Маёвы1 ’майскі’ (Нас., ТСБМ). Да май1 (гл.). Суф. ‑ов больш характэрны для народнай мовы; магчыма, гэты суфікс пранік з польск. мовы, параўн. укр. майовий, польск. majowy, чэш., славац. májový. У іншых слав. і ў бел. літар. мовах тут выступае суф. ‑ск‑. Сюды ж: кобр., драг., стол. маёвыя, маёвы грыбы, маёвэі грыбэ́ > ’вясеннія грыбы’ (Жыв. сл.).

Маёвы2 ’зялёны (аб колеры)’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Да май2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Год ’год’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. год, укр. дыял. год ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 6. 192), першапачатковае значэнне падыходзячы час’ і сувязь з дзеясловам прасл. *goditi (тут даецца агляд і семантыкі дзеяслова). Вытворным з’яўляецца *godina, якое з рознай семантыкай (’час’, ’гадзіна’, ’надвор’е’, ’дождж’ і г. д.) сустракаецца ва ўсіх слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 187–188; гл. яшчэ Талстой, ВЯ, 1963, 1, 33 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ктар ’доктар’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове: докторъ ’доктар; настаўнік багаслоўя’ (тут яно лічыцца паланізмам: польск. doktor < лац. doctor; гл. Булыка, Запазыч.). Рус. до́ктор, укр. до́ктор. Польск. або ням. пасрэдніцтва пры запазычанні прымаецца і для рус. мовы (не выключаецца таксама і непасрэдна лац. крыніца; гл. Фасмер, 1, 523, Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 157–158). У лац. мове doctor — гэта ўтварэнне на ‑tor ад дзеяслова docere ’вучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квадра́нец ’чвэрць гадзіны’ (Нас.). Параўн. адпаведнае значэнне квадра (гл.). Бел. і ўкр. квадранец(ь) ’чвэрць гадзіны’ — агульнае запазычанне з польск. kwadraniec < kwad∼ галс < kwadrans. Тут наглядаецца працэс словаўтваральнай адаптацыі лацінскага па паходжанню слова да славянскіх з прадуктыўнай суфіксацыяй *‑ап‑ьcь. Утварэнне праходзіла па мадэлі аддзеяслоўнага дэрывата: kwadrować Z > kwadra‑ піес© польск. kwadrans — з лац. quadrans ’чвэрць’ (у тым ліку ’чвэрць гадзіны’): Брукнер, 286; Слаўскі, 3, 454; ЕСУМ, 2, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́рзаць ’плесці (лапці, каробку), не надта ўмеючы’ (Янк. III, Гарэц., Нар. словатв.), ’вязаць, блытаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з балт., параўн. літ. ker̃zinti, kerzénti ’марудна рухацца’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 183–184; Лаўчутэ, Балтизмы, 67). Трэба адзначыць, што літоўскія прыклады семантычна вельмі далёкія. Больш рэальна ў якасці першакрыніцы слова з невядомага субстратнага ўсходнебалтыйскага дыялекту. Магчыма, тут атрымалася кантамінацыя з іншымі назвамі пляцення лапцяў. Параўн. абарсаць, варсаць, бэрсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апаве́даць ’паведаміць’ (Гарэц., Жд.). Рус. опове́дать, польск. opowiadać, чэш. opověděti, славац. opovedať, в.-луж. wopowědać, н.-луж. wopowědaś, серб.-харв. опо̀видети ’тс’. Ст.-бел. оповедити з XVI ст. (Гіст. мовы, 1, 55). Магчыма, агульнаславянскае ўтварэнне з коранем *věd‑ і дзвюма прыстаўкамі *o‑ + *po‑; не выключана, што тут і новаўтварэнні на базе агульнай формы з прыстаўкай *po‑ (прычым на пашырэнне значэння ў некаторых мовах магла ўплываць пэўная мова, напр., чэшская).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міну́ўшчына, ‑ы, ж.

Тое, што было раней, што даўно прайшло; мінулае; былое. Як жывы сведка мінуўшчыны, адзін стары дзед Лявон астаўся тут. Бядуля. Думкі не пакідаюць мяне. Можа і не варта каламуціць тую палыновую горыч далёкай мінуўшчыны. Асіпенка. // Старажытнасць, старадаўнасць. Сівая мінуўшчына. □ І ў суме адвечным, ссутуліўшы плечы, Мінуўшчына ў замчышчы спіць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Прычына, выпадак. [Зімін:] З якой нагоды апладысменты? Губарэвіч. Я падзякаваў Рынальда і пажартаваў, што абавязкова выкарыстаю яго запрашэнне, калі ў мяне здарыцца нагода пабываць у Рыме. Краўчанка. Да вечара далёка, а тут выдалася такая нагода, што можна прайсціся па полі, пабыць на адзіноце са сваімі думкамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкараву́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Разм. Падсцерагчы, высачыць каго‑, што‑н. [Балук:] — І Саўка прывядзе сюды паліцыю ці салдат. Вось тут і трэба падкаравуліць і сустрэць іх так, каб ніхто з іх не вярнуўся з лесу. Колас. [Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць... Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пак 1, ‑а, м.

Стос або вязка пэўных прадметаў. Пак газет. □ Справавод пазіраў на.. [Смачнага], схіляў галаву ў знак згоды, усміхаўся. Потым паклаў перад Смачным пак паперы і выйшаў. Галавач. Тут [у заезным двары] уночы людзі спяць на бруднай падлозе, на скрынях і паках з таварамі. Бядуля.

[Ням. Pack.]

пак 2, ‑у, м.

Спец. Шматгадовы лёд у палярных водах.

[Англ. pack.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)