мля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан млявага. Адзінотай і пустэчай Усюды веяла з палёў, Нейкай млявасцю старэчай Аддавала ад лугоў. Колас. Хочацца адсунуцца далей ад агню і не стае сіл, бо па ўсім целе разліваецца млявасць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкрыва́цца, ‑аецца; зак.

Адкрыцца ў многіх месцах, усюды; адкрыцца ў вялікай колькасці. Лена баялася, што .. [Андрэй] паздзірае бінты і зноў пойдзе кроў, паадкрываюцца раны. Скрыган. Пасядзець бы .. [у скверы], пакуль усё ўсюды закрыта. А паадкрываецца, тады зноў у горад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Убіцца вострым канцом у што-н.

Кап’ё ўткнулася ў зямлю.

2. Ткнуўшыся, уперціся, зарыцца ў што-н.

У. галавой у падушку.

3. перан. Паглыбіцца ў які-н. занятак, уважліва разглядаючы што-н., займаючыся чым-н. (неадабр.).

У. ў кнігу.

4. перан. Умяшацца, прыняць удзел у чым-н. (разм., неадабр.).

Усюды ты ўткнешся.

|| незак. утыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палы́н, ‑у, м.

Пустазелле з моцным пахам і горкім смакам. Дні беглі... Пасекі пачалі зарастаць быллём і палыном. Чарот. Зоры, як праз сон, млелі нада мною, і моцна пах усюды палын. Лупсякоў.

•••

Цытварны палын — лекавая расліна сямейства складанакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худо́ба, ‑ы, ж., зб.

Разм. Свойская жывёла. Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаяла на дварэ, ламала рукі і галасіла: чым жа цяпер карміць худобу? Колас. Некалькі дзён худоба тут не хадзіла, дык усюды паднялася густая мяккая траўка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм.

1. Тое, што і шнарыць. У наступны момант.. [немец] пачаў шнырыць па патайных кішэнях і пад падшэўкай свае адзежы. Чорны.

2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Сярод дарослых усюды шнырылі малыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўсёды ’заўсёды’ (Яруш.). Відаць, наватвор пачатку XX ст.; на- замест за‑, пашыранага ў большасці славянскіх моў у адпаведніках бел. заўсёды (гл.), магчыма, пад уплывам рус. навсегда ’назаўсёды’, дакладвай структурнай копіяй (не калькай!) якога з’яўляецца разглядаемае слова; аднак параўн. наусёгда: помні наўсёгда (ТС), наўсягды ’назаўсёды’ (Жд. 1), наўсюдыхусюды’ (Нас.), наўсюды ’тс’ (Бяльк.), што можа сведчыць аб старажытным характары пачатку слова, пра фарміраванне пачатковага словаўтваральнага комплексу гл. таксама паў-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́лазіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.

Разм. Лазячы, усюды пабыць, усё аблазіць.

выла́зіць, ‑ла́жу, ‑ла́зіш, ‑ла́зіць.

Незак. да вылезці.

•••

Аж вочы на лоб вылазяць гл. вока.

Вылазіць са скуры — старацца з усіх сіл.

Не вылазіць з даўгоў — мець увесь час даўгі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саранча́, ‑ы, ж.

1. Насякомае падсямейства саранчовых, падобных на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы; небяспечны шкоднік сельскай гаспадаркі. / у знач. зб. Саранча паляцела.

2. зб.; перан. Разм. Пра вялікі натоўп, масу чаго‑н. Усюды [гергетала] саранча гандляроў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паз’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. З’есці за некалькі прыёмаў усё, многае.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіць ядавітым рэчывам што‑н. у многіх месцах, усюды. Паз’ядала кіслага скуру на руках.

3. Сцерці, затупіць усё, многае. Паз’ядаць зубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)