Мандры́на, мадры́на ’лістоўніца еўрапейская, Larix decidua Mill.’ (маг., Кіс.). Укр. зах. модри́на, модре́нь ’тс’, польск. modrzeń ’тс’, пазней modrzew, чэш. modřín. Першапачаткова праславянская лексема мела форму brinъ, якая захавалася ў сілез. břin, у відазмененым мар. břim, břím, dřín, а пад уплывам слова modrý ’сіні’ ўтварылася modřín (Махэк₂, 73). Параўн. таксама славен. brín ’ядловец’, brína ’елка’. Роднасныя да ст.-грэч. πρίνοςдуб, Quercus ііех’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́стаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.

1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.

2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру. Гурскі. [Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць! Шамякін.

•••

Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гмах, ‑у, м.

Вялікі вышынны будынак. Я ў сталіцы ізноў Сярод гмахаў-дамоў, Што здзіўляюць красой небывалай. Журба. Высокі клён, Але і ён — Па пояс дому-гмаху. Макаль. // перан. Увогуле пра што‑н. вялікае, велічнае. Дуб і сосны — векавыя гмахі, Не баяцца бур і навальніц. Пысін. Грамада — вялікі гмах: Адзін ляжа, сто ідзе, А хто ж роўны грамадзе?! Купала.

[Польск. gmach з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ду́ба, ду́бам, дубка́ ’дыбам’ (БРС). Параўн. рус. ду́ба стоять, укр. ду́бом, ду́ба ’дыбам’, чэш. dubkem, славац. dubkom (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 145; праформа *dubъ, *dubъkъ, але семантычнай матывацыі няма). Фасмер (1, 549) прыводзіць рус. дыял. ду́бью ’дыбам’, укр. ду́бом стати, польск. dębem stać, чэш. dubkem і звязвае гэтыя лексемы з дуб (параўноўваючы з ням. sich bäumend ’устаючы на дыбы’, да Baum ’дрэва’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахачы́, лахачэ, лохачі, лухачі, лохачэ, лохачьі ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (брэсц., Кіс.; бяроз., Выі., Сцяшк., Сіг.; бяроз., пін., Шатал.; лях., пруж., дзятл., Сл. паўн.-зах.; малар., Бел. хр. дыял.), лохачнык ’зараснік буякоў’ (Сіг.). Укр. лахачі ’тс’. Відавочна, першапачаткова з пачатковым β-, як польск. włochynia, włochynie, włochinie, чэш. v lochy ne, vlochune, славац. vlochuna, укр. волохані, якія суіснуюць з формамі без в‑: польск. lochynia, чэш. lochyne, укр. лохина, лохиня. Утворана пры дапамозе суф. ‑ач (як касмач) ад кораня wioch‑ (włochaty < Z włos < zvolsb). Маргун, укр. пасмачка ’агрэст’ і польск. włochyni, włochaciny ’агрэст, Ribes uva crispa’ (матывацыя: ягады агрэсту, як і галінкі маладых буякоў, касматыя) — Слаўскі, 5, 131–132. Аднак Махэк₂ (695) звязвае чэш. (v) lochyne з лексемай глухі, у сэнсе ’несапраўдны’, абапіраючыся на укр. глухыня ’буякі’. Параўн. бел. слон. глухі дубдуб, лісце якога трымаецца ўсю зіму’, рудз. глухія грыбы ’непажыўныя грыбы’ (КЭС), глухая бяроза (вольха, лаза) ’тс’ (Інстр. 3). Штучнай здаецца версія Стэфена (JP, 48, 136–138). Гл. так сама бел. лахіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́мара, параўн. у замове: на моры, на прамары стаіць дуб кракарысты, на ім дванаццаць какатоў (светлаг., SOr, 39, 354). Да мора (гл.) з прыстаўкай пра́, што выступае ў традыцыйнай формуле замоў і, відаць, мае функцыю ўзмацнення ў адрозненне ад польск. pramorze, чэш. pramoře, серб.-харв. pramore, дзе прэфікс мае значэнне ’першасны, даўні’, параўн. ESSJ, 1, 206. Гл. пра-. параўн. таксама пралес, калі́сь‑пракалі́сь ’вельмі даўно’ (б.-каш., ГЧ), праколісні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насе́ннік, ‑а, м.

1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне. Тытунь-насеннік. Агурок-насеннік. □ [Дзяўчына] была на дзялянцы, прарывала бурачкі, даглядала насеннікі. Сабаленка. // Дрэва, якое пакідаецца для абсемянення высечанага ўчастка лесу. Дуб-насеннік.

2. Спец. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне. — Паважаны Аксён Верамеевіч, не ўсякая трава ідзе на насенне. Вунь у нас насеннікі, — паказаў Варанецкі за канаву. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́сіць, звешу, звесіш, звесіць; зак., каго-што.

Апусціць адным канцом; даць павіснуць. [Антон] сеў на печ, звесіў ногі і курыў. Чорны. // Схіліць уніз; апусціць. [Талаш] спыніўся над трупам свайго вернага таварыша і панура звесіў над ім пасівелую галаву. Колас. Дуб галлё пабялелае звесіў. Лявонны.

•••

Звесіць галаву — тое, што і павесіць галаву (гл. павесіць).

Звесіць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́ліна, ‑ы, ж.

1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Развіліны рог. □ Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін. Колас.

2. Месца разыходжання (звычайна надвае) дарогі і пад. Для свайго майстравання дзед выбраў месца ў развіліне рэчкі і ручайка, дзе было намыта многа дробнага белаватага пяску. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.

1. Незак. да прызнаць.

2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)