◎ Лане́шча, на ланешны (насіць) ’на руках’ (рэчыц., Нар. сл.). Бел. рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. ‑(і)шна ад лоні (мн.), лоня ’лона’ (гл.). Адносна націску параўн. лано.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́ставічы ’вяснушкі, рабацінне’ (Касп.). Бел. рэгіяналізм, відавочна, даволі архаічны, утвораны пры дапамозе суф. -tiʼь. Да ластаўка (гл.). Іншыя словы з суф. ‑іч гл. Сцяцко, Афікс. наз., 158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малажайка ’замужняя жанчына’ (мін., КЭС). Бел. рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ěja ад прасл. mold‑, да якіх пасля далучыўся суфікс ‑ka. Параўн. больш позняе слуц. маладайка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тох-тох-тох ’стук-стук-стук’ (кам., ЖНС). Гукапераймальнае. Ад тог‑ утвораны ‑ка‑дзеяслоў то́хкаць ’тахкаць, стукаць, торгаць’ (ТС), з частковай рэдуплікацыяй — то́хтаць ’пульсаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайча́сты ’які складаецца з трох аднародных частак ці прадметаў’ (ТСБМ). Прыметнік утвораны ў выніку кантамінацыі польск. troisty і рус. тройчатый. Параўн. укр. троїстий, тройча́стий, тройча́тий, тройчи́стий ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэнч ж. ‘танката (пра ніткі)’ (навагр., З нар. сл.). Экспрэсіўны назоўнік, утвораны нульсуфіксальным спосабам ад то́нкі (гл.) з адлюстраваннем пераходу о > э. Параўн. то́ўсты, тоўшч, тэўшч, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лімінда́ ’балбатлівы чалавек, які гаворыць недарэчна, не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм, утвораны ад літ. lementi лепятаць, мармытаць’ і суф. ‑да (як ў віц. лапанда ’балбатун’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пыта́нне ’запытанне, дапытванне’: безъ пытання прызнався (Нас.). Ад пытаць, пытацца (гл.), у сучасным абстрактным значэнні ’задача, праблема’ (ТСБМ), відаць, еўрапеізм, утвораны на роднай глебе, параўн. Векслер, Hist., 149.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарабу́н: рак‑тарабун ’?’ (БНТ, Жыв.). Відавочна, звязана з імітатывам *тараб!, што перадае цяжкі рух або гук (гл. тарабкаць, тарабаніць 2), ад якога пры дапамозе суф. ‑ун утвораны назоўнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трусо́вы: на тым белым камені́ трусова перʼе (маладз., Песні сямі вёсак). Відаць, прыметнік, утвораны ад назвы страуса (гл. страус), параўн. ст.-бел. струсъ ‘страус’ са стратай пачатковага с.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)