Ат’яжо́жынне ’адмаўленне, аднекванне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік з суфіксам ‑нне ад дзеяслова *атʼяжожыць (‑вацца), утворанага з прэфіксам ат‑/ад‑. Беспрэфіксальная форма прадстаўлена ў рускіх гаворках: язать(ся) ’абяцаць’. Язать Фасмер (4, 549) звязвае з (в)яз‑а‑ть як зваротнае ўтварэнне ад об(в)язать(ся); семантычна пераход ад ’абавязацельства’ да ’адмовы’ ад яго (выражанай прэфіксам ат‑) цалкам магчымы. Не зусім ясная ў гэтым выпадку фанетыка рускіх адпаведнікаў: язжить, яжжить ’бурчаць, лаяць’, ягать крычаць’. Фасмер параўноўвае гэтыя словы з яга (гл.). Асобнасць фіксацыі беларускага слова не дае магчымасці больш ясна тлумачыць яго паходжанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каху́ндрыца ’гандлярка дробным таварам’ (Касп.). Вельмі няяснае слова, няма даных аб яго гісторыі, іншых формах. Таму можна выказаць толькі няпэўныя меркаванні пакош яго паходжання і формы. Параміі, у руг. гаворках гундериіь гун‑ дорить ’гаварыць, балбатаць, размаўляць’, гундора, гундорка ’балбатун, гаварун’, гундра ’мітусня, клопат’, гундерчть ’гаспадарыць, распараджацца; гатаваць, вазіцца клапаціцца’ (Даль) Паходжанне гэтых слоў не вельмі яснае (нараў моў — выпіць з некаторым! славен. лексемамі тыпу gnndróli ’бурчаць: гусці’, гл. Фис мер, I, 475). Магчыма, ка хандрыце (< *ксі хандра) складанае слова, дае першая частка — прэфікс ка∼. а αρνί ая нейкі варыянт аддзеяслоўнай (? > формы тыпу гундра (гл. вышэй;.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пардва ’белая курапатка’ (Дэмб. 1, 457; Інстр. II), парба ’тс’ (Інстр. II). Рус. пирдва ’балотны бакас, Scolopax gallinago’, польск. pardwa ’белая курапатка’, ст.-чэш. pardva ’птушка Totanus’. Пэўнай этымалогіі няма. Брукнер (396) дэфінуе яго запазычанне з рус. Фасмер (3, 205), наадварот, лічыць магчымым (з-за наяўнасці ‑ар‑) яго польскае паходжанне і рэканструюе як pbrdy, pbrdwe, якое аналагічна грэч. семантычнай мадэлі πέρδιξ ’курапатка’: πέρδομαι (гл. пяр‑ дзець) і ўзыходзіць да гукапераймання (ад шума крылаў пры ўзлёце). Пардва існуе ўжо у ст.-бел.; паводле Булыкі (Даўн. запазыч., 236), гэта запазычанне з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́скалак ’вельмі дрэннае палена’ (перан.) ’гультай’ (докш., Янк. Мат.; Бір., Шат.), дзярж. пакалак ’дрэннае палена’ (Бір.), ’нятоўстае і маладое палена, зручнае, каб кінуць яго пошыбнем’ (КЭС, лаг.). Паводле лексемы пакалак можна дапусціць роднаснасць яго са словам кол (калок), а прэфікс pa‑ і суфікс ‑ъkъ прыўносяць значэнне ’другасны, несапраўдны’ (Борысь, Prefiks., 53). Але першае — паскалак — семантычна-роднаснае з аскепак (гл.), ’шчэпка, трэска’, карэліц. паскіпаны ’патрэсканы’ (Сцяшк., Сл.), рус. скепать ’расшчапляць, калоць’ з’яўляецца кантамінацыйным утварэннем ηά‑калак і аскепак. Аналагічна ўкр. валынск. паклин і пасклин (паскіл 1, паскʼін’, паемʼінок, пасклʼон) (Казачук, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прахво́ст ’нягоднік, падлюга’ (ТСБМ, Нас.), прохво́ст ’тс’ (ТС). Рус. прохво́ст ’тс’, стараж.-рус. профо́с(с) ’наглядчык за салдатамі, узятымі пад варту; прыстаў’ (з XVII ст.). З нова-в.-ням. Profoss ’асоба на вайсковых караблях, якая сочыць за выкананнем статуту на караблі і карае яго парушальнікаў’, што другасна было набліжана да хвост (гл.). Па іншай версіі, магчыма, з с.-нідэр., нідэр. provoost < ст.-франц. prévost (франц. prévôt) ’суддзя, начальнік жандармерыі’, што з лац. praepositus < praeponere ’класці наперад’ (Фасмер, 3, 385). Беларускае слова, калі меркаваць па яго распаўсюджанню, запазычана з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце, зак., каго-што.
1. Штурхнуць ад сябе, адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. Колас.
2. перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім‑н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі І паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе. Хадкевіч. // Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасць, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́мач, ‑ы, ж.
Разм.
1. Недамаганне, слабасць; хвароба. Маці.. забывалася на немач, увіхалася ля печы, цешылася з сустрэчы. Вышынскі. [Шэмет:] «Што, ужо начальства немач бярэ? Дваццаць метраў прайсці не можа?» Лобан. [Кац] прайшоў не адну царскую ссылку, і, відаць, арганізм яго выпрацаваў у сабе здольнасць незвычайна супраціўляцца рознай немачы. Сабаленка.
2. Гора, няшчасце. [Юстына:] — Неўзабаве і Мікіта прыйшоў, што быў у матросах. Ды на табе, зноў немач — паны нахлынулі. Гурскі. Аляксандр Іванавіч быў добрай душы чалавек, але вось гэтая немач — немач, насланая вайною... Пестрак.
•••
Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач — праклён са значэннем «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́транка ’хвароба, якая бывае тады, калі вецер «падхопіць» чалавека або «падляціць пад яго»’ (палес., Маш.). Рус. ярасл. ветренка ’хвароба — падскурныя нарывы, якія бываюць «з ветру»’. Узнікла шляхам намінацыі, суфікс ‑к‑a па ўзору ліхама́нка, чырво́нка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазда́н ’дурная галава’ (Шат.). Памылкова Шатэрнік (152) суадносіць яго з польскім mazgaj, якое ад mazgoić się ’плакаць’ < прасл. mazati sę. Бел. маздан паходзіць з мазган, якое ад мазгі 1 і суф. ‑ан (як сталбан) ’дурань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Павіндава́ціся, повындоватысь ’скрывіцца, нагнуцца’ (Клім.). Дэрыват на аснове запазычанага ням. winden ’круціць, вярцець, падымаць цяжар’. Можна было б дапусціць пасрэдніцтва польск. windować, але яго значэнне ’падымаць цяжар, цягнуць уверх’ далёка ад бел. Параўн. яшчэ вінда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)