◎ *Павіндава́ціся, повындоватысь ’скрывіцца, нагнуцца’ (Клім.). Дэрыват на аснове запазычанага ням.winden ’круціць, вярцець, падымаць цяжар’. Можна было б дапусціць пасрэдніцтва польск.windować, але яго значэнне ’падымаць цяжар, цягнуць уверх’ далёка ад бел. Параўн. яшчэ вінда.