Дэманстра́цыя ’дэманстрацыя’ (БРС). Рус. демонстра́ция, укр. демонстра́ція. Лічыцца запазычаннем з польск. demonstracja (< лац. demonstratio). У рус. мове вядома ўжо ў Пятроўскую эпоху са значэннем ’доказ’. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імгне́нне ’міг, момант’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. mgnienie, таго ж кораня, што і міг (гл.), з пратэзай і‑. Вядома яшчэ ў старабеларускай мове XVI ст. як кампанент выразу въ мгненіи ока («Катэхізіс» С. Буднага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑швядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́ ’няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус. неужели ’няўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ. niaugù ’няўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́ ’няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што. Крычучы, выказаць што‑н. Як толькі.. [маці] адкрычала сваё і выйшла ў кухню, хлопцы, вядома, пачалі патроху штурхацца і хіхікаць. Брыль.

2. Перастаць крычаць, спыніць крык. Салаўі адпелі, зязюлі адкувалі, Адкрычаў сіваграк і ўдод. Куляшоў. // Спевам, крыкам абвясціць што‑н. Пеўні поўнач адкрычалі — Позні час. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ні, ‑ей; адз. няма.

Зімовая павозка на палазах. [Кастусь:] — Зіма наша вядома якая — сёння ў санях, заўтра ў калёсах. Брыль. [Сымон:] — Эх, каб сняжок, запрог бы кабылу ў сані. Чарнышэвіч.

•••

Фінскія сані — сані ў выглядзе крэсла, прымацаванага на доўгіх металічных палазах.

Глядзець на паповы сані гл. глядзець.

Сесці не ў свае сані гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад. Не паспеў Цімох наблізіцца да сабакі, як ён нечакана кінуўся на солтыса, хоць той хацеў задобрыць яго хлебам. Бажко. Звычка Вабейкі задобрыць чалавека, які прыехаў у калгас па справах, была вядома Паходню здаўна. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што і без дап.

Разм. Апавядаючы пра што‑н., дадаць хлусні, выдумкі; прылгаць. Пра акунёў .. [Васіль], вядома, крыху прыхлусіў — не такія ўжо яны там і вялікія. Якімовіч. Адны ўмеюць складна расказаць пра перажытае, ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цывілізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад цывілізаваць.

2. у знач. прым. Далучаны да цывілізацыі; які адказвае патрабаванням цывілізацыі; культурны, адукаваны. Цывілізаваныя народы. □ 10 лютага 1937 года ўвесь цывілізаваны свет адзначаў 100‑годдзе з дня смерці Пушкіна. У. Калеснік. [Жонка:] — Усяму цывілізаванаму свету вядома, што маленькая кропля нікаціну забівае нават каня. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лімо́н ’расліна Cytrus limon і яе светла-жоўтыя плады’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), запазычана з рус. мовы. Аднак слова было вядома яшчэ ў ст.-бел. мове: лимонъ, лимония (з 1679 г.) (Булыка, Лекс. запазыч., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́тры ’гетры’ (БРС). Рус. ге́тры, укр. ге́три. Запазычанне з рус. мовы. У рус. мове слова вядома з пачатку XX ст. і ўзята з франц. guêtre (паходжанне якога не вельмі яснае). Фасмер, 1, 403; Шанскі, 1, Г, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)