Адця́гнены ’абстрактны’ (БРС). Тэрмін уведзены М. Байковым (гл. Гіст. мовы, 2, 217). Да цягнуць, калька з лац. abstractus. Параўн. лац. abstrahere ’адцягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адме́нны ’выдатны, асаблівы’ (БРС, Бяльк.), рус. отменный да мяняць (гл.). Параўн. польск. odmienny і рус. отличный. Бел. адменны, магчыма, калька з рускага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памянша́емае ’ў матэматыцы — назва ліку, ад якога адымаюць другі лік’ (ТСБМ, Нас.). Да памяншаць < менш. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 116), калька рус. уменьшаемое < уменьшать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасяджэ́нне, пасе́жанне, пасяжэнне ’сход, нарада’ (ТСБМ, Юрч., Яруш.) — калька з польск. posiedzenie ’тс’, якое ад дзеяслова posiedzieć ’пасядзець’. Да па‑ і сядзе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́калка ’стадыя ў развіцці насякомага’ (ТСБМ). Рус. куколкакалька з ням. Puppe ’лялька’ (Шанскі, 2, 8, 435). Бел. кукалка запазычанне з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэчаі́снасць (ТСБМ), рэчаві́стасць ’тс’ (Байк. і Некр., Нар. Гом.). Калька з польск. rzeczywistość ’тс’, якое, паводле Брукнера, створана на ўзор oczywisty (Брукнер, 475).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пальча́тка ’рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца’. Укр. пальча́тка. Да па́лец (гл.), у выніку кандэнсацыі словазлучэння пальчатая рукавіца. Магчыма, калька рус. перчатка < перст ’палец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўгало́вы, паўгалоўкабаты ’недарэчны, неразумны’ (карэліц., слонім., Сцяшк. Сл.). Калька з польск. półgłówek ’дурны, прыдуркаваты’, як, відаць, і літ. pusgalvis ’тс’. Параўн. рус. (полоумный) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяншчы́к ’дзяншчык’ (БРС). Запазычанне з рус. денщи́к ’тс’ (а гэта калька франц. dejour ’днявальны’). Фасмер, 1, 499; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 71–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучо́ны (БРС, Байк. і Некр., Касп., Шат.), ст.-бел. ученый ’тс’ < ученыи муж (Скарына). Згодна з Крукоўскім (Уплыў, 149), семантычная калька з рус. ученый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)