упыні́ць, упыню, упыніш, упыніць; зак., што.
Абл. Парабіць усё, прывесці ў парадак. За гэты час Валоціч упыніў свае справы, сядзеў у кабінеце, наводзіў парадак у пісьмовым стале, хоць гэты парадак быў і без таго на належнай вышыні. Колас. Маці прыкархнула, прысеўшы каля печы. Змарылася, пакуль упыніла ўсю работу. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пікі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (аб самалёце). Цяжкія самалёты хвалямі наплывалі на ціхае неба горада. Яны рэзка пікіравалі з вышыні і калацілі выбухамі зямлю. Сабаленка.
пікірава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; незак., што.
Спец. Перасаджваць маладыя расліны пры дапамозе завостранага кіёчка-пікі. Пікіраваць расаду капусты.
[Фр. piquer — калоць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Хутка рынуцца куды-н.
К. на дапамогу.
К. на ворага.
К. за кім-н.
2. Паспешліва, імкліва пачаць якое-н. дзеянне.
К. ў спрэчку.
К. дапамагаць.
3. Праявіць моцнае імкненне да каго-н. у выражэнні якіх-н. пачуццяў.
К. на шыю.
4. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.
Сабака кінуўся на незнаёмага.
5. Скокнуць з вышыні.
К. з берага ў рэчку.
◊
Кінуцца ў вочы — стаць асабліва прыметным.
|| незак. кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свіст, -у, М -сце, м.
1. Рэзкі, высокі гук, які ўтвараецца моцным выдыханнем паветра праз сціснутыя губы ці зубы, а таксама пры дапамозе свістка ці іншага прыстасавання.
Ад свісту паліцэйскага спынілася машына.
2. Рэзкі, высокі гук, які ўтвараецца парай, паветрам, што вырываецца з сілай праз вузкую адтуліну.
С. паравоза.
3. Голас некаторых птушак і жывёл такога тэмбру і вышыні.
Салаўіны с.
4. Гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра.
С. куль.
○
Мастацкі свіст — высвістванне мелодыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сакольнік ’расліна ястрабок зонцічны, Hieracium umbellatum L.’ (Кіс.). Рус. соко́лья трава ’тс’, сокольніка ’Hieracium pilosella L.’, серб.-харв. соколова трава ’Hieracium cymosum L.’, польск. jastrzębiec, чэш. jestřábník ’Hieracium’. Да сокал (гл.). Антычная назва для Hieracium і блізкіх раслін ўтворана ад грэч. ίεφαζ ’ястраб’, таму што існавала павер’е, што ястрабы і сокалы для вастрыні зроку ужываюць сок гэтых раслін; гл. Махэк, Jména rostl., 232. Аднак, назва можа тлумачыцца тым, што вялікая колькасць гэтых раслін расце на значнай вышыні, дае водзяцца ястрабы і сокалы (Сіманавіч, 232).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тон 1 ’гук пэўнай вышыні’, ’характар гучання’, ’стыль паводзін’, ’колер, афарбоўка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Ton, франц. ton, англ. tone, якія паходзяць ад лац. tonus ’тон, гук’ < грэч. τόνος ’тон, лад; націск’ (Фасмер, 4, 76; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 484; ЕСУМ, 5, 596).
Тон 2 ’вір, затон’ (ТС): як у тон утанула ’прапала’ (калінк., Арх. ГУ; ТС), сюды ж то́на ’адзін заход пры лоўлі рыбы сеткай’ (Мат. Гом.). Зваротны дэрыват ад тануць (гл.) з наступнай канкрэтызацыяй значэння, гл. тонь 1, тоня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загра́з, ‑ла; зак.
Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, гразкім. Некалькі танкаў пры падыходзе да вышыні загразлі ў балоце. Мележ. Ногі бусла, калі ён сеў, загразлі па самае пер’е. Дуброўскі. // перан. Трапіўшы ў якое‑н. непрыемнае, цяжкае становішча, не знайсці сіл выбрацца з яго. Загразнуць у даўгах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́рсе, прысл.
У верхняй частцы чаго‑н.; угары; проціл. унізе. Над дзвярыма ўверсе была вялікая шчыліна. Чорны. // У вышыні (у паветры, у небе). Уверсе пікіраваў самалёт. М. Ткачоў. У сонечныя дні стары Гарась, выбраўшыся з хаціны, вобмацкам апускаўся на палена пад стромкім, амаль высахлым дубам, які толькі высока ўверсе зелянеў дзвюма галінамі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насці́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які будуецца як насціл. Насцільная дарога.
2. Спец. Які рухаецца амаль паралельна паверхні зямлі на невялікай вышыні (пра палёт куль, снарадаў і пад.). Насцільны агонь.
3. Спец. Які ідзе амаль па прамой лініі, плаўны. Насцільны скачок.
4. Абл. Які падае шчыльна (пра дождж). Росна. Золка. Пад ранак Выпаў дожджык насцільны. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чаканіць.
2. Р мн. ‑нак. Рэльефны, па-мастацку выкананы адбітак на паверхні металічных вырабаў. Рубель шыбуе мой Да новай вышыні, Чаканкай залатой Па ўсёй зямлі звініць. Непачаловіч. // Мастацкі выраб з такім адбіткам. Падарыць чаканку.
3. У тэхніцы — апрацаваная паверхня металу, загладжаная шчыліна і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)