Маховы, мохавызялёны’ (іўеў., Сцяшк. Сл., Інстр. II). Да мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дальтані́зм, ‑у, м.

Недахоп зроку, які заключаецца ў няздольнасці вока адрозніваць некаторыя колеры (часцей зялёны і чырвоны).

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́малеваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -леваны; зак., што.

1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

В. партрэт.

2. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць (разм.).

В. машыну ў зялёны колер.

3. Расходаваць на афарбоўку (разм.).

В. усю фарбу.

|| незак. вымалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зелёный в разн. знач. зялёны;

зелёная у́лица зялёная ву́ліца;

зелёная тоска́ (ску́ка) страшэ́нная нуда́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горо́шек гаро́шак, -шку м.;

души́стый горо́шек бот. паху́чы гаро́шак;

зелёный горо́шек кул. зялёны гаро́шак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назеляні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што і чаго.

Разм. Афарбаваць што‑н. у зялёны колер; зрабіць вельмі зялёным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машо́к, ‑шку, м.

Памянш. да мох. Дзед Хрушч прылёг на зялёны машок у цяньку і зараз жа моцна заснуў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Невялікая, лёгкая агароджа. Наўкол прыгожай абгародкай Зялёны двор абняў тынок. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзьму́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і выдзіманы. Пан Даніла сустрэў.. [маладога], седзячы за сталом, на якім стаяў дзьмуты зялёны штоф. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́ма, ‑ы, ж.

Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у драўляных будынках). Пад трамай у хаце вісіць зялёны сёлетні тытун. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)