ляту́н, летуна, м.

Разм.

1. Той, хто лятае. Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны. В. Вольскі. // Пра таго, хто здольны хутка перамяшчацца, імчацца, скакаць і пад. Гэта не конь, а лятун.

2. перан. Зневаж. Той, хто часта мяняе месца працы з-за асабістай выгады. — Толькі ведай: летуноў я не люблю. І на машыну пакуль што разлічваць табе цяжка. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

1. Па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай. Па вуліцах усюды гарцавалі — красаваліся на конях хвацкія камбрыгі і начштабы са сваімі «світамі», разведчыкі, сувязныя. Мележ. // Гулліва бегчы або тупаць, падскокваць на месцы (пра каня). Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызлі цуглі, камякамі падала пена. Гурскі.

2. Разм. Бегаць, скакаць. Цыбаты падлетак, падскокваючы і выбрыкваючы, гарцаваў па тратуары. Самуйлёнак.

[Польск. harcovac з венг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жэ́рґаць, жа́рґаць, жы́рґаць ’пераступаць, пералазіць, скакаць, крочыць’ (Сл. паўн.-зах., мядз., Нар. словатв.). Зважаючы на выбухное ґ і распаўсюджанне, з літ. žer̃gti, žir̃gti ’расставіць ногі; сесці на каня’, аб якіх гл. Фрэнкель, 1301, 1303, 1291. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycaćскакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.

Зрабіць п. на паляне.

Скакаць без прыпынку.

2. Месца, дзе прыпыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў.

Аўтобусны п.

3. Месца, якое можа служыць прыстанішчам, прытулкам.

Знайсці сабе п.

Знакі прыпынку — графічныя знакі (кропка, коска, двукроп’е і г.д.), якія расстаўляюцца ў пісьмовай мове паводле пэўных правіл для сэнсавага і (часткова) інтанацыйнага члянення тэксту.

|| прым. прыпы́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

П. механізм.

П. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр. ско́чка, польск. skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушка́нчык ‘стэпавы грызун, земляны заяц, Dipus’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую (тушка́н, тушка́нчык) ці ўкраінскую (тушка́нчык) мову запазычана з цюркскіх моў; параўн. уйг. tušgan, чагат. taušgan ‘заяц’ < tauš‑скакаць, бегаць’ (Анікін, 573; Фасмер, 4, İ29; ЕСУМ, 5, 689; Арол, 4, 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіга́цьскакаць’, ‘бегчы, шпарка ісці шырокімі крокамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., ЛА, 2), ‘імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), сігну́ць ‘ступіць’ (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), сіг ‘крок, скок’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.). Рус. сига́тьскакаць’, сиг ‘скок’. Брукнер (490) адносіць сюды ж і польск. дыял. (у XVI ст. запісана як мазавецкае) sigać ‘кідаць’, а таксама ц.-слав. сиг ‘костка для гульні’ і серб.-харв. си̏га ‘stalactites’. Апошнія два прыклады няпэўныя, у іншых крыніцах не згадваюцца. Бліжэйшыя паралелі бачаць у ст.-інд. śīghráh̥ ‘хуткі, скоры’, ст.-англ. hígian ‘спяшыць, напружвацца, імкнуцца’; гл. Сольмсен, KZ, 38, 143; Майргофер, 3, 348. Іншая версія — ад *sęgati (гл. сягаць) з другасным ‑i‑, як гэта мяркуе Праабражэнскі (2, 248), менш верагодная, аднак для некаторых значэнняў тыпу лаг. sihać ‘дамагацца’ цалкам дапушчальная. Думку Расянена (FUF, 29, 198) аб запазычанні з чув. sik‑скакаць’, тур. säkmäk ‘тс’ Фасмер (3, 618) адвяргае з прычыны наяўнасці слова ў беларускай мове. Меркаванні Дабрадомава (Бел.-рус. ізал., 39) пра рускае і беларускае слова як булгарызм не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчамі́ць, шчэміць; незак., што.

1. Раздражняць (скуру і пад.). Перав[я]сла рукі шчэміць, Сноп ісці скакаць гатоў. Цётка.

2. Выклікаць адчуванне тупога болю. Туга шчаміла сэрца.

3. Выклікаць сум, тугу, адчуванне прыгнечанасці і пад. Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла... Багдановіч. Смутак жа па .. [сябрах] яшчэ такі свежы ў сэрцы Максіма, яшчэ такім пякучым болем шчэміць душу, што нібы гэта здарылася ўчора. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дка ж.

1. (музыкальный инструмент из тростника или дерева) ду́дка, свире́ль;

2. по́лый ствол расте́ния;

скака́ць пад (чыю) ~ку — пляса́ть под (чью) ду́дку;

ігра́ць у адну́ ~ку — дуде́ть в одну́ дуду́у́дку)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)