Дыяло́г ’дыялог’ (БРС). Рус. диало́г, укр. діало́г. Запазычанне праз рус. мову з франц. dialogue (< лац. < грэч.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 109–110. Фасмер (1, 512) дапускае магчымасць запазычання ў рус. мове і з ням. Dialog (< лац. < грэч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізра́на ’рана’, ’раней часу’ (Нас.). Рус. дыял. изра́на, ст.-рус. изра́нья ’рана, з самага ранку’. І‑ можна тлумачыць як пратэзу; параўн. зранку, зрання. Аднак не выключана, што бел. слова ўзыходзіць да ст.-рус. изранья, зафіксаванага з XIII ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касі́р ’касір’ (ТСБМ). Рус. касси́р, укр. каси́р. Бел. і ўкр. лексемы, здаецца, запазычаны з рус. мовы. У рус. мове гэта слова было запазычана з ням. у Пятроўскую эпоху. Гл. Фасмер, 2, 207; Шанскі, 2, К, 86. Зыходнай ням. формай было спачатку Kassierer, адкуль узята рус. касирер (у паперах Пятра I). Сучасная форма касси́р упершыню ў рус. мове фіксуецца ў Слоўніку Нордстэта 1780 г. (Шанскі, там жа). Усё ж такі не вельмі ясным, у высвятленні Шанскага, застаецца пытанне аб узаемадзеянні форм ням. і італ. паходжання. Паводле Шанскага атрымліваецца, што ням. Kassier (< італ. cassiere) не адлюстроўваецца ў старых рус. паперах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́тушка ’пападдзя’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк.; драг., КЭС). Укр. ма́тушка ’тс’, ’начальніца манастыра’. З рус. ма́тушка ’тс’.
Мату́шка 1 ’маток нітак’ (Касп.; гродз., лудз., брасл., Сл. ПЗБ). Рус. мотушка ’тс’, ’катушка з ніткамі’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 72.
Мату́шка 2 ’матавала, прылада, на якую матаюць ніткі’ (воран., Шатал., жлоб., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’прылада, на якую разматваюць ніткі з маткоў’ (навагр., Сцяшк. Сл.), рус. кастр., калін., маск., горкаўск. мотушка ’тс’, мату́шачка, мату́шычка ’нізка (грыбоў)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. арханг. матушка ’звязка абаранкаў дамашняга прыгатавання’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слюда́ ‘празрысты слаісты мінерал’ (ТСБМ), ‘жылка для вуды’ (ТС). Укр., слюда́, рус. слюда́, дыял. слуди́нка, слудья ‘тс’, чэш. slída (з рус. — Голуб-Копечны, 337), славац. sluda, slieda (з чэш. — Махэк₂, 554), славен. sljúda (з рус. — Сной₁, 581), балг. слю́да. Пэўнай этымалогіі няма. Дапускаюць роднасць з рус. слуда́ ‘круты бераг ракі’ (Праабражэнскі, 2, 332), якое таксама этымалагізуецца няпэўна; магчыма, яно роднаснае рус. слуд ‘наледзь, вада на лёдзе’, слудзь ‘шарпак’. Міклашыч (341) набліжаў да чэш. šleta ‘сланец’ і н.-ням. schleet; супраць Фасмер (3, 680), які ўключае сюды і рус. арх. слюз ‘замёрзлая наледзь на паверхні лёду’. Беларускае слова, відаць, таксама з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярблю́дка ’расліна вярблюдка, Corispermum L.’ (БРС, Кіс.), укр. верблюдка ’скрыпень чатырохгранны, Epilobium tetragonum L.’, рус. верблюдка ’вярблюдка’. Бел. назва расліны запазычана з рус., дзе суадносіцца з лексемай верблюд; параўн. рус. верблюдка//верблюжья трава (Даль, 1, 438). Да вярблюд (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гале́та ’галета’ (БРС). Рус. гале́та, укр. гале́та. У бел. і ўкр. мовах гэта, відавочна, запазычанне з рус. мовы. Першакрыніцай з’яўляецца франц. galette, якое трапіла ў рус. мову ў сярэдзіне XIX ст. Гл. Фасмер, 1, 386; Шанскі, 1, Г, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрызі́на ’дрызіна’ (БРС). Рус. дрези́на, укр. дрези́на. Бел. лексема, магчыма, запазычанне з рус. У рус. мове гэта слова запазычана ў сярэдзіне XIX ст. з ням. Draisine, Dräsine (ад імя вынаходніка дрызіны). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 188–189.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віччына́ ’вяндліна’ (Бяльк.), вітчына́, вычына́ ’тс’ (Вешт., дыс., палес.). Запазычанне з рус. ветчина́ ’тс’ (Гл. Вештарт, Бел.-рус. ізал., 18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макрота ’слізістыя і гнойныя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мокро́та ’тс’ (з рус. навуковай тэрміналогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)