Вяро́ўчына ’кавалак вяроўкі’ (КТС, Мат. Гом.), глуск. вяро́ўчына і вяроўчы́на ’тс’ (Янк. II). Да вяроўка (гл.). Утворана пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑ін‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скруці́цца, скручу́ся, скру́цішся, скру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Туга звіцца, скачацца трубкай, загнуцца па краях.

Вяроўка дрэнна скруцілася.

Лісце на яблыньцы скруцілася ад спякоты.

2. Сагнуцца, скурчыцца, кладучыся ці лежачы.

Скруціўся абаранкам і заснуў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сашрубавацца, сапсавацца пры частым адкручванні і закручванні.

Кран скруціўся.

Гайка скруцілася.

4. Знікнуць (разм., неадабр.).

Сяргей некуды скруціўся з дому.

|| незак. скру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перарва́цца, ‑рвецца; зак.

1. Разарвацца, парвацца надвае, на часткі. Вяроўка перарвалася. Ланцуг перарваўся.

2. Перапыніцца, спыніцца на некаторы час. Нарада перарвалася. Гаворка перарвалася. □ [Андрэй] быў рад, што сябар выйшаў на волю. У той жа час было шкада, што перарвалася сяброўства. Колас. Голас раптам, нібы ад спалоху, знізіўся. Нейкі момант праліпеў дрыжуча, кволенька, а потым перарваўся зусім. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́вязь, ‑і, ж.

1. Вяроўка, рэмень, ланцуг і пад., якімі прывязваюць, прымацоўваюць каго‑, што‑н. Ласяня тупала каля дубка, нарабіла сарвацца з прывязі. С. Александровіч. Прыгледзеўшыся, .. [Андрэй] убачыў, што хтось адвязвае цялё, якое пасвілася на прывязі. Дуброўскі.

2. Прыстасаванне для прывязвання жывёлы на адкрытым месцы. Разагнацца не было дзе. Я аб’ехаў вакол прывязі. Якімовіч.

•••

Трымаць язык на прывязі гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жгуто́квяроўка’ (Касп.). Ад жгут (гл.) з суфіксам ‑ок (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 168) і пэўнымі семантычнымі зрухамі ў адносінах да зыходнай формы (як лакаток ’падлакотнік’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарно́ ’чал, вяроўка, якой вадаплаў прымацаваны да берага’ (Ласт.). Відаць, наватвор Ластоўскага на аснове тарнава́ць2 (гл.) па тыпу стырно (гл.), карно́ ’карма’ (Ласт.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́йцывяроўка ці раменны шнур для кіравання запрэжанымі коньмі’ (ТСБМ, Янк. I, Касп., Яруш., Бес., Гарэц., Сцяшк., Шат., Сл. паўн.-зах., ТС; лаг., мін., КЭС, Раст. Да хар.), полац. лейчына́ (Янк. II), міёр. лійчына́ (Нар. словатв.), ле́йчына ’тс’ (Сцяшк.), ст.-бел. лейцъ (леецъ) (XVI ст.). Праз польск. lejce запазычана з с.-в.-ням. leit‑seil, суч. ням. Leitseil ’тс’ < leiten ’кіраваць, весці’ + Seilвяроўка’ (Шат., 146; Слаўскі, 4, 122; Булыка, Запазыч., 187; Бел.-польск. ізал., 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкадо́ліцца ’прыладзіцца’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *кадо́ліць/кадо́ліцца, параўн. рус. арханг. кодо́лить ’прывязваць каня на пашы’, якія ад кадо́л/кадо́лавяроўка (рознага прызначэння)’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяро́вачны ’зроблены з вяроўкі’ (БРС), вяро́вычный ’тс’ (Бяльк.), укр. вірьовочный, рус. верёвочный, ст.-рус. веревочный. Усходнеславянскае. Утворана ад ст.-рус. вьрвък‑а і суф. ‑ьнъ. Да вяроўка (гл.). Гл. яшчэ вяроўчаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паперадня́, попырыдне ’моцная кароткая вяроўка (або ланцуг) у пярэдняй частцы воза, за якую умацоўваецца рубель пры ўвязванні сена, саломы, снапоў’ (драг., Лучыц-Федарэц), попырыдей (Шатал.), паперадзень (Сл. ПЗБ) ’тс’. Гл. перадня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)