тро́йца, -ы, ж.

1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.

2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.

3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).

Неразлучная т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Свяно аргат. ‘свята’ (Рам.). З польскай (Рам., 9, 5), г. зн. з swięto з некаторым пераўтварэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́святак, ‑тка, м.

Разм.

1. Невялікае свята. У вёсцы гэты дзень [1 верасня] стаўся прысвяткам, бо маткі і бацькі таксама неяк удзельнічалі ў ім. Дубоўка. Кожны прысвятак ці свята У Сцяпана поўна хата — Сват і кум і так знаёмы Чуюць тут сябе, як дома. Крапіва. Якраз прысвятак надарыўся, што з коньмі людзі не рабілі. Калюга.

2. Перадсвяточны дзень. І гэты прысвятак прад самым святам — Падмесці сцежкі і пяском прысыпаць жоўтым. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

частава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. частаваць.

2. Ежа, пітво, якімі частуюць. Людзі самі назносілі ў хаты навасельцаў усякага частавання і спраўлялі гэты дзень, як свята. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Младзе́нцы, младэ́нцысвята — забіванне дзяцей у Віфліеме’ (Нас.). Са ст.-рус. младенецъ ’дзіцё’. Да маладзе́нец1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікольнік ’лешч, які нерасціцца ў сярэдзіне мая’ (Жук.). Ад Школа ’царкоўнае свята ў гонар святога Міколы-цудатворца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згарысвята, якое адзначаецца ў наступны пасля Тройцы тыдзень’ (палес., Кольб.; пух., Сл. ПЗБ). Да ро́зыйгра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наваго́дні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да Новага года, да свята Новага года. Навагодні вечар. □ Навагодняя елка ў школе пераліваецца казачнымі агнямі. Лынькоў. Шэметы збіраліся на навагодні студэнцкі маскарад. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укармі́ць сов.

1. откорми́ть, упита́ть;

у. парася́ да свя́та — откорми́ть поросёнка к пра́зднику;

2. разг. прокорми́ть;

у. жывёлу — прокорми́ть скот

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спажы́нкі ‘Прачыстая’ (Нас.), Спажына́ ‘Спас (6/19 жніўня) (Сл. ПЗБ), спажы́наўка ‘спасаў пост’ (Касп.). Рус. зах., паўд. спожи́нки ‘пост перад Прачытай’. Паводле Фасмера (3, 737), з госпожинки ад госпожа ‘Багародзіца’ пад уплывам спожинсвята ўраджаю, жніво’. Збліжана з дажы́нкі ‘канец жніва, свята ўраджаю’, спажы́ць (Федар. 4), спожы́ць ‘выкарыстаць’ (ТС), спажываць ‘карыстацца’ (Сержп., Пятк. 2), параўн. няяснае спажываць ‘перажываць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)