здава́цца², здаю́ся, здае́шся, здае́цца; здаёмся, здаяце́ся, здаю́цца; незак.

1. гл. здацца².

2. у знач. пабочн. сл. здае́цца, здава́лася. Як быццам, нібыта, відаць.

Здаецца, Вас, калега, можна павіншаваць.

Гэтаму дажджу, здавалася, не будзе канца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. здаю́ся здаё́мся
2-я ас. здае́шся здаяце́ся
3-я ас. здае́цца здаю́цца
Прошлы час
м. здава́ўся здава́ліся
ж. здава́лася
н. здава́лася
Загадны лад
2-я ас. здава́йся здава́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час здаючы́ся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абвы́клы, -ая, -ае (разм.).

Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным.

Усё здавалася звычайным, абвыклым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звод¹, -у, М -дзе, м. (разм.).

Выміранне, знікненне каго-, чаго-н.

Здавалася, што ніколі не будзе зводу такім магутным дрэвам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак., што.

Крыху абнавіць, паправіць так, каб здавалася навейшым, свяжэйшым.

П. партрэт.

|| незак. паднаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паднаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца худым, худзейшым.

Здавалася, што ён з кожным днём усё больш худзее.

|| зак. пахудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. пахудзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каза́ться несов. здава́цца;

ка́жется вводн. сл. здае́цца;

каза́лось вводн. сл. здава́лася.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэцыды́ў, -ды́ву, мн.ы́вы, -ды́ваў, м. (кніжн.).

1. Зварот хваробы пасля таго, калі здавалася б, што яна ўжо прайшла.

Р. рэўматызму.

2. Паўторнае праяўленне чаго-н. (адмоўнага).

Р. страху.

Р. крадзяжу.

|| прым. рэцыды́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разле́злы, -ая, -ае (разм.).

1. Які падраўся, пранасіўся, разваліўся (пра адзенне, тканіну і пад.).

Р. мех.

Чаравікі мелі р. выгляд.

2. Вельмі прамоклы, размоклы; раскіслы.

Разлезлая папера.

3. Які страціў фігуру, празмерна растаўсцеўшы; распоўзлы.

Яго постаць здавалася нейкай бясформеннай, разлезлай.

|| наз. разле́зласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарві́вець, ‑ее; незак.

Станавіцца чарвівым. У гэтых лясах, здавалася, і ягады былі сакаўнейшыя, як дзе, і грыбы, здавалася, не чарвівелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)