за́мша, ‑ы, ж. і замш, ‑у, м.

Мяккая скура з аксамітнай паверхняй, якая вырабляецца са шкуры аленя, лася і пад. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Чаравікі з замшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скурла́т ‘акравак скуры’ (ашм., шальч., Сл. ПЗБ), ‘кажан’ (Байк. і Некр.; воран., Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. skórłat, skurłat ‘старая скура для лаплення’, якія, паводле Варш. сл. (6, 171), ад skóraскура’ + łata ‘лата’. Параўн. скурат1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рха ’вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.’, ’тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Янк. I; брэсц., Янк. Мат., 124; Сл. паўн.-зах., Мядзв., Грыг.), ірха́ (Мат. Гродз.), ірша́ (Касп.), іршы́ць ’закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-н. ірхой’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. ирха, ерха ’двухбаковая замша’ (1582 г.) запазычана са ст.-польск. ircha, jercha (Булыка, Лекс. запазыч., 106). З польск. таксама рус. дыял. и́рха, и́рга ’вырабленая скура’, ’аблямоўка футрам’, укр. дыял. ирха ’вырабленая скура’. Польск. ircha ’гатунак замшы, мякка вырабленая скура’, в.-луж. jěrcha, чэш. jircha, славац. ircha ’тс’, славен. írh, irha ’гатунак скуры’, irhovȋna ’замша, аленевая скура’, серб.-харв. ѝра ’вырабленая авечая скура’ ўзыходзяць да с.-в.-ням. irch, erch, ст.-в.-ням. irach ’белая дубленая скура’ ад лац. hircus ’казёл’. Гл. Праабражэнскі, 1, 273–274; Фасмер, 2, 139; Брукнер, 193; Слаўскі, 1, 465; Махэк₂, 227; Скок, 1, 728; Безлай, 1, 212.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скура́нік, скура́нка ‘кажан’ (вільн., трак., Сл. ПЗБ). Да скура(ны) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плоць1 ’цела жывых істот’, ’матэрыяльнае ўвасабленне’ (ТСБМ, Нас.), ’пол’ (Гарэц.), ’палавыя органы’ (Ласт.), плоцьны ’палавы’ (Ласт.), плоцьнае (жыццё) ’палавое’ (Стан.); плоць ’перхаць, луска са скуры’ (беш., Нар. сл.), плоть ’сперма’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. (старое) плоть, рус. плоть ’плоць’, ’цела’ — апошняе значэнне — царкоўнаславянізм (Мяркулава, Этимология–1970, 175), дыял. таксама ’цвёрды грунт пад глебай’, ’перхаць, луска’, ’скура на галаве’, ’ікра’, ’малако (у рыб)’, ’мужчынскія палавыя клеткі’, стараж.-рус. плътьскура, колер скуры’, польск. płeć ’жывое чалавечае цела’, ’скура, гладкая паверхня цела’, ’колер скуры’; ’чалавек наогул’, ’мужчынская ці жаночая будова цела’, ’пол’, н.-луж. płeś ’юр’, ’колер скуры’, чэш., славац. pleťскура твару’, славен. pȏltскура на жывым целе’, ’колер скуры, колер твару’, ’плоць’, серб.-харв. пу̏т, дыял. pelt ’цела, плоць’, ’скура’, макед. плот, балг. плът, ст.-слав. плъть ’цела’, ’юр’. Прасл. *plъtь, найбольш блізкім да якога лічыцца лат. pluta ’цела, плоць; скура’, plutus ’далікатная скура (з галавы)’, літ. plutà ’скарынка’, ’расліннае покрыва на паверхні вады’, ’кара зямлі’ (Фасмер, 3, 286; Махэк₂, 459; Бязлай, 3, 83); Банькоўскі (2, 623) следам за Бугам (Rinkt., 2, 518), Младэнавым (431) выводзіць польск. płeć з і.-е. *plutis ’скураны мех, на якім плавалі’, якое з і.-е. *pleu̯‑/*plou̯–/*plu‑ ’плаваць, прыплываць’. Непераканаўча.

Плоць2, плоцье ’плоткі, платва’ (Нас.; Мат. Маг.; гродз., лудз., Сл. ПЗБ, ТС), ’плотка’ (свісл., Сцяшк. Сл.; чэрв., Нар. лекс.); рус. смал. плоть ’тс’. Да платва, пло́тва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прирасти́ сов., прям., перен. прырасці́, мног. папрыраста́ць;

ко́жа приросла́ ску́ра прырасла́;

прирасти́ к ме́сту прырасці́ да ме́сца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́рамяць, ‑і, ж.

Нядубленая скура, апрацаваная пэўным спосабам тлушчавымі рэчывамі, якая ідзе на конскую збрую і тэхнічныя вырабы. Пахла дзёгцем і сырамяццю ад развешаных на сценах хамутоў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́нязьскура ад падпяткаў ботаў ці чаравікаў’ (Нас.). Няясна. Гл. пяня́га ’кавалак скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хро́мавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.

2. Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.

3. Які з’яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура. // Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч.. і хромавыя зграбныя боты на высокіх абцасах. Чорны. Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Цёмны, смуглы ад загару. У мужчын твары абветраныя, загарэлыя, запыленыя. Галавач. [Хлапчук], відаць, толькі што пакупаўся, бо яго карычневая, загарэлая скура блішчала на сонцы як адпаліраваная. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)