Мамента́льны ’вельмі хуткі, імгненны’ (ТСБМ). З рус. моментальный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77). З рус. мовы пранікла і маме́нтам ’тс, мігам, умомант’ (докш., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.). Да момант (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кар’е́р 1, ‑у, м.

Самы хуткі бег каня з пачарговай перастаноўкай разам пярэдніх і задніх ног. Пусціць каня ў кар’ер.

•••

З месца ў кар’ер гл. месца.

[Фр. carrière.]

кар’е́р 2, ‑а, м.

Месца здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам; месца, дзе капаюць гліну, пясок і пад. Тарфяны кар’ер. Пясчаны кар’ер. □ За цагельняй — кар’еры, у якіх капаюць гліну. Навуменка.

[Фр. carrière.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ласапе́та, лісапе́та ’самакат на двух колах’ (КЭС, лаг.), лісапед, лісапет, лісафет, лісапета, лісафета (Сл. паўн.-зах.). Скажоныя формы ад веласіпед, якое з франц. vélocipéde < лац. velox, velocisхуткі’ і pes, pedis ’нага’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меткі ’здольны беспамылкова пападаць у цэль’, ’дакладна накіраваны ў цэль’, ’трапны’ (ТСБМ), паўд.-усх. меткійхуткі’, ’лоўкі’ (КЭС). Ст.-рус. мѣтъкъ. Да ме́та1 (гл.). Аб утварэнні гл. Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адшу́нуць ’адбегчы’ (КТС). Відаць, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. šáuti, šaunù ’хутка бегчы’, лат. šaut, šaunù ’зрабіць хуткі рух’. Усе гэтыя балтыйскія дзеясловы спрадвечна роднасныя з прасл. sovati, sunǫti (гл. сунуць) (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́рны ’хвалісты, ветраны’; ’глыбокі, небяспечны’ (Нас.); ’вірысты’ (КТС). Сюды ж вірна ’неспакойна’ (Нас.), чэш. vírnýхуткі, раптоўны’; ’вірлівы, вірысты’, славац. vírný (паэт.) ’вірлівы, вірысты’. Утворана ад вір1 і суф. ‑н‑ы (< ьnъ‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заўфа́ны ’шустры’ (ашм., Сл. паўн.-зах.). Сем. развіццё запазычанага з польск. zaufany ’заслугоўваючы давер’я’ > ’хутка выконваючы даручанае’ > ’хуткі’, ’шустры’ (з ufać ’давяраць’ < upъvati > рус. уповать; Брукнер, 592; Фасмер, 4, 164). Гл. яшчэ зухвал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ткі1хуткі, скоры, імклівы; вёрткі, спрытны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Жд., ТС, Бяльк.); ’хуткі, жвавы, шпаркі, гарачы, азартны’ (Шпіл., Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (беласт., Бел.-польск. ізал.). Сюды ж вытворнае пры́тка ’хутка’ (Сцяшк. Сл., Растарг.). Укр. дыял. притки́йхуткі, спрытны’, рус. пры́ткий ’скоры, хуткі, вёрткі’. Прасл. *prytъkъ(jь) паходзіць ад *prytjati (варыянты *prъtiti, *prъtěti, *prъtnǫti), прадстаўленага ў ст.-польск. pryciać, pruciać ’бегаць, рыскаць, вышукваць, корпацца’, prytnąć ’ускочыць’ (Варбат, Этимология–1971, 10), роднаснага літ. spráusti ’ўціскваць’, sprũsti ’вырывацца, выслізгвацца’, лат. sprautiês ’падымацца, прарастаць (пра бульбу)’, с.-в.-ням. spriessen ’пускаць парасткі’, ст.-англ. spréwlian ’кідацца; корпацца’, англ. sprawl ’расцягнуць’ (Фасмер, 3, 391–392); да гэтай жа асновы Махэк₂ (487) узводзіць і чэш. дыял. prtit ’прарастаць, даваць усходы’, серб.-харв. pr̀tit ’вырастаць з зямлі’, што пацвярджаецца семантыкай польск. pęd ’імкненне’ і ’парастак’, рус. побе́г ’уцёкі’ і ’парастак’ (спецыяльна гл. Варбат, Слав. языкозн., XII, 119–121: значэнне ’хуткі’ ўзнікае ў гісторыі асобных славянскіх моў). Сюды ж рус. дыял. вы́прыть ’выпіць адным махам, адразу’ (< *pry‑ti, гл. Куркіна, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 204). БЕР (5, 738) далучае сюды і балг. при́ткам ’кідацца; піхаць, адпіхваць’, при́тнем ’адпіхнуць’, для якіх узнаўляецца праформа *pryti, паводле Геаргіева (Въпроси, 22), з зыходнай асновай *prypt‑, гл. при́пкам, при́пна ’кідацца, бегчы’; апошнія (згодна з БЕР, 5, 727) выводзяцца з *pripęti (гл. пяць, пну). Гл. прыт, прыць і наступнае слова, а таксама Этимология–1968, 92; БЕР, 5, 737 (притек); ESJSt, 12, 720.

Пры́ткі2 ’стромкі’: прыткі бераг ракі (Ласт., пад крутой). Параўн. каш. přitki ’круты, стромкі’. Паводле Папоўскай–Таборскай (SEK, 4, 131), апошняе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑kъ (‑ъkъ‑jь) ад архаічнага славін. přiti ’тс’, для якога Хінцэ (Z hist., 195–198) рэканструюе прасл. дыял. *pri‑i‑tъ ’стромкі’ (< *pri‑i‑ti, гл. прыйсці), параўн. семантычна і марфалагічна аналагічнае лац. sub‑i‑tus ’круты, стромкі’. Борысь (SFPS, 30, 9–11) выводзіць названую форму з прасл. *prytъ < і.-е. *pru‑to‑ > архаічны прыметнік з суфіксам *‑to‑ ад і.-е. *preu‑ ’скакаць’, літаральна ’які скача, падскоквае’, што аб’ядноўвае значэнні ’хуткі, жвавы’ і ’стромкі, круты’ і параўноўваецца з беларускім пры́тны ’стромкі, круты’ і ’хуткі, рухлівы’ (гл.), параўн. таксама SEK, 4, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мітусня́, ‑і, ж.

1. Хуткі і бесперапынны рух у розных напрамках. З маленства .. [Алесь] любіў каток і тую мітусню, што панавала на ім. Шыцік.

2. Паспешнае, неспакойнае перамяшчэнне з месца на месца. У вагоне пачалася мітусня, якая звычайна бывае перад апошняй станцыяй. Васілёнак.

3. Бязладнае мільганне перад вачыма. Адкрыеш вочы, і зноў пачынаецца мітусня зданнёвых прывідаў, незразумелая галюцынацыя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцёкі, ‑аў; адз. няма.

1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду... «Полымя».

2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя. Паслядовіч. Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)