рэйкапрака́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для вырабу рэек пры дапамозе пракаткі. Рэйкапракатны стан.
2. у знач. наз. рэйкапрака́тная, ‑ай, ж. Цэх, майстэрня для вырабу, пракаткі рэек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан журлівага. Зыбін супакоіў сябе тым, што гэта яго журлівасць нядоўгая. Мележ. Знаёмыя мясціны кранулі сэрца ціхім смуткам і журлівасцю. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жытцо́, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да жыта. Нават дзе і не было пустазелля, жытцо стаяла дробненькае. Кулакоўскі. Распроствае постаць і стан свой паволі Жытцо, ярына... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заду́млівасць, ‑і, ж.
Стан і ўласцівасць задумлівага; задуменнасць. Неяк адразу ва ўсіх гарэзлівы настрой змяніўся задумлівасцю, засяроджанасцю. Бураўкін. Ніхто не пачутае велічнай задумлівасці прыроды. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Паведаміць (паведамляць) па радыё. Кожныя тры гадзіны метэаролагі радзіруюць у эфір пра стан надвор’я ў розных раёнах Беларусі. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́тніцтва, ‑а, н.
Стан, доля пакутніка. Наіўная рамантывацыя [у ранніх вершах Танка] праяўляецца ў адрыве пачуццяў ад жыццёвых сітуацый, у пакутніцтве лірычнага героя і таямнічай змрочнасці пейзажнага фону. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няспра́ўнасць, ‑і, ж.
Стан няспраўнага; пашкоджанне чаго‑н. Няспраўнасць тэлевізара. □ Павел параіў хлопцам схадзіць дадому павячэраць і вярнуцца, пакуль ён будзе шукаць няспраўнасць у маторы. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўпэ́ўненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан няўпэўненага; адсутнасць упэўненасці. Няўпэўненасць у сваіх сілах. □ Усё неяк адразу стала на сваё месца. Знікла адчуванне адзіноты, няўпэўненасці, смутку. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́ўт, ‑а, М ‑каўце, м.
Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля вельмі моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і лічыцца пераможаным.
[Англ. knock-out.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наця́гнутасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан нацягнутага (у 2, 3 знач.). Нацягнутасць адносін.
2. перан. Напружанасць, адсутнасць натуральнасці. У хаце Берагоў адчувалася нейкая нацягнутасць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)