячэння нарываў. Нарыўны пластыр. // Які выклікае нарывы. Нарыўны газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстаце́л, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і аранжавым млечным сокам (выкарыстоўваецца для лячэння некаторых захворванняў скуры); падтыннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)