схілі́цца, схілю́ся, схі́лішся, схі́ліцца; зак.
1. Нагнуцца, нахіліцца над кім-, чым-н.
С. над калыскай дзіцяці.
Вярба схілілася над возерам.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуць да якіх-н. межаў (часавых або прасторавых).
Дзень схіліўся к вечару.
3. перан. Згадзіўшыся з чым-н., абдумаўшы што-н., зрабіць адпаведны вывад.
С. на бок калектыву.
|| незак. схіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. схіле́нне, -я, н.
4. перан. Пакарыцца каму-, чаму-н.; падпарадкавацца каму-, чаму-н.
Не с. перад ворагам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пух, -у, м.
1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.
Гусіны п.
Казіны п.
2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.
П. на твары ў дзіцяці.
3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.
Тапаліны п.
◊
Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.
У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.
Разбіць у пух і прах.
|| памянш. пушо́к, -шку́, м. Над верхняй губой прабіваецца п.
|| прым. пухо́вы, -ая. -ае (да 1 знач.).
Пуховая хустка (з казінага пуху).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неймётся несов., безл., разг.
1. (не сидится) не сядзі́цца;
ребёнку неймётся — всё бе́гает дзіця́ці не сядзі́цца — усё бе́гае;
2. (хочется) карці́ць;
ему́ неймётся поскоре́е уе́хать яму́ карці́ць хутчэ́й пае́хаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ле́пет, ‑у, М ‑пеце, м.
Няскладная, невыразная мова дзіцяці. Лепет дзяцей напоўніў пакой. // Лёгкая, несур’ёзная размова; балбатня. Сваім лепетам Марта ажывіла хату. Гартны. // Невыразная, непераканаўчая гаворка, разважанне, тлумачэнне і пад. — Ты.. наглядай добра за вокнамі і дзвярыма, — загадаў .. [начальнік] чырвонаармейцу і накіраваўся ў хату, не зважаючы на лепет старшыні сельсавета. Крапіва.
•••
Дзіцячы лепет — пра што‑н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Той, хто ўмее наглядаць (у 1 знач.). Абставіны прымусілі Саламона быць пастаянна насцярожаным і наглядальным. Бядуля. Ва ўсіх апавяданнях Я. Маўра ёсць захапленне старога наглядальнага і разумнага чалавека светам думак і пачуццяў дзіцяці. Кучар.
2. Які служыць для наглядання за кім‑, чым‑н. Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца на дзяснах (пра зубы). У дзіцяці нарэзаліся зубы.
2. Разм. Напіцца дап’яна. [Мужчына:] — Толькі ў бутэльку [старшыня] і глядзіць: сёння п’яны, учора нарэзаўся, дык аж вуліца яму вузкая была. Сергіевіч. У абедзенны перапынак Гушча сустрэў .. [Генадзя Курсевіча] ля магазіна. — Нарэзаўся.. Эх ты, — сказаў ён, крануўшы Генадзя за плячо. — І напіўся... А што... Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ска, ‑і, ДМ со́сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Тое, з чаго або тое, што даюць ссаць дзіцяці (трубка з гумы ў выглядзе саска). Плача ў калысцы з соскай пустой дзіця. Танк. — Біць вас трэба, такіх матак. Дзіця галоднае, а яна сядзіць і чырванее, як дзяўчынка. Пара ўжо кінуць саромецца, мілая мая. Соску трэба .. Дзе соска? Няма? Эх, ты! — завіхалася спрытная мачыха. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спи́нка в разн. знач. спі́нка, -кі ж.; пле́чкі, -чак ед. нет; портн. пле́чы, род. плячэ́й мн.;
спи́нка ребёнка спі́нка (пле́чкі) дзіця́ці;
спи́нка кре́сла спі́нка крэ́сла;
вы́кроить спи́нку портн. вы́краіць спі́нку (пле́чы).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лапа́тка ж., в разн. знач. лопа́тка;
дзіця́ці купі́лі ~ку — ребёнку купи́ли лопа́тку;
~кі турбі́ны — лопа́тки турби́ны;
л. гаро́ху — лопа́тка горо́ха;
◊ ва ўсе ~кі — во все лопа́тки;
палажы́ць на (абе́дзве) ~кі — положи́ть на (о́бе) лопа́тки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ням, ням‑ням ’есці (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ня́маць ’тс’ (Юрч. НВС), ня́маць, ня́мняць ’тс’ (ТС), ням, нямачкі, ня́мы ’пабуджэнне дзіцяці да яды’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. рус. ням‑ням, што перадае шум жавання (у дзіцячай мове), адкуль нямкать ’есці, жаваць’ (Фасмер, 3, 94), параўн. ня́мкаць ’жаваць (пра бяззубага)’ (ТС), (г)амкаць ’есці’ ад (г)ам і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)