адда́нне ср.

1. преда́ние;

а. пад суд — преда́ние суду́;

2. отда́ние;

а. чэ́сцівоен. отда́ние че́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наро́дны, -ая, -ае.

1. гл. народ.

2. Які належыць усяму народу, дзяржаўны.

Народная гаспадарка

3. Цесна звязаны з народам, уласцівы духу народа, яго культуры, светапогляду.

Народная паэзія.

4. У складзе некаторых назваў устаноў, арганізацый, пасад.

Н. суд.

Н. кантроль.

5. У складзе ганаровых званняў якія надаюцца дзеячам культуры.

Н. паэт. Н. мастак.

|| наз. наро́днасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ру́дня ’прамысловае прадпрыемства, дзе здабывалі або плавілі руду’ (ТСБМ, Нас.), ’месца выплаўкі жалеза’ (ТС), рудня́, ру́дніца ’тс’ (Ласт.), руднікі́ ’жыхары вёскі Рудня’ (ТС). Ад руда (гл.) як судня ’месца, дзе быў суд’, пчольня, кветня ’кветнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выхава́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца выхаваннем каго‑н. [Люда:] — Увайшла я ў клас... І не адна ж зайшла, а як на суд: і выхавальнік іхні, і метадыст, і студэнты... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы. Завочнае знаёмства. Завочны суд.

2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый. Завочнае аддзяленне інстытута. Завочнае навучанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преда́ниеI (действие) адда́нне, -ння ср., мн. нет;

преда́ние суду́ адда́нне пад суд;

преда́ние земле́ адда́нне зямлі́, пахава́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Судзі́ць ’меркаваць, абмяркоўваць’, ’асуджаць, ганіць’, ’разглядаць правіннасць, злачынства ў судовым парадку’, судзі́цца ’звяртацца ў суд, мець справу з судом’, ’быць пад судом, мець судзімасць’, ’прадвызначыцца, пашанцаваць’: не судзілася мне долі (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ст.-бел. судити ў розных значэннях (XIV ст., КГС). Укр. суд́ити, рус. суди́ть, ст.-рус. судити, польск. sądić, в.-луж. sudźić, н.-луж. suźiś, чэш. souditi, славац. súdiť, серб.-харв. су́дити, славен. sọ́diti, балг. съ́дя, макед. суди, ст.-слав. сѫдити ’судзіць, асуджаць, прымаць рашэнне’. Прасл. *sǫditi дэрыват ад *sǫdъсуд’. Гл. Фасмер, 3, 795–796; Борысь, 539; Шустар-Шэўц, 1376.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апеля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Абскарджанне рашэння суда ў больш высокай судовай інстанцыі з мэтай перагляду справы (спец.).

2. Форма афіцыйнага абскарджання рашэння атэстацыйнай камісіі па выніках экзаменаў і пад. з мэтай перагляду ацэнкі.

Падаць а.

3. перан. Зварот з просьбай, з заклікам аб чым-н. (кніжн.).

А. да грамадскай думкі.

|| прым. апеляцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

А. суд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.

1. на каго-што і са злуч. «што». Выказваць скаргі (у 1 знач.).

С. на нястачу.

Яна скардзіцца, што ўвесь час хворая.

2. на каго-што. Падаваць скаргу (у 2 знач.).

С. ў суд.

3. на каго (што). Даносіць, нагаворваць (разм.).

С. начальству на калегу.

|| зак. паска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і наска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інспе́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да інспектара, належыць яму. Інспектарскі стол. Інспектарскія абавязкі.

2. Які мае на мэце праверку, інспектаванне. Інспектарская рэвізія — гэта свайго роду страшны суд для вясковага настаўніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)