каці́цца¹, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

З гары коціцца камень.

Калёсы каціліся па дарожцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

Коцяцца хвалі.

Пот градам каціўся па твары.

3. заг. каці́ся (каці́цеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (разм.).

Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рашы́ць, рашу́, рэ́шыш, рэ́шыць; рэ́шаны; зак.

1. з інф. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. выніку, заключэння.

Рашыў ехаць сягоння.

2. з інф. і дадан. Вынесці рашэнне адносна каго-, чаго-н.

Праўленне калгаса рашыла пачаць будаўніцтва электрастанцыі.

3. што. Расходаваць што-н. нажытае (разм.).

Р. маёнтак.

Рашыць жыцця — забіць.

|| незак. раша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. рашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр. вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск. wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус. курск. ехать выбрикомехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. граз, гразла; незак.

Апускацца ў што‑н. гразкае, топкае. Ногі правальваліся скрозь мох, гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота. Лынькоў. Разведчык пад’ехаў і далажыў, што далей ехаць нельга — дарога пайшла праз дрыгву, коні гразнуць з першых крокаў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мажа́ры, ‑аў; адз. няма.

Абл. Вялікія сялянскія калёсы з высокімі драбінамі; кары (у 2 знач.). Дзесьці па дарозе да Масквы, на адной з невялікіх станцый, я павінен буду выйсці з цягніка, перасесці ў глыбокія сялянскія мажары і ехаць у Віхораўскі калгас. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспакае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заспакоіць і стан паводле знач. дзеясл. заспакоіцца. Сваёю заяваю Мікіта ў значнай ступені паспрыяў заспакаенню таго разброду, што пачаўся паміж затонцамі. Колас. Адзіны выхад — трэба ехаць на Паволжа і там знайсці заспакаенне ў працы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэ ’перамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

больш, прысл.

1.

Выш. ст. да прыслоўя многа. Трэба шмат чытаць, каб б. ведаць.

2. З колькаснымі назоўнікамі абазначае перавышэнне ўказанай колькасці.

Б. за гадзіну.

Б. за кіламетр.

3. У спалучэнні з прыметнікам або прыслоўем служыць для ўтварэння выш. ст.

Б. рашучы хлопец.

4. Далей, у далейшым.

Б. не буду.

5. Пераважна, галоўным чынам.

Ехаць давялося б. лесам.

Ні больш ні менш (як) (разм.) — роўна столькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дарыцца, ‑рыцца; зак.

Разм. Нечакана настаць, здарыцца. — Бывае — скарынцы будзеш рад, — сказаў стары. — Мала якая патрэба выдарыцца. Баранавых. // Выдацца, выпасці (пра час). Вясна выдарылася цёплая, лагодная. □ [Аляксей] ведаў, што з гадзіны на гадзіну можа прыйдзецца ехаць на фронт, а тады невядома, калі выдарыцца вольная хвіліна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)