Ражаство́, ражджаство́ ’каляды’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк.), рожество́, роздво́ ’тс’ (Талстая, Полес.), ражство́ ’тс’ (Гарэц.), рождво́ ’тс’ (ПСл), роздво́ ’тс’ (ТС), параўн. укр. різдво́, рус. рождество́, польск. Boże Narodzenie, чэш. Narození Páně, серб. рождѐство, харв. roždastvo, roždestvo, балг. рождество́, ст.-слав. рождьство, розьство. Утворана ад радзі́ць1 (гл.). Ва ўсходніх славян у XI–XII стст. свята мела назву рожьство, пазней — рожество (Сразн.), ст.-бел. роство, розтво (1387 г.), апошняе з рожьство (> росство, гл. Карскі, 1, 284), што адпавядала зыходнай стараславянскай форме гэтага слова са значэннем ’нараджэнне’, ’дзень нараджэння’. Параўн. ст.-бел. роженье: день роженья его (Альтбаўэр) як сінанімічнае ўтварэнне ад таго ж кораня, але з іншым суфіксам, сучаснае ражджэ́нне ’нараджэнне’ (Сл. ПЗБ), рожэ́нье ’тс’ (ТС) (Фасмер, 3, 493; Чарных, 2, 119–120; БЕР, 6, 304).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Право́дніца ’наступная нядзеля пасля Вялікадня (Паскі)’ (Гарэц., Мядзв.), правадная (нядзеля) ’памінальная’ (Нас.), приводная нядзеля, правадной ’Фаміна нядзеля’ (Шат.), правадны ’паслявелікодны’ (Мат. Гом.), провад ’паніхіда’ (Нас.). Рус. дыял. провады ’радаўніца, памінанне памерлых’, ’пахаванне’, ’праводзіны вясны’, проводная педеля ’Фаміны тыдзень’, укр. провады ’Фаміны тыдзень’, ’праводзіны русалак песнямі ў першы панядзелак пасля свят Сёмухі’, польск. przewocinica, przewodniczna, przewodna niedziela ’першы тыдзень пасля Вялікадня’, чэш. provod, provodm nedele ’першая нядзеля пасля Вялікадня’. Да праводзіць. У рымска-каталіцкай абраднасці назва тлумачыцца тым, што ў гэты дзень новаахрышчаныя людзі ішлі “провадам” да храма, або тым, што ў гэту нядзелю адбывалася працэсія да храма з вяночкамі. Але, відаць, першаснае значэнне — гэта сляды дахрысціянскага культу памерлых і ўшанавання духаў прыроды, як гэта захавалася ва ўсходніх славян (гл. Махэк₂, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даве́сціся сов., безл. довести́сь, случи́ться; прийти́сь, привести́сь;

у гэ́тым го́дзе мне давяло́ся быць на Чо́рным мо́ры — в э́том году́ мне довело́сь (случи́лось, пришло́сь, привело́сь) быть на Чёрном мо́ре;

праз дзень мне давядзе́цца ляце́ць на самалёце — че́рез день мне придётся лете́ть на самолёте

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адстаўны́, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца ў адстаўцы. Трапіў [Цімох] на сядзібу НІыпшынскага Яна — Адстаўнога маёра, былога улана. Куляшоў. Такая ўвага да яго, «адстаўнога настаўніка», як ён называў сябе, не магла б нг крануць, калі б дырэктар прыйшоў адзін. Шамякін. // Разм. Якога адхілілі. Дамоў прыехаў. Кажуць, трэці дзень Грыміць тваё вяселле (я ж не веру). Вянок з гароху хочуць мне надзець Сябры, як адстаўному кавалеру. Барадулін.

•••

Адстаўной казы барабаншчык гл. барабаншчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Вельмі змерзнуць, застыць ад холаду; скарчанець. Стары Няміра адубеў, стоячы на скавышы. Чорны.

2. Стаць нягнуткім, непаслухмяным; страціць адчувальнасць, здольнасць рухацца; агрубець. [Дар’я:] А чаму.. [рукі] граблямі сталі? Чаму яны адубелі? Ад бульбы, што кожны дзень чышчу. Ад бялізны, што мыю? Губарэвіч. // Ахалодаць, адзеравянець (пра нябожчыка). [Юзэфа:] — Спіць [Акцызнік]. Як з ног зваліўся. Не дабудзішся, не даклічашся... Што калода. Можа ўжо і адубеў дагэтуль. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармі́цель, ‑я, м.

Той, хто корміць, забяспечвае пражыткам, харчамі. Галя паціснула плячамі, загаварыла зноў узрушана: .. — А ён ужо не маленькі! Ён — гаспадар у хаце, карміцель дваіх дзяцей... Ваданосаў. Старая Салвесіха прыняла да сэрца тое, што забралі яе меншага сына-карміцеля, і на трэці дзень злягла ў пасцель. Сабаленка. // Пра ўсё тое, што з’яўляецца сродкам для пражыцця, крыніцай даходу. Да едакоў Спяшаецца галоўны Карміцель наш — Дзяржаўны едзе хлеб. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злава́цца, злуйся, злуешся, злуецца; злуёмся, злуяцеся; незак.

Адчуваць злосць; сердаваць на каго‑, што‑н. [Дзед Мікалай] не думаў пакідаць працу і вельмі злаваўся, калі бабка Вікця ўпікала, што ён цэлымі днямі прападае на ферме. Даніленка. Злуецца Аленка сама на сябе, аж палец кусае.., а нарэшце і заплакала нават. Колас. // перан. Бушаваць, лютаваць (пра з’явы прыроды). Пяты дзень злавалася пурга. Звонак. Вясной .. [рака] выходзіць з берагоў, Шуміць, Паводкай плешча і злуецца. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

існава́нне, ‑я, н.

1. Наяўнасць каго‑, чаго‑н. у рэальнасці; быццё. Існаванне свету. Існаванне матэрыі. □ Ніякіх разумных довадаў супраць існавання беларускай газеты Баўдзей не прыводзіў. Колас. Незлічонае птушынае царства на розныя галасы славіла радасць існавання, першы майскі дзень. Мележ.

2. Жыццё (у 2 знач.); спосаб жыцця. Барацьба за існаванне. Сродкі на існаванне. □ [Сеньёр Джордж] сам жыве радасцямі і горам гэтага народа, сам добра паспытаў, што такое беспрацоўе, беднае, галоднае існаванне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Прыемны спакой, хараство. [Ганна:] — Нейкая лагода, як ціхія хвалі, агортвае ўсю істоту. Дубоўка. У полі такая лагода, што хоць аставайся тут, на мяжы, прыляж, маўчы ды глядзі навокал. Бядуля.

2. Згода, дружба, прыязнасць. Яны размаўлялі ціха, з лагодай, відаць, раіліся пра запаветнае і блізкае іх душы. Пташнікаў. Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагоды, светлай, як восеньскі дзень. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ламаві́к, ‑а, м.

1. Перавозчык цяжкіх грузаў. І ламавікі і рамізнікі з горада і ўсе аколічныя вёскі кожны дзень давалі каменданту .. фурманкі. Баранавых. // Фурманка, прыстасаваная для перавозкі такіх грузаў. Павольна сунецца абоз ламавікоў — на нязвыкла нізкіх калёсах нагружана жалезнае ламачча. «Беларусь».

2. Конь для перавозкі цяжкіх грузаў; цяжкавоз. У горад селянін прыехаў на кірмаш. І вось убачыў тут асілак наш, Што грузныя ламавікі Пудоў па сто вязуць мукі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)