Семіна́рыя гіст. ‘сярэдняя спецыяльная (звычайна — духоўная) навучальная ўстанова’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел. семинариумъ, семинария, сыминарыумъ запазычана з польск. seminarium ‘тс’ < лац. seminarium (Булыка, Лекс. запазыч., 167), першапачаткова ‘месца пасадкі, школка’, ад semen ‘семя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інтэрме́дыя, ‑і, ж.
1. Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якія выконваюцца паміж актамі драматычнага або опернага твора. Інтэрмедыі беларускага школьнага тэатра 17–18 стст.
2. Тое, што і інтэрлюдыя.
[Ад лац. intermedio — прамежкавы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзечка, ‑і; Р мн. ‑чак; м.
Ласк. да дзядзька (звычайна пры звароце). — А, дзядзька! дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! Колас. — Вы, дзядзечка, шапку забыліся, наце! — Яму празвінеў галасок хлапчаняці. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
духо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.
Жалезная скрынка (звычайна ўстаўленая ў пліту), у якой гатуюць ежу з дапамогай нагрэтага паветра. У духоўцы .. пяклося прыгатаванае па ўсіх правілах пячэнне. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Абзывацца адрывістым гукам, падобным на «ёк» (звычайна пра коней). Пад камандзірам ударнай роты Чыжыкам ёкае селязёнкай рослы конь. Лупсякоў.
2. Незак. да ёкнуць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваява́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заваяваць.
2. звычайна мн. (заваява́нні, ‑яў). Тое, што заваявана, набыта; заваёвы. Рэвалюцыйных заваяванні. □ Народныя заваяванні, здабытыя ў крывавым змаганні, ворагі .. хочуць адабраць назад. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парша́, ‑ы, ж.
1. Заразная хвароба звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струны і рубцы. // Разм. Струпы, высыпка на целе.
2. Захворванне сельскагаспадарчых раслін, якое характарызуецца паверхневым пашкоджаннем тканак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ката́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Стол на колцах для перавозкі хворых у бальніцы. Апоўначы Валю ўзялі ў аперацыйную. Яе не павялі, як звычайна, а паклалі на каталку. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыве́сак, ‑ска, м.
Дадатак да чаго‑н., звычайна лішні, непатрэбны. З. Бядуля адчуваў пульс жыцця, і таму ідэя барацьбы і сацыяльных змен не была прывескам да яго твораў, але сэнсам іх. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцёрачнік, ‑а, м.
Разм. Вучань, які звычайна атрымлівае пяцёркі; выдатнік. [Андрэйка:] — Вядома, я не такі, як ты, не пяцёрачнік. Сераднячок. Гамолка. Ну вось Валодзька і паказаўся. І, здаецца, нічога сабе: пяцёрачнікам прыехаў. Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)