но́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
1. гл. нага.
2. Апора, стойка (стала, крэсла і пад.).
Н. крэсла.
3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны.
4. Рассоўная частка некаторых інструментаў (спец.).
Н. цыркуля.
◊
Казіная ножка — самаробная папяроса ў выглядзе люлькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
за́сцежка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Тое, што і зашпілька. Маленькі жвавы Прэдка ў спартыўнай лёгкай куртачцы, расхрыстанай на ўсю засцежку-маланку, збянтэжана зірнуў на Бялоцкага. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.
2. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падцягнуць (у 1 знач.).
2. толькі мн. (падця́жкі, ‑жак). Дзве змацаваныя, звычайна прарызіненыя, перакінутыя цераз плечы тасьмы для падтрымання штаноў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Тое, што і спражка. На пражках паясоў паблісквалі пад сонцам выбітыя літары. Лынькоў. Падышоўшы бліжэй, .. [Алёшка] ўбачыў звычайную папружку з заржавелаю пражкай. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпрагаць — прыпрэгчы (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑жак. Від запрэжкі каня — збоку ад аглабель для дапамогі каранніку. Запрагаць у прыпрэжку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
1. Некалькі коней, сабак, аленяў і пад., запрэжаных у адну вупраж.
З. сабак.
У адной запрэжцы (таксама перан.: у пастаянных і цесных рабочых адносінах; разм.).
2. Вупраж, збруя.
◊
Хадзіць у запрэжцы — рабіць адну пэўную работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
п’янчу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чу́г (разм., пагард.).
Тое, што і п’яніца.
|| памянш.зніж. п’янчу́жка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -жцы, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -жак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
басано́жкі, ‑жак; адз. басаножка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.
Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Памянш. да адзежа. Каб не ежка ды не адзежка, было б грошай поўна дзежка. Прыказка.
2. Адзінкавы прадмет адзення; тое, што і адзежына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)