Пласкадо́нак ’лодка з дошак’ (барыс., Стан.), рус. плоскадой ’баркас’. Да плоскі і дно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ссо́рыць ‘згубіць’ (Касп., Жд. 3), сшо́рыць ‘схавацца, загубіцца, знікнуць’ (Стан.). Да сорыць, шорыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тамава́ць ’стамляць, нудзіць, мучыць; збіваць з толку’ (Нас., Стан., Байк. і Некр.). Гл. таміць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́йма ’тайна, употай’ (Нас., Стан.). Ад таіць (гл.) па тыпу лежма, торчма і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дрыжа́нне і дрыжэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле дзеясл. дрыжаць і дрыжэць (у 1 знач.). З дрыжаннем сэрца .. [Ліза] увайшла ў бацькаў двор. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́шканне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гушкаць і гушкацца. Гушканне на арэлях.
2. Стан паводле знач. дзеясл. гушкацца. Гушканне на хвалях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаха́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неахайнага; неакуратнасць. У хату носа паказаць нельга: неахайнасць, бруд, смурод. Міскі нямытыя на стале стаяць, хлеб непрыбраны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерухо́масць, ‑і, ж.
Уласцівасць нерухомага. // Стан, які характарызуецца адсутнасцю рухаў. Хлопцы застылі ў нерухомасці, сочачы за налётам. Якімовіч. Алешыны стаяць у ціхай нерухомасці. Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўла́джанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан няўладжанага. І пачуццё няўладжанасці агарнула душу Каваля. Савіцкі. // Адсутнасць парадку, наладжанасці ў чым‑н. Ва ўсім адчувалася няўладжанасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каласава́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. каласаваць 1, каласавацца.
каласава́нне 2, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каласаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)