саці́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саціну. Сацінавае перапляценне. // Зроблены, пашыты з саціну. [Ніна], распрануўшы паліто і адзеўшы сіні сацінавы халацік, прыбірала на стале параскіданыя часопісы. Адамчык. Чорная сацінавая сарочка з белымі гузікамі, здавалася, вось-вось разапнецца на шырачэзных плячах. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Паднімаць, ставіць тарчма, натапырваць (валасы, шэрсць і пад.). Здавалася, што для міліцыянера і тапырыў вусы Сцяпан Пракопавіч. Шахавец. / Пра галіны, лісты і пад. Рыта адхіляла .. [каласы] убок, а яны зноў тапырылі на яе вусы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэра́ска, ‑і, ДМ ‑расцы; Р мн. ‑сак; ж.

Памянш.-ласк. да тэраса (у 1, 4 знач.). Вяргіні і мальвы захінулі ўвесь падмурак, і таму здавалася, што сам дамок з вастраверхім дахам і зашклёнай тэраскай нібыта стаіць на кветках. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Будава́ць (з XV ст., Булыка, Запазыч; БРС, Інстр. III, Гарэц., Бяльк., Інстр. I), будова́ты (Бесар., Булг.). Укр. будува́ти, рус. (ст., XVII ст.) будова́ть. Запазычанне з польск. budować (якое з с.-в.-ням. būden, гл. Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111–117 (= Studia, 181–183); Слаўскі, 1, 48; Фасмер, 1, 230; Агіенка, РФВ, 66, 361; Рыхардт, Poln., 37; Шалудзька, Нім., 23. Але Рудніцкі (1, 238) лічыць дзеяслоў будава́ць (укр. будува́ти) вытворным ад бу́да́. Неверагодна Махэк₂, 61–62: budovati — гэта зах.-слав. скарачэнне старога дзеяслова тыпу *oborudovati (рус. обору́довать). Простыя фармальна будо́ва (БРС, Касп.; здавалася б, ад будава́ць), укр. будо́ва, польск. budowa не маюць, аднак, словаўтваральнай матывацыі (бо тып будо́ва < будава́ць не існуе ў слав. мовах). Як думае Лер-Сплавінскі, Studia, 184–185, зыходным быў (польскі) тып dobudówka, przybudówka, адкуль другаснае dobudowa… і, нарэшце, budowa. Таму будо́ва, мабыць, таксама з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паазіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Азірнуцца некалькі разоў; азірацца на працягу нейкага часу. Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў. М. Стральцоў. Чубар ашалела пастаяў колькі хвілін насупраць драўлянага збудавання на рацэ, паазіраўся. Здавалася, нічога не пагражала яму. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пературба́цыя, ‑і, ж.

1. Спец. Змяненне шляху нябеснага цела пад уздзеяннем сілы прыцяжэння іншага цела.

2. перан. Нечаканая, рэзкая перамена ў ходзе чаго‑н., якая выклікае беспарадак, замяшанне. Пра сябе .. [Антон Ягоравіч] чамусьці не думаў. Яму здавалася, што ўсе гэтыя пературбацыі яго не закрануць. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрамі́зіцца, ‑міжуся, ‑мізішся, ‑мізіцца; зак.

У картачнай гульні — прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Памыліцца, трапіць у нязручнае, непрыемнае становішча. Калі быў [Алесь] у інстытуце, усё здавалася такім простым, толькі заставалася захацець — і ўсё выйдзе. А тут, на табе, абрамізіцца з самага пачатку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́тнік, ‑а, м.

Спец. Адтуліна або прыстасаванне для падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму. Скрыган. // Частка металу, якая асталася на адлітай рэчы ў месцы ўлівання металу ў ліцейную форму. Адрэзаць літнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаро́к, прысл.

З якой‑н. мэтай, з пэўнымі намерамі; спецыяльна. Ехалі [немцы] полем — знарок аб’язджалі лес. Шамякін. Каршун, праходзячы паўз Васіля, знарок наступіў яму на нагу. Няхай. // Насуперак чыйму‑н. жаданню; назло. Тралейбус, здавалася, ледзь варушыўся, а прыпынкі былі доўгія, як знарок. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак; ж.

1. Сорт позніх, распаўсюджаных на Беларусі, груш, на якіх растуць зеленавата-жоўтыя кісла-салодкія плады.

2. Плод гэтай грушы. Аж у хаце, здавалася, чуваць было, як пахнуць у садзе бэры і вінёўкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)