ні́жні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца ўнізе; проціл. верхні. Ніжняя губа. □ Калі дагараў ужо ніжні паверх панскага палаца, атрад Сёмкі-матроса рушыў з двара. Лынькоў. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка.
2. Блізкі да вусця ракі. У ніжнім цячэнні [Дняпра] .. знаходзяцца славутыя дняпроўскія парогі. Курто.
3. Які надзяваюць непасрэдна на цела; сподні. Ніжняя кашуля.
4. Самы нізкі па тону (аб гуках). Ніжнія ноты.
•••
Ніжні чын гл. чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нача́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да начальніка, належыць начальніку. Стаялі афіцэры, выцягнутыя ў струнку, чакалі начальніцкага загаду. Лынькоў. У той жа самы момант салдат.. раптам махнуў рукою і пабег у начальніцкі вагон. Чорны.
2. Поўны важнасці, строгасці; уладны. Сядзіць .. [Скок] з начальніцкім выглядам за перапэцканым у чарніла крываногім сталом і старанна хукае на пячатку, быццам яна замерзла. Сяркоў. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, .. начальніцкі тон. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кацёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Драўляны кружок, круг. Дзед палажыў на стол круглае днушачка, кацёлку з бярозавага камля, і на яго па-гаспадарску паставіў поўную гарачага смаку скавараду. Брыль. // Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Косцік з Алесем з самага ранку ганялі на поплаве за гумном кацёлку. С. Александровіч.
2. Пра ўсё, што нагадвае сабой такі круг, кола. Кацёлка здору. □ Адвялі, пазгортваліся ў маленькія кацёлкі лісты. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папе́радзе,
1. прысл. На некаторай адлегласці перад кім‑, чым‑н. Ірына ішла паперадзе. Чорны. Тарыел, ідучы паперадзе, на кожным кроку чуў, як спатыкаюцца людзі. Самуйлёнак.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «паперадзе» вырашае прасторавыя адносіны: паказвае на становішча перад кім‑, чым‑н. Ідзе войска, сцягі ўюцца, Кроў бурліцца ў жылах, А паперадзе ўсіх едзе Сам Клім Варашылаў. Купала. За паўвярсты паперадзе фурманкі ішоў па лесе Максім Ус з наганам і гранатай. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рабак, ‑бка; мн. парабкі, ‑оў і парабкі, ‑аў; м.
Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы. Зямля навокал была ўрадлівая.. Парабкоў тут было многа, бо фальваркі і маёнткі былі багатыя. Чорны. Было ў пана сямёра парабкоў, адзін аднаго прыгажэй і здатней. Лынькоў. Гнаў канвой парабкоў, — тупат ног за акном. Пан хадзіў па пакоі, чарнейшы ад хмары. Куляшоў. У хаце туліліся дзве сям’і парабкаў, але і іх не было, — паехалі араць на поле. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што і чаго.
1. Тое, што і жадаць (у 2 знач). — Мой сын! Дабра я табе зычу, благасла ясных зор. Дубоўка. Відаць было, што цётка Яромінчыха задаволена сваёй кватаранткай і зычыць ёй шчасця, як роднаму дзіцяці. Кухараў.
2. Абяцаць, прадказваць што‑н. Каханне Машэкі і Наталькі зычыла ім шчасце ў будучым. Шкраба. Ноч зычыла холад, — па зжатых палях за туманам ужо блізка да вёскі кралася восень. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Па-майстэрску пераймаць каго‑, што‑н., з дакладнасцю ўзнаўляць, падрабляючыся пад каго‑, што‑н. Імітаваць воўчы голас. Імітаваць рухі. Імітаваць пажар. □ [Выстрал] дамоўлена было імітаваць з дапамогаю дошкі, якою сам Цімошка ў патрэбны момант павінен быў за кулісамі ляснуць аб падлогу. Краўчанка.
2. Рабіць імітацыі (у 2 знач.). Імітаваць мармур. Імітаваць жэмчуг.
3. Паўтараць музычную тэму або матыў у другім голасе на які‑н. інтэрвал вышэй або ніжэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запустава́ць, ‑туе; зак.
1. Прыйсці ў стан заняпаду, зрабіцца пустым; апусцець. За гады вайны.. [зямля] запуставала, пакрылася купкамі зарасляў. М. Ткачоў. Ужо і яблыкі знялі, і агароды запуставалі, і лес распранаецца. Лупсякоў. // Астацца пустым, незасеяным (пра ўчастак зямлі, ніву і пад.). Не бойся, людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць. Не запустуе, не згуляе. Колас.
2. Апусцець, абязлюдзець. Дзве брыгады рабочых перабраліся ў баракі, па той бок лесу, цэглу рабіць будуць. Хаты запуставалі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́мства, ‑а, н.
1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, да бацькоў; дзеці. У .. [бяседцы] летам па выхадных днях усё Чмаруцькава патомства ўрачыста засядала за святочным самаварам. Лынькоў. Праз два тыдні з ікрынак выходзіць шматлікае патомства. Матрунёнак. Усё сваё жыццё жаўна праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле, дзе спіць і выводзіць патомства. В. Вольскі.
2. Людзі будучых пакаленняў. Прыгожыя людзі, рабочыя людзі — Іх подзвіг працоўны, іх клопат аб Мінску Шчаслівым патомствам забыты не будзе. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамясціць, перанесці куды‑н. усё, многае. Пацягаць усе дровы пад павець.
2. і без дап. Цягаць некаторы час. Пацягаць дровы. Пацягаць бараку па полі. □ То і пацягалі ж за свавольствы Лявонавага бацьку, ледзь у астрог не запякалі. Гурскі.
3. Пакрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае. [Сомік:] — Усе ведаюць, што яны падлогу ў магазіне ўзадралі, ды дошкі пакралі, што яны снапы ў мяне з азярода пацягалі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)