мясці́цца, мяшчу́ся, ме́сцішся, ме́сціцца; незак.

1. Мець прытулак у цесным, невялікім памяшканні; жыць.

М. ў знаёмых.

2. Змяшчацца на невялікай прасторы.

На ўзгорку мясцілася ўтульная вёсачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невярта́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які не вярнуўся на радзіму, застаўся жыць у чужой краіне.

|| ж. невярта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́льга, безас., у знач. вык., з інф.

1. Немагчыма, няма магчымасці.

Без дружбы жыць н.

Яе н. пазнаць.

2. Забаронена, не дазваляецца.

Па газонах хадзіць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цесната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. гл. цесны.

2. Адсутнасць вольнага месца, прасторы.

Жыць у цеснаце.

3. Скапленне людзей на малой прасторы.

У аўтобусе ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспу́тничать несов., разг. быць шалапу́там, жыць шалапу́там; (бездельничать) лайда́чыць; (развратничать) распу́снічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

особняко́м нареч. асо́бна; (на расстоянии) на во́дшыбе;

жить особняко́м жыць асо́бна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсу́седзі: жыць у ~дзях име́ть у́гол в чье́й-л. кварти́ре; быть квартира́нтом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадрыжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Дрыжаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажы́ць², -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

1. Пачаць жыць (пэўным чынам).

З. па-новаму.

2. чаго. Узяць панюшку табакі (разм.).

З. табакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адасо́блены, -ая, -ае.

1. Асобны.

Жыць адасоблена (прысл.).

2. У граматыцы: выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку.

А. зварот.

|| наз. адасо́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)