Вярблю́дка ’расліна вярблюдка, Corispermum L.’ (БРС, Кіс.), укр.верблюдка ’скрыпень чатырохгранны, Epilobium tetragonum L.’, рус.верблюдка ’вярблюдка’. Бел. назва расліны запазычана з рус., дзе суадносіцца з лексемай верблюд; параўн. рус.верблюдка//верблюжья трава (Даль, 1, 438). Да вярблюд (гл.).