вырыва́ць I несов.

1. вырыва́ть, выдёргивать; (зуб — ещё) удаля́ть;

2. перен. вырыва́ть;

1, 2 см. вы́рваць I 1, 2

вырыва́ць II несов. (рылом — о животных) вырыва́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяка́ч 1, секача, м.

1. Прылада, інструмент для раздрабнення, сячэння чаго‑н. Крыху счакаўшы, загрукаў сякач у карыце — гатавалася снеданне свінням. Колас. Лёдзя ачышчала мяса ад костак і потым драбіла яго секачом. Карпаў. Падбівае .. [цётка] нейкім секачом толькі што прытаптаны снег на тратуары. Мыслівец.

2. Спец. Механізм для разразання торфу на кускі.

сяка́ч 2, секача, м.

1. Дарослы самец дзіка, марскога коціка. Тым часам старэйшыя парасяты робяцца падсвінкамі і, нарэшце, секачамі, але ўсё роўна пры бацьках застаюцца. В. Вольскі. Даніла забіў ударам дзіды матку, і тут стары сякач кінуўся на каня і зваліў яго разам з коннікам. Караткевіч. // Пра зуб дзіка. Дзе трушком, а дзе наўскач, Выскаліўшы зуб-сякач, Бег стары кабан надворны. Вітка.

2. Насякомае з пакрытым кароткімі валаскамі целам, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассо́хнуцца, ‑нецца; пр. рассохся, ‑сохлася; зак.

Высахнуць да такой ступені, каб утварыліся шчыліны. — Бяры, Антось, ты човен гэты. Рассохся трохі ён за лета. Колас. — Хачу вады ў балею нанасіць, каб не рассохлася. Зуб. // перан. Разм. Разладзіцца, расстроіцца. [Маці — Андрэю:] — Зося вучыцца пачне. Яна ж збіраецца ў інстытут. І вяселле ёй тады не да ладу стане. Баюся, каб яно не рассохлася ў вас. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухава́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім сухі (у 1, 2, 5, 9, 10 і 11 знач.). Янук памаўчаў з хвіліну, нібы прыслухоўваючыся к лёгкаму посвісту ветру ў сухаватых лісцях. Кулакоўскі. Тонкая сухаватая трава, аб якую лёгка было парэзаць руку, густа кусцілася каля старых пнёў. Зуб. Марына ўлавіла сухаваты тон Андрэевых слоў. Шахавец. Не адрываючыся, я глядзеў на падцягнуты сухаваты твар старога. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Песказу́б ’пячкур’ (Інстр. 2), пескозоб ’рыба бычок’ (ТС), укр. піскозоб, піскозбба, рус. пескозоб, пискозоб ’тс’. Да пясок і задаць ’кляваць, дзёўбаць’ (гл.), што адлюстроўвае спосаб харчавання, параўн. рус. пескорой ’мінога’. Аналагічна нова-в.-ням. Schlammbesser (Фасмер, 3, 249). Не звязана з лац. piscis ’рыба’ (насуперак Мікале (РФВ, 48, 279)), год. fisks, ст.-в.-ням. fisc ’тс’ (Папоў, Из истории, 17). Варыянт назвы з зуб у выніку дээтымалагізацыі зыходнага дзеяслова (Каламіец, Рыбы, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мінулаго́дні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да мінулага года; леташні. Мінулагодні тэатральны сезон. Мінулагоднія моды. // Які застаўся, захаваўся ад мінулага года. У затоне, паміж сухіх мінулагодніх чаротаў, раптам голасна закрычаў качур. Краўчанка. Гірляндамі вісяць на .. яловых лапках мінулагоднія шышкі. Зуб. // Зроблены, створаны ў мінулым годзе. Успомніўшы, відаць, мінулагодні праект моста, [дырэктар] махнуў рукой і сур’ёзна сказаў: — Добрую справу не забракуеш: яна праб’е сабе дарогу. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубе́ц, ‑бца, м.

1. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш.; зуб (у 2 знач.). Зубцы бараны. □ Вастрыў .. [Мікола] пілу, Зубцы правяраючы строга. Броўка.

2. звычайна мн. (зубцы́, ‑оў). Надбудова на сцяне збудавання ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавая адлегласці. Зубцы крамлёўскай сцяны. // Востры выступ на паверхні, абрысах чаго‑н. Зубцы кардыяграмы. □ Месяц ужо высока плыў над цёмнымі зубцамі зарэчнага бору. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цудо́ўна,

1. Прысл. да цудоўны.

2. безас. у знач. вык. Пра надзвычай прыгожае наваколле, прыемную абстаноўку. Гэта было цудоўна: і лес, і гарадок, як на далоні, і яна, Марынка, побач. Шыцік. А на возеры было цудоўна! Ваданосаў.

3. у знач. часціцы. Ужываецца як вокліч са значэннем: вельмі добра, выдатна. Партызан аж зажмурыўся, потым ізноў адплюшчыў вочы і ўбачыў бліскучую снарадную гільзу! Гільза! Цудоўна! Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рака́ ж. река́;

мало́чныя рэ́кі з кісе́льнымі берага́мі — моло́чные ре́ки с кисе́льными берега́ми;

рэ́кі крыві́ — ре́ки кро́ви;

ры́бка ў рацэ́, ды не ў руцэ́посл. ви́дит о́ко, да зуб неймёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікоў пэўнага асяроддзя). Карэннае насельніцтва. Карэнны жыхар Беларусі. □ — Я карэнны ленінградзец. І трэба ж так стацца: у дзяцінстве я ніколі не быў у вёсцы. Васілевіч.

2. Які датычыцца асноў чаго‑н., істотны, радыкальны. Карэнныя змены. Карэннае пытанне. Карэнныя інтарэсы народа.

3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы. Карэнная частка слова. Карэнная галосная.

•••

Карэнныя зубы гл. зуб.

Карэнным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)