забра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. каго-што. Узяць, захапіць.

З. з сабой рэчы.

З. у палон.

З. грошы.

2. што. Адняць, прымусіць патраціць.

Работа забрала многа часу.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Авалодаць кім-н., падпарадкаваць сабе (разм.).

Мяне забраў страх.

З. за жывое.

4. што. Увабраць, засунуць (пра адзенне) або зменшыць у шырыні або даўжыні пры шыцці.

З. штаны ў боты.

З. рукаў.

|| незак. забіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. забіра́нне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) і забо́р, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Забор вады.

Забор пробы.

|| прым. забо́рны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Заборная канструкцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак.

1. што. Аддзяляючы, зняць з чаго‑н. (кару, лупіны і пад.). Адлупіць наклейку з бутэлькі. □ Косцік выцягнуў з-пад ложка свае старыя чаравікі, адлупіў у адным з іх [сцілку] і схаваў за яе сакрэтную пісульку. Паслядовіч. // Разм. Адарваць. Адлупіць рукаў.

2. каго. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць. Здаецца, калі Іван счапіўся з Вавілам, на вуліцы нікога не было, але ў клубе ўжо гаварылі, што Іван з Алёшам адлупілі Пухціка. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зак. да слухаць.

2. і без дап. Слухаць некаторы час. Мы летуцелі ўсе аб тым, каб сесці ў засень на хвіліну, паслухаць, як шумяць лісты ў зялёных, пышных верхавінах... Дубоўка. Чалавек прыткнуўся да дрэва плячыма і астаўся так паслухаць і паглядзець. Чорны.

3. заг. паслу́хай(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. звычайна ў пачатку фразы, каб прыцягнуць увагу. Я таргануў за рукаў кулямётчыка: — Паслухайце, таварыш! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, завалачы каго-, што-н. у што-н. або сілаю ўвесці ўнутр чаго-н.

У. сані ў вазоўню.

У. каго-н. у памяшканне.

2. што ў што. Усунуць у якую-н. адтуліну.

У. нітку ў іголку.

3. што. Удыхнуць.

У. паветра.

4. асаб. і безас., што. Утуліць, увабраць унутр (галаву, шчокі, жывот і пад.); запасці.

У. галаву ў плечы.

Жывот уцягнула.

5. перан., каго (што) у што. Схіліць уступіць у што-н., прыняць удзел у чым-н.

У. у драмгурток.

У. у спрэчку.

|| незак. уця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| прым. уцяжны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Уцяжная труба.

У. рукаў помпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчапіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Адкалоць, аддзяліць (трэску, лучыну). Толькі ў Мажэйкі куля адшчапіла ў аўтамаце кавалак прыклада, а ў Салаўёва быў прастрэлены рукаў. Шахавец. Маланка адшчапіла .. ніжнюю галіну, і яна павісла ўздоўж камля. Шамякін.

2. Адкрыць, адкінуць (кручок, зашчапку). [Мужчына] адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна і высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну. Брыль. Ігнась адшчапіў і ўважна агледзеў цёмныя сенцы без столі. Мурашка.

3. Адшпіліць, зняць прышчэпленае. Дзямід Сыч падышоў да Шайтана і адшчапіў карабін. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палойка1 ’палавіна галоўкі квашанай капусты’ (Сцяшк., Мат. Гом.), палу́йка ’тс’ (Шат.), ’палавіна’ (Сл. ПЗБ), ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.). Рус. арл., варонеж. полу́йка ’дубовыя дошчачкі на дно для бочак’. З палоўка < пол‑, палова1 (гл.).

Палойка2 ’жменя (або 10 жменяў) абтрапанага або ачэсанага лёну’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; Інстр. I, III; КЭС, слуцк.; З нар. сл.). Мабыць, тое ж, што і палойка1, г. зн. палова ад таго, што можна ўзяць дзвюма рукамі.

Палойка3 ’невялікая рачулка, якая цячэ праз балота’ (Сл. ПЗБ). Да ліць (гл.) з іншай агаласоўкай кораня. Параўн. палой, а таксама ст.-рус. полой (1614 г.) ’рукаў ракі, які аддзяляецца ад асноўнага рэчышча і зноў з ім злучаецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струя́ ‘струмень’ (ТС, Сцяшк.), струй ‘тс’ (ТС), ‘рэчышча’ (Сл. ПЗБ). Укр. стру́я, струя́ ‘тс’, рус. струя́ ‘тс’, стараж.-рус. струя, серб.-харв. стру́ја, славен. strújaрукаў ракі, канал, цячэнне, струмень’, балг. струя́, макед. струја ‘струмень’, ст.-слав. строуꙗ ‘цячэнне, паток’. Прасл. *struja з’яўляецца дэрыватам ад і.-е. кораня *sreu̯‑ ‘цячы’ з суф. ‑ja (Слаўскі, SP, 1, 82) і ўстаўным ‑t‑; параўн. струга, струмень, востраў (гл.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў літ. sraujà ‘цячэнне’, sraũjas ‘хуткі’, лат. stràuja ‘імклівы’, ст.-в.-ням. Stroua, Streua, нова.-в.-ням. Streu ‘прыток Заале’. Гл. Фасмер, 3, 785 з літ-рай; Бязлай, 3, 335; Скок, 3, 349–350; Глухак, 590; ЕСУМ, 5, 455.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ушы́ць сов.

1. вшить;

у. рука́ў — вшить рука́в;

у. кішэ́нь — вшить карма́н;

2. приши́ть;

у. гу́зік — приши́ть пу́говицу;

3. (тачая) втача́ть;

4. (уменьшить размеры чего-л.) уши́ть, убра́ть;

у. суке́нку ў та́ліі — уши́ть (убра́ть) пла́тье в та́лии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фі́нка 1,

гл. фіны.

фі́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Тое, што і фінскі нож. [Бярозін] убачыў, як збялелы Тамілін, стоячы на каленях, разразаў фінкай рукаў і крывіўся ад болю. Шчарбатаў.

2. Круглая шапка з футравым адкладным аколышкам. З-пад нахлабучанае фінкі .. [чалавек] паднімаў пару невыразныя ў змроку вачэй. Гартны.

3. Паўночная парода коней, пашыраная ў Фінляндыі.

4. Лёгкая шлюпка з вострай формай носа і кармы.

фі́нка 3, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і фіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Сашчыпаць усё, многае. Пашчыпаць траву.

2. Шчыпаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі. — Пане Лабановіч, — сказаў Язэп Глынскі, — прашу вас зайсці ў мой садок ды пашчыпаць вішань. Колас.

3. перан. Разм. Нанесці некаторыя страты. — Даўно мы не турбавалі фрыцаў на чыгунцы. Яны сталі занадта нахабнымі, пускаюць паязды амаль што па раскладу. Трэба пашчыпаць іх на лініі Мінск — Маладзечна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)