жада́нне, ‑я, н.

1. Унутранае імкненне, цяга да ажыццяўлення чаго‑н.; хаценне чаго‑н.; ахвота. [Віця] вельмі хацеў азірнуцца, але перамог такое жаданне. Чарнышэвіч. — Вось тваё жаданне і збылося, — усміхнуўся. Мірон. Маўр.

2. Прадмет захаплення, мары і пад. Вучоба — вось яго жаданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкардсме́нства, ‑а, н.

Празмернае імкненне да рэкордаў; захапленне рэкордамі. Другі конкурс шмат новага даў у параўнанні з першым. Калі ў першым былі адзнакі пэўнага рэкардсменства, дык у другім разгарнулася барацьба за якасць работы, за агульны рост усяго калектыву паравознікаў. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпікурэі́зм, ‑у, м.

1. Вучэнне, сістэма поглядаў старажытнагрэчаскага філосафа Эпікура.

2. Кніжн. Сістэма поглядаў, якая вырасла на глебе скажонага тлумачэння вучэння Эпікура як імкненне да задавальнення пачуццёвых інстынктаў і дасягнення асабістых выгод.

3. перан. Кніжн. Схільнасць да пачуццёвага задавальнення, распешчанага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хці́васць, ‑і, ж.

1. да чаго. Імкненне задаволіць ненасытнае жаданне чаго‑н. Гэтая хцівасць да грошай у Майбарады мяне дзівіць і абражае. Скрыган.

2. Сквапнасць, карыслівасць. Зоя Лагодзіч зрабіла адкрыццё, што хцівасць Дывінца, пра якую намякала Ліля, вымусіла.. брыгадзіра займацца спекуляцыяй. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дерза́ние ср., высок.

1. адва́га, -гі ж., сме́ласць, -ці ж.; (риск) ры́зыка, -кі ж.;

2. (смелое стремление) сме́лае імкне́нне, сме́лае парыва́нне; (риск) ры́зыка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Інвэ́нцыя, інвэ́ньціяімкненне што-н. зрабіць, звычайна дрэннае’ (Бяльк.). Ст.-бел. инвенция ’знаходлівасць, вынаходлівасць’ (сярэдзіна XVII ст.) запазычана са ст.-польск. inwenсуja, якое з лац. inventio (Булыка, Лекс. запазыч., 131). У рускай инвенция з 1705 г. таксама праз польскае пасрэдніцтва (Біржакова, Очерки, 363; Фасмер, 2, 130). Семантычныя змены на беларускай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

негатыві́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У медыцыне — адзін з сімптомаў расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў бяссэнсавым супраціўленні знешнім уздзеянням.

2. У псіхалогіі — нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак. Негатывізм падлеткаў.

3. Адмаўленне чаго‑н.; адмоўныя адносіны да чаго‑н. (без якога‑н. станоўчага сцвярджэння).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свабодалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які любіць свабоду, незалежнасць, які імкнецца да свабоды, незалежнасці. Свабодалюбівыя народы. // Прасякнуты любоўю да свабоды, незалежнасці, які выражае імкненне да іх. Свабодалюбівыя погляды. Свабодалюбівыя вершы. □ Нічога, нічога, што тысячы лі Пралеглі паміж франтавой паласой, Паміж рубяжамі карэйскай зямлі І песняй свабодалюбівай маёй! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супярэ́чнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Узаемадзеянне супрацьпастаўленых і ўзаемазвязаных сутнасцей як крыніц самаруху і развіцця (спец.).

Дыялектычныя супярэчнасці.

2. Палажэнне, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае іншае, не сумяшчальнае з ім.

С. у поглядах.

3. Выказванне або ўчынак, накіраваны супраць каго-, чаго-н.; пярэчанне, супярэчанне; процілегласць.

Супярэчнасці па цане на газ і нафту абвастраюць міжнародныя адносіны.

Дух супярэчнасціімкненне зрабіць не так, а зусім інакш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свабодалю́бства, ‑а, н.

Любоў, імкненне да свабоды, да незалежнасці. Купалаву веру ў шчасце краіны жывілі лепшыя якасці народа і перш-наперш яго гераічнае свабодалюбства. Бярозкін. У асобе Несцеркі.. [Лойтэр] хацеў паказаць духоўную перавагу народа над прыгнягальнікамі, яго жыццёвую мудрасць, непрымірымасць да несправядлівасці, паказаць увесь аптымізм і свабодалюбства беларускага народа. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)