старгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Таргуючыся, дамовіцца пра цану чаго‑н. Патупаўшы па рынку і не знайшоўшы нікога з Выганаў, Лабановіч старгаваў за рубель возніка. Колас. // Таргуючыся, купіць. Паехаў [Антось] некуды, старгаваў зруб і прызнаў яго вадою ў Смольню. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразі́ць, гражу, грозіш, грозіць; незак.

Абяцаць зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць; пагражаць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч. // Рабіць пагражальны жэст. Чыкілевіч падымае палец, злёгку грозіць Пракопу, як настаўнік неразумнаму вучню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насты́рны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Настойлівы, напорысты, упарты ў дасягненні чаго‑н. Адзін настырны карэспандэнт усё дапытваўся, у чым сакрэт поспеху яго, Альбіна Іванавіча, работы. Даніленка. На Прывакзальнай плошчы зачыняліся магазіны, але пад дзвярыма стаялі запозненыя і настырныя пакупнікі і прасіліся нешта купіць. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кот, ката́, М каце́, мн. каты́, като́ў, м.

Свойская жывёліна сямейства кашэчых; самец кошкі.

Сібірскі к.

Кату па пяту (разм., жарт.) — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку (разм.) — набыць што-н., не ведаючы яго якасці.

Як кот наплакаў каго-чаго (разм., жарт.) — пра нязначную колькасць чаго-н.

|| памянш.-ласк. ко́цік, -а, мн. -і, -аў, м. і като́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. каці́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набам‑ вірыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, Ьат‑ bintiкупіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбёрыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упадаба́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад упадабаць.

2. у знач. прым. Які ўпадабаўся, спадабаўся, прыйшоўся па густу. Жанкі на лавах засмяяліся, пачалі пераказваць адна адной недачутыя ці ўпадабаныя словы песні. Палтаран. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыво́т, -вата́, М -ваце́, мн. -ваты́, -вато́ў, м.

1. Частка цела ў чалавека і жывёл, у якой размешчаны органы стрававання.

Боль у жываце.

2. Страўнік, кішэчнік (разм.).

Купіць лякарства ад жывата.

Благому жывату і пірог шкодзіць (прыказка).

Жывот падцягнула (безас.) — захацелася есці.

Качацца жыватом (разм.) — хварэць на жывот.

Падарваць жывот (жываты) са смеху — моцна смяяцца, аж заходзіцца.

Плячысты на жывот (жарт.) — ахвотнік паесці.

Хватацца за жывот — смяяцца да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бутэ́лечка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да бутэлька; маленькая бутэлька; пляшачка. — Вось вы, таварыш начальнік, — сказаў.. [Мякіш], — гаворыце: горача. А каб яно, пане браце, у цяньку, ды з вудачкай, ды ўзяць бутэлечку з сабой... Брыль. [Віктар:] — Трэба ж было не здагадацца купіць бутэлечку чарніла. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́льня, ‑і, ж.

1. Пакой, прызначаны для спання. Надзя пайшла моўчкі ў спальню. Да вячэры не выйшла, заўпарцілася. Гіль. У паласатай піжаме, з памятым і добрым ад сну тварам, выйшаў са спальні Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

2. Разм. Камплект мэблі, прызначаны для такога пакоя. Купіць фінскую спальню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарцёжны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для чарчэння. Чарцёжны стол. Чарцёжная лінейка. □ Юрку трэба было яшчэ купіць гатавальню, чарцёжную дошку, лагарыфмічную лінейку. Карпаў.

2. у знач. наз. чарцёжная, ‑ай, ж. Памяшканне, спецыяльна абсталяванае для чарчэння; майстэрня, дзе робяць чарцяжы. Хлопцы праводзілі ў чарцёжнай па дванаццаць гадзін. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)