пама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.
1. што. Пакрыць слоем чаго‑н. тлустага або вадкага. — Трэба будзе абцасы падбіць, ды дзёгцем памагаць.., — гаворыць.. [бацька] да і перадае боты ў яе рукі. Галавач. [Разэля:] — А можа падсмажанага сыру хочаш ці памажаш аладку маслам? Гурскі.
2. каго. Учыніць над кім‑н. абрад памазання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і пхаць. На станцыі было вельмі многа людзей. Яны бегалі ўсцяж вагонаў, крычалі, піхалі адзін аднаго. Арабей. [Антон Пятровіч:] — Ды хто, як не я, табе самому параіў паступіць у акадэмію? І яму раіў. Усіх вас, верхаглядаў, на добрую дарогу піхаў. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскуда́хтацца, ‑хчуся, ‑хчашся, ‑хчацца; зак.
1. Пачаць кудахтаць моцна і доўга (пра курэй).
2. перан. Разм. Раскрычацца без толку, без прычыны. [Нічыпар:] — Толькі ж не я збег ад цябе, а ты. Дык чаго ты раскудахталася годы? Асіпенка. — Раскудахталіся! — раптам раззлаваўся Хамутоўскі. — У ступі ды ўступі. Сам ведаю, што рабіць. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыса́к, ‑а, м.
Пародзісты рысісты конь. Алесь успомніў, як у маленстве любіў сесці на добрага рысака ды прамчаць наўскач па сяле, усім людзям на дзіва. Ваданосаў. У тых нейкія цяжкавозы, а ў нашых вараныя рысакі, адзін у адзін, ногі, што вытачаныя, і ўся конская постаць аж спружыніць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. што. Выплюнуць. Рыбнік сплюнуў пахмельную сліну. Караткевіч. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню і пайшоў да дзвярэй. Адамчык.
2. Плюнуць. [Быстроў] паварушыў засмяглымі патрэсканымі губамі і сплюнуў на дарогу. Мележ. — Цьфу ты! — сплюнуў [дзядзька Рыгор]. — Ды тут няйначай звер які! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сыру. Сырны пах. □ З-пад расцярушаных сырных крошак можна было прачытаць на .. рубчастым беразе [талеркі] славянскія літары. Баранавых. // Прыгатаваны з сыру, з сырам. Прысеў і .. [Рыгор] і заказаў шклянку гарбаты ды пару сырных бутэрбродаў. Гартны. // Які прызначаны, служыць для вырабу сыру. Сырная маса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.
Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́н, седуна, м.
Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі. Б. Стральцоў. А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяля́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да селяніна, належыць, уласцівы яму. Сялянская гаспадарка. □ Па кожную .. сялянскую сям’ю прыпадала не больш двух-трох гектараў зямлі, ды і то самай горшай. Бялевіч. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Бядуля. Пан Крулеўскі лічыў сябе знатаком сялянскай псіхалогіі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.
Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу. Кулакоўскі. [Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)