Гра́біць ’грабіць’ (БРС). Параўн. рус. гра́бить, укр. гра́бити, польск. grabić, балг. гра́бя, ст.-слав. грабити і г. д. Прасл. *grabitiхапаць, грабіць, браць; зграбаць і да т. п.’ Да і.-е. *ghrōbh‑; параўн. ст.-інд. grāháyati ’прымусіць схапіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 97; Фасмер, 1, 449–450; Траўтман, 95–96; Бернекер, 1, 344; Слаўскі, 1, 333–334. Ад гэтага прасл. дзеяслова ўтворана *grabja, *grabji ’граблі, грэбень’ (’тое, чым зграбаюць’): бел. гра́блі, рус. гра́бли, укр. граблі́, польск. grabie, чэш. hrábě і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куса́цьхапаць, раніць зубамі’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Сержп. Пр., Яруш.). Укр. кусати, рус. кусать ’тс’, балг. късам, серб.-харв. ку́сати, славен. kósiti ’тс’, польск. kąsać, чэш. kousati, славац. kúsať, в.-луж. kusać, н.-луж. kusac ’тс’. Прасл. kǫsati ўтворана ад kǫsъ (< *kǫdsъ). Параўн. літ. ką́sti, kándu ’кусаць’, лат. kuôst, kuôdu ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя. У даным выпадку назіраецца страта першаснага дзеяслова (як гэта характэрна для славянскіх моў) і замена яго адыменным дзеясловам (Бернекер, 601; Траўтман, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Нябеснае цела, якое па сваёй прыродзе падобна на Сонца і ўяўляецца чалавеку на начным небе ззяючай кропкай. Палярная зорка. Вячэрняя зорка. □ Неба было ўсыпана зоркамі, нібы зернямі залатой пшаніцы. Шамякін. // перан. Шчасце, удача, лёс. Аднак цяпер, пасля таго, што адбылося тут ля рэчкі, я ўжо смела ўспомніў той выпадак і паверыў у сваю зорку. Карпюк.

2. Геаметрычная фігура з востраканцовымі выступамі, раўнамерна размешчанымі па акружнасці; прадмет у форме падобнай фігуры. Пяціканцовая зорка. Намаляваць зорку. □ Калі самалёты заходзілі на трэці круг, Мікодым выразна бачыў чырвоныя зоркі на крылах. Сабаленка. // Воінскі значок у выглядзе пяціканцовай зоркі, які носяць на фуражцы, шапцы і пад. На галаве ў .. [Сяргейкі] быў чырвонаармейскі шлем з вялікай чырвонай зоркай. Хомчанка. // Знак узнагароды, ордэн ці медаль у форме зоркі. У Базыля цэлая торба кніжак і газет розных, на грудзях зорка чырванее... Нікановіч. // Светлая пляма на ілбе ў жывёл. Цяля з зоркай.

3. перан. Пра чалавека вялікага таленту, які праславіўся сваёй дзейнасцю. Янка Купала — зорка першай велічыні не толькі Ў беларускай паэзіі, але і ва ўсім літаратурным свеце. Юрэвіч.

•••

Блукаючыя зоркі — зоркі, якія не маюць пастаяннай арбіты.

Марская зорка — марская беспазваночная жывёліна тыпу ігласкурых.

Зоркі з неба хапаць гл. хапаць.

Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай гл. нарадзіцца.

Пуцяводная зорка — пра тое, што вызначае кірунак, развіццё чаго‑н.

Узыходзячая зорка — чалавек, які пачынае набываць вядомасць, славу ў якой‑н. галіне дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́да 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што і аблога (у 2 знач.). Асада крэпасці. Асада горада. Зняць асаду.

2. Гіст. Сядзіба асадніка. Яшчэ калі паны пачалі хапаць каля вёсак зямлю і рабіць сабе асады, сын Альшэўскага — лекар і вядомы забойца — выдаў бацьку карнікам за сувязь з беларускімі партызанамі. Бажко.

аса́да 2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Стан паводле дзеясл. асаджваць ​1 — асадзіць ​1. Яшчэ больш важная навука — Умець дагнаць касу да ладу І даць ёй выклепку, асаду. Колас.

2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструменце (малатку, долаце, гэблі і пад.). Асада нажа.

3. Рамка. Партрэт у прыгожай асадзе.

4. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аха́бак ’бярэмя, вязка’ (Бір. Дзярж.). Хутчэй за ўсё ахапак (гл.) з азванчэннем n у інтэрвакальным становішчы, параўн. у тым жа арэале (Міншчына) драбакаваць ’баранаваць вясной зямлю, узараную на зіму’ (Жд., з драпакаваць), стаган ’шклянка’ і інш.; аднак магчыма і самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне тыпу рус. охабка ад охабить ’абхапіць’, хабитьхапаць, захопліваць, прысвойваць’, гл. Фасмер, 3, 175; пра існаванне ў старабеларускай мове адпаведнага дзеяслова, магчыма, сведчыць цытата з аканнем «ахабивъ» (XV ст.), якую прыводзіць Карскі, 1, 136; параўн. таксама ст.-польск. ochabić ’абхапіць’ ад гукапераймальнага выклічніка xab‑, гл. Бернекер, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клява́ць ’біць, удараць дзюбай, дзяўбаць’, ’хапаць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш., Сержп. Пр.), кляваць носам (Юрч. Фраз. 2). Укр. клювати, рус. клевать, ст.-рус. кльвати ’тс’, балг. кълва, макед. колве, серб.-харв. кљу̏вати, славен. kljuváti ’тс’, польск. kluć, klwać, чэш. klvati, славац. kľuvať, kľuť, н.-луж. kluwaś, kluś ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да прасл. klьvati ’кляваць’, якое з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Бліжэйшая паралель: літ. kliūti ’чапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 83). Іншыя індаеўрапейскія паралелі неверагодныя. Параўн. Ваян, RÉS, 19, 105; Пізані, Paideia, 9, 325; Махэк₂, 260 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. за каго-што. Браць, хапаць рукою (рукамі) каго-, што-н., брацца.

Х. за плот.

2. за што. Паспешліва брацца за які-н. інструмент, прыладу і пад., каб выканаць якую-н. работу (разм.).

Х. за лапату.

3. за што. Паспешна і несістэматычна рабіць што-н., пераходзячы ад адной справы да другой (разм.).

Не ведаю, за што х.

Яна за ўсё хапаецца і нічога не даводзіць да канца.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра рыбу: кляваць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (разм.).

На белую блешню добра хапаюцца шчупакі.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. (разм.).

Адзенне і палотны хаваліся ў скрыні.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зберагацца на пэўны выпадак.

На жніво заўсёды хавалася сала.

|| зак. схапі́цца, схаплю́ся, схо́пішся, схо́піцца і хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недостава́ть несов., безл. нестава́ць; (нехватать) не хапа́ць; прост. бракава́ць (чаго);

недостаёт сил сіл нестае́;

недостаёт ты́сячи рубле́й не хапа́е ты́сячы рублёў;

нам о́чень вас недостаёт нам ве́льмі вас не хапа́е;

недостаёт слов не хапа́е слоў;

э́того (ещё) недостава́ло! гэ́тага (яшчэ́) не хапа́ла!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́та́цца, ла́тавацца, пала́та́цца ’лёгка нажываць, карыстацца чужым’ (Нас.), ’жывіцца, падзарабляць’ (Юрч.), бялын. ’пабірацца’ (Яўс.), ’падстройвацца, падладжвацца’ (Сцяшк.), лата́ньне ’карыстанне чужым, лёгкім прыбыткам’ (Нас.), бялын. ла́тыньня ’папрашайніцтва, падбіранне’ (Яўс.), латаніна ’лёгкі прыбытак, лёгкія заробкі’ (Нас.). Надзейнай этымалогіі няма. Паводле Слаўскага (5, 46–47), паходзіць ад прасл. lat‑, якое мае значэнне ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. бел. латва, лацьвей ’лёгка’, польск. łatwy, łacwi, łacny, ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць’, ла̏hатихапаць, браць’, lȁće ’марна’, чэш. láce, lacný ’лёгкі, танны’, славац. lacný ’тс’, ст.-слав. латити ’падсцерагчы, злавіць’. Матцэнаўэр (LF, 9, 185) дапускае роднаснасць з лат. lēts ’лёгкі, танны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпаць1 ’мацаць рукамі, шукаючы што-небудзь упоцемку’, ’мацаць рукамі’ (бялын., Янк. Мат.; Бір. Дзярж., ТСБМ, ТС, Шат., Нар. Гом.), ’лапаць, хапаць рукамі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’цягаць, красці’ (кругл., Мат. Маг.). Да лэп1 (гл.).

Лэпаць2 ’шавяліць губамі’ (Жд. 1), ’ляпаць (рукою па лбе)’ (Нас.), ’пляскаць, шлёпаць, біць чым-небудзь’ (слаўг., Нар. словатв.; Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), лэпнуць ’пляснуць, раптоўна ўпасці’ (іўеў., шальч., лаг., Сл. ПЗБ), ’стукнуць, ляснуць, ляпнуць’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.), ’злёгку ўдарыць’ (КЭС, лаг.). Да лэп2. Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182) у якасці літ. адпаведніка прыводзяць дзеяслоў lèptelėti ’ляпнуць, бухнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)