здзе́рці, здзяру, здзярэш, здзярэ; здзяром, здзераце; пр. здзёр, здзерла і здзёрла; зак., што.
Тое, што і садраць. [Трахім] здзёр з паленцаў белыя скруткі бяросты і падпаліў дровы. Савіцкі. — Гэты рыжы д’ябал .. здзёр з мяне за фурманку шалёную суму. Шамякін. Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы! Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрадні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Стаць блізкімі, пасябраваць. Дзеці добрыя ўсюды, не любіць іх нельга, але гэтых, з якімі за дні вучобы .. [Святлана] паспела зрадніцца, пакідаць цяжка. Шахавец. // Прывыкнуць да чаго‑н., зжыцца з чым‑н. Да МТС [Лукаш] прывык, як да ўласнай хаты. Ён зрадніўся з ёю. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паляры́на, ‑ы, ж.
1. Кароткая круглая накідка на плечы, часам з капюшонам. Вось важна [пераступіў] парог нейкі казначэйскі чыноўнік у шырокай палярыне. Гартны.
2. Вялікі круглы каўнер. Перад аналоем стаялі Максім з Верай, а за аналойчыкам, перад маладымі — айцец Ігнат у чорнай сутане з белай палярынай. Машара.
[Фр. pélerine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́жня, ‑і, ж.
1. Зжатае хлебнае поле; іржышча. [Міхась] выйшаў з-за густой сцяны жыта на пожню. Сабаленка. [Малання] хадзіла па пожні, пільна прыглядаючыся, ці не валяюцца дзе каласкі, ці добра звязаны снапы. Мележ.
2. Абл. Сенажаць. Агульнымі сіламі вяскоўцаў сабралі з поля снапы, з пожні сена. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыно́жак, ‑жка, м.
Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак. Якімовіч. За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рука́ў, ‑кава, м.
1. Частка адзення, якая пакрывае руку ці частку рукі. Ціха падпоўз Міколка да машыніста, асцярожна таргануў яго за рукаў. Лынькоў. [Тамаш] схаваў пальцы рук у рукавы і зарагатаў. Чорны.
2. Адгалінаванне, якое адыходзіць ад галоўнага вусця ракі. З рукава рэчкі, падхопленая струменем, плыла некім сарваная галоўка лілеі. Арочка. Яшчэ дзесятак метраў быстрыні і рукавы рэчкі, вырваўшыся з-за вострава на шырыню, злучыліся. Брыль.
3. Труба ці кішка для адводу вадкасцей, газаў, сыпучых целаў. Пажарны рукаў. □ Па рукаве з каменных жорнаў Плыла бялей за снег мука. Астрэйка.
•••
Закасаўшы рукавы гл. закасаўшы.
Рукавом закусіць гл. закусіць.
Смяяцца ў рукаў гл. смяяцца.
Спусціўшы рукавы гл. спусціўшы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Забрыта́ць ’надзець аброць’ (ТСБМ). Рус. дыял. смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул. заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́мнічаць ’мудраваць’ (Грыг.). Запазычана з рус. у́мничать, хутчэй за ўсё вусным шляхам з рускага гарадскога прастамоўя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Разм. Тое, што і крапіна. На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі крапкамі на крыльцах. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́рці, самрэ; самром, самраце; пр. змёр, змерла і змёрла; зак.
Разм. Памерці (пра ўсіх, многіх). Бацькі .. [хлопца] ў вайну ўцяклі недзе з-за Вільні сюды і тут змерлі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)