Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр. нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус. нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр. голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв. галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надве́чар, на́двячар ’пад вечар’ (Сл. ПЗБ), надвычі́р ’тс’ (драг., З нар. сл.), надве́чо́р, надвечэрэ́ ’тс’ (ТС), надвечары (Колас). Спалучэнне прыназоўніка над у часавым значэнні, які па семантыцы адпавядае прыназоўніку перад, з назоўнікам у акузатыўнай форме, што характэрна як архаічная рыса шэрагу славянскіх моў, параўн. чэш. nad večer již jest, серб.-харв. над вечер, укр. над вечір, балг. над вечер ’перад вечарам’; формы на галосны адпавядаюць спалучэнню з лакатывам (ESSJ SG, 1, 125), паводле Шубы — вынік кантамінацыі надвечар × увечары (Шуба, Прысл., 115).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назор ’нагляд’ (Дуж-Душ.), параўн. у т. зв. духоўнай песні: Ай сынку мой, сынку, царь небесный! / Да с ким мяне, деву, покидаешь? / Да кому ты назор святый оставляешь? (магіл., Шн. 2, 615). Ад наверыць ’назіраць’ (Бел. каз. эпас, 53). Рус. назор ’нагляд, дазор’, укр. назорити ’убачыць, заўважыць’; у іншых славянскіх мовах адпаведныя словы ад *zbreti ’глядзець’ маюць іншыя значэнні (чэш. názor ’погляд, думка’, серб.-харв. назор ’думка, погляд’, ’увага’ і пад.), што, відаць, сведчыць аб незалежным характары іх развіцця. Гл. зорыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́зімка ’азімая пшаніца’ (Сцяшк.; брэсц., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё вынік семантычнай кандэнсацыі словазлучэння тыпу пшаніца на зіму (пасеяная) або са сцягнутага *назімая пшаніца, параўн. укр. назімий ’азімы’, такая мадэль з прыназоўнікам *na вядома і іншым славянскім мовам, параўн. серб.-харв. на́зиме ’парася да аднаго года’, назимац ’паршук’; іншае значэнне прыназоўніка (прэфікса) у в.- і н.-луж. nazyma ’восень’, першапачатковая семантыка ’ў напрамку зімы, паказваючы на зіму’ (Шустар-Шэўц, 13, 995), польск. дыял. nazima ’позняя восень’, параўн. налёцце ’будучы год’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляпец 1 ’клявец’ (Мат. Гом.). Клявец (гл.) выкарыстоўваўся для кляпання касы, таму па аналогіі яго маглі назваць таксама кляпец.
Кляпе́ц 2 ’рыба Abramis sapa’ (Дэмб. II). Укр. клепець, рус. клепец ’тс’, польск. klepiec ’тс’, серб.-харв. klebica ’тс’. Магчыма, да кляпацьз, маючы на ўвазе плоскую форму цела гэтай рыбы (ЕСУМ, 2, 459). Параўн. з пункту погляду семантыкі Каламіец, Рыбы, 11–12. Але больш верагодным здаецца паходжанне ад клепацы, маючы на ўвазе выпуклыя вочы рыбы, якая мае рускую назву глазан (Дэмб. 2, 551).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́жа ’скура’ (Сл. паўн.-зах., Ян., ТС, Бяльк.). Укр. кожа, рус. кожа, ст.-рус. кожа ’тс’, ст.-слав. кожа, балг. кожа, макед. кожа, серб.-харв. ко̏жа, славен. kóža ’тс’, польск. koża, чэш. kuže, славац. koža, в.-луж. koža, н.-луж. koža, палаб. tʼuza ’тс’. Адна з найбольш надзейных этымалогій увогуле: этымалогія Зубатага, AfslPh, 16, 396: koža < koz‑ja. Спачатку kozja (skora) ’казіная скура’. Аб іншых этымалогіях гл. Трубачоў, Эт. сл., 12, 36. Параўн. таксама апошнюю спробу тлумачэння Борысь ЗФЛ, 25, 1, 169–170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кроп 1 ’аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з вострым прыемным пахам, Anethum L.’ (ТСБМ, Сцяшк., Кіс., Сержп. Грам., Жыв. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. кріп, рус. укроп ’тс’. Паралелі з іншых славянскіх моў узыходзяць да формы *koprъ ст.-слав. копръ. балг. копър, серб.-харв. ко̏пар, славен. kóper, польск. koper, чэш. kopr, славац. kôpor, н.-луж. kopr. Існуе думка аб тым, што koprъ < kropъ якое азначала ’кіпень, вар’, ад крапіць (гл. кроп 2) (Слаўскі, 2, 455).
Кроп 2 ’вар’ (ТС). Гл. крапіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куса́ць ’хапаць, раніць зубамі’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Сержп. Пр., Яруш.). Укр. кусати, рус. кусать ’тс’, балг. късам, серб.-харв. ку́сати, славен. kósiti ’тс’, польск. kąsać, чэш. kousati, славац. kúsať, в.-луж. kusać, н.-луж. kusac ’тс’. Прасл. kǫsati ўтворана ад kǫsъ (< *kǫdsъ). Параўн. літ. ką́sti, kándu ’кусаць’, лат. kuôst, kuôdu ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя. У даным выпадку назіраецца страта першаснага дзеяслова (як гэта характэрна для славянскіх моў) і замена яго адыменным дзеясловам (Бернекер, 601; Траўтман, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аба́да ’віна’ (Нас.), ст.-бел. обада з 1503 г. (Нас. гіст.) ’знеслаўленне, абражанне’ да об‑вада (Нас. гіст., 244); параўн. ст.-бел. обадити ’зняславіць, зганьбіць’ і обвадити ’тс’ (Нас. гіст.). Ст.-рус. обада ’паклёп’, паводле Фасмера, 3, 97, царкоўнаславянскага паходжання: ст.-слав. обадити ’абвінаваціць’. Параўн., аднак, серб.-харв. о̏беда ’абвінавачанне’, а таксама больш далёкае семантычна ўкр. (о)бада ’перашкода’ (Ёкль, AfslPh, 29, 29; Ільінскі, PF, 11, 184). Бел. обада, магчыма, праславянскі архаізм, што, звычайна, не выключае царкоўнаславянскага паходжання старарускіх форм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абкляпа́ць ’запырскаць граззю’ (Бяльк.), абкляпацца (Бяльк.). Не мае нічога агульнага з прасл. klepati (ст.-слав. клепати ’штурхаць’, серб.-харв. клѐпати ’біць’ і г. д.). Больш верагодным уяўляецца балтыйскае паходжанне гэтага слова (*apklimpoti). Параўн. літ. klim̃pti, klampóti ’пэцкаць у гразі’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 73). Запазычанне адбылося яшчэ да падзення дыфтонгаў і распаўсюдзілася на невялікім славянскім арэале. Параўн. балг. радоп. оклепя са, клепя ў тым жа значэнні (Цыхун, БЛ, 1974, 5, 49). Аб магчымасці балгарскіх балтызмаў гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 339–340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)