флатаво́дзец, ‑дца, м.

Высок. Марскі военачальнік, камандуючы ваенна-марскімі сіламі і флотам. Таленавіты рускі народ вылучыў цэлую плеяду ўмелых флатаводцаў, пад кіраўніцтвам якіх наш флот атрымаў многа слаўных перамог. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сабані́ць ’падаць (пра дождж)’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. перм., вяц., каз. саба́нить ’моцна дзьмуць, як саплом, цягнуць, цячы, імкнуцца’. Рускае слова падаецца Далем у гняздзе саба́н ’плуг’ (гл. наступнае слова). Геаграфія слоў і націск указвае на невялікую магчымасць сувязі паміж імі. Калі рус. слова ўтворана ад сабан, бел. слова магло мець тую ж крыніцу, але, відаць, было запазычана ад татарскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусь Хутчэй за ўсё, да цабаніць ’падаць (пра дождж)’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымунта́н ‘сіберны вецер’ (Сцяшк. Сл.), трымукта́н ‘паўночны вецер’ (калінк, Арх. ГУ). Міжземнаморскі тэрмін з франц. tramontane ‘паўночны халодны вецер на заходнім узбярэжжы Італіі і паўночнай Корсікі’ або з італ. tramontano ‘тс’ < tra‑ ‘праз’ (< лац. trans‑ ‘тс’) і montana ‘гарыстая мясцовасць, нагор’е’ (лац. mons, montis ‘гара’) (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 618; SWO, 1980, 769), якія рознымі шляхамі трапілі на Беларусь. Параўн. польск. tramontana ‘паўночны вецер’, рус. азоўск. трамонта́но, тремонта́на ‘тс’, дан. термонта́н ‘горны вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўсяме́сны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, праходзіць усюды. У гады барацьбы за паўсямесную калектывізацыю, калі наша сельская гаспадарка была недастаткова насычана тэхнікай, ствараліся невялікія калгасы, якія поўнасцю стасаваліся да мінулых умоў. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на фартэпіяна. Яго [Джорджэ Энеску] нястомная канцэртная дзейнасць дырыжора, скрыпача і нярэдка піяніста рана прынесла яму сусветную вядомасць. «Беларусь». Выступалі піяніст, скрыпач, спяваў хор. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ля, ‑і, ж.

Абл. Тое, што і пралля. Бывала ў цёмную зімнюю ноч самая позняя праля патушыць агонь у сваёй хаце, а ў Маланні блішчыць акенца ледзь не да дня. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газагенера́тар, ‑а, м.

Апарат для атрымання газу з цвёрдага або вадкага паліва; печ асобай будовы для вырабу генератарнага газу. Ператварэнне арганічнай часткі торфу ў газ ажыццяўляецца ў асобых апаратах — газагенератарах. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́тар, ‑а, м.

Той, хто ўносіць і ажыццяўляе новыя, прагрэсіўныя ідэі, прынцыпы, прыёмы ў якой‑н. галіне дзейнасці. Наватары вытворчасці. □ Творчая думка наватараў адкрывае новыя і новыя магчымасці павышэння прадукцыйнасці працы. «Беларусь».

[Ад лац. novator — абнавіцель, вынаходнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пламбі́р 1, ‑у, м.

Высокагатунковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад. Толькі аднаго пламбіру на халадзільніку робяць пяць гатункаў. «Беларусь».

[Ад геагр. назвы.]

пламбі́р 2, ‑а, м.

Прыстасаванне для накладвання пломбы (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́днасць, ‑і, ж.

1. Неабходныя маральныя якасці чалавека, а таксама ўсведамленне гэтых якасцей. Высока трымаць годнасць савецкага чалавека.

2. Прыгоднасць. Тэрмін годнасці нітрагіну — 9 месяцаў. «Беларусь».

3. Званне. Надаць годнасць народнага пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)