даўме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Зразумець, дадумацца. Вядома, каб дзядзька Адам больш уважліва прыглядаўся да Мялешкавых вачэй, ён бы заўважыў у іх смяшынку і можа б даўмеўся, што той казаў няпраўду. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́шчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сышчыка, уласцівы сышчыку або належыць яму. Яны [лістоўкі] не тут, яны далёка, і як вачэй, панок, ні жмур, не знойдзе сышчыцкае вока яго [Данілы] лістовак і брашур. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Міног, мінога, мянёга ’рыбападобная жывёліна ручайная, марская, якая сваёй формай нагадвае вугра, Lampetra planeri L., Lampetra fluviatilis L., Lampetra mariae Berg.’ (ТСБМ, Інстр. II, ТС, Жук.; астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. миногъ ’мінога’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. minóg ’тс’, якое з с.-в.-ням. niunouge ’дзевяцівокі’ — гэта рыба апрача вачэй мае збоку па адной ноздрыне і па сем жабравых шчылін (Булыка, Лекс. запазыч., 145; Варш. сл., 2, 991).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Святлі́ка ‘цяцюшнік, Euphrasia L.’ (Меер Крыч.). Параўн. укр. світлик ‘тс’, рус. дыял. светли́к ‘тс’, польск. świetlik ‘тс’, якое лічыцца запазычаннем з чэш. světlik ‘тс’ (Басай–Сяткоўскі, 384), апошняе паходзіць ад světliti ‘раз’ясняць, праясняць (вочы)’, паколькі ў народнай медыцыне выкарыстоўвалася для лячэння вачэй, параўн. рус. оча́нка, о́чная трава́, серб. видица і пад. Гл. Махэк₂, 596; ЕСУМ, 5, 197. Да свяціць (гл.), параўн. выраз вочы свецяць (пра добры зрок) (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дабра́к, ‑а, м.
Разм. Добры, спагадлівы чалавек. Гэта быў яшчэ не стары чалавек, але валасы меў сівыя. Позірк вачэй — суровы, патрабавальны. Але чамусьці не страшна было пад.. позіркам гэтага чалавека. Ён [камандзір] здаваўся дабраком. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рашчы́на, ‑ы, ж.
Абл. Рошчына. Дзверы для навасёлаў расчынены, Хоць бы высахла фарба хутчэй, Каб на кухні запахла рашчынаю, Вокны глянулі ў сотні вачэй. Барадулін. Слаўся, радасць хлебнага дня, спорся ў дзежцы рашчынай! Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назна́чыцца, ‑чыцца; зак.
Абазначыцца, стаць прыкметным, яўным. У белым халаце Міхаіл Пятровіч выглядаў стройным і па-ваеннаму падцягнутым. Толькі яшчэ больш, пасівелі ў яго скроні ды назначыліся маршчыны ля вачэй і рота. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слязі́на, ‑ы, ж.
Тое, што і сляза (у 1, 2 і 4 знач.). І чхаў [Антось], і пырхаў з паўгадзіны, І выціраў з вачэй слязіны. Колас. Вочы .. [бацькі] зачырванелі, і дзве слязіны застылі на шчоках. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уну́трана, прысл.
Пра сябе, у душы, у думках. Іна ўнутрана ажывілася і, не адымаючы ад вачэй рук, праз шчыліны між пальцаў зірнула на Анатоля. Ваданосаў. [Паддубны] імкнуўся быць спакойным і ўнутрана і знешне. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акуля́ры, ‑аў; адз. няма.
1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад шкельцаў акуляраў, як ад люстэрак, па траве скакалі сонечныя зайчыкі. Хомчанка. У пісара былі чорныя вусы, праўда, кароткія, і рэзка азначанае месца барады, заросшае кароткаю густою шэрсцю, невялікі задзёрты нос і прыплюшчаныя блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі. Колас.
2. Кружок больш светлай або цёмнай афарбоўкі вакол вачэй у жывёл.
•••
Акуляры наставіць гл. наставіць.
Глядзець праз ружовыя акуляры гл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)