адасо́блены, -ая, -ае.

1. Асобны.

Жыць адасоблена (прысл.).

2. У граматыцы: выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку.

А. зварот.

|| наз. адасо́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)