расці́ць, рашчу, росціш, росціць; незак., каго-што.

1. Даглядаючы, забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць. Расціць жыта. Расціць сад. □ Няхай Ганна раскажа .. [камсамолкам], як яна росціць лён. Сабаленка. // Гадаваць, выхоўваць. Для радасці мяне расціла маці І аддала мне сэрца і жыццё. Русак. — Лёгка расціць дзяцей, калі аб іх не адна толькі маці клапоціцца. Шамякін. // Даваць магчымасць расці (пра валасы, поўсць). Расціць вусы. // Садзейнічаць развіццю каго‑, чаго‑н. Расціць кадры. Расціць талент. □ Сягоння сілы, ўпартасці стае, каб добрае расціць, ліхое крэсліць! В. Макарэвіч.

2. Прарошчваць на солад. Расціць ячмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грані́ца ’граніца’, ’мяжа’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. грани́ца, укр. дыял. грани́ця. Прасл. *granica, вытворнае ад *granь ’вугал, насечка, грань’. Гэта апошняе паходзіць з праформы *ghrō‑n‑ (агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 104–106, які мяркуе, што асабліва трэба звярнуць увагу на значэнне ’галінка’, што дае магчымасць тлумачыць паходжанне гэтай асновы ад і.-е. *ghrē‑: *ghrō‑, *ghǝ‑расці’). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 452–453; Слаўскі, 1, 339–340; Бернекер, 1, 346; Шанскі, 1, Г, 160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разві́цца, развіва́цца ’раскруціцца, расплесціся, распусціцца’, ’дасягнуць пэўнай стадыі развіцця’, ’прыняць шырокі размах’, ’знаходзіцца ў працэсе росту’ (ТСБМ), ’натрудзіць’ (лаг., паст., ігн., Сл. ПЗБ), ’узнікнуць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’пасталець’ (навагр., Сл. ПЗБ), укр. розви́тися ’развіцца, дасягнуць пэўнай ступені росту’, ’распусціцца’, рус. разви́ться ’раскруціцца’, ’стаць больш моцным’, ’пасталець разумова, духоўна’, дыял. ’віцца, расці (пра расліны)’, ’пачаць балець ад моцнага фізічнага напружання’, польск. rozwijać się ’пра расліны: выпускаць лісты, кветкі’, балг. разви́я се ’развіцца, раскруціцца’, ’развіцца (пра расліны). Ад раз- і віць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́чай ‘ранняя асака на мокрых месцах’ (ТС), смыч, смоч, смыча́ль ‘тс’ (Жыв. сл.), смы́чка, смы́чаўка, смы́каўка ‘яжджаль, асака светла-зялёнага колеру, якая пачынае расці ранняй вясной’ (ЛА, 1, Расл. св.), смыча́ль ‘тс’ (Жыв. сл., ЛА, 1), смуча́й ‘травяністая расліна, падвей’ (ПСл). Параўн. укр. смича́й, смуча́й ‘падвей, Eriophorum vaginatum L.’, смича́ль ‘азёрная расліна’, харв. дыял. smȗcal ‘нейкая трава’. Відаць, да смыкаць, смукаць ‘тузаць, цягаць, вырываць’ (гл.), параўн. му смучай сму́каем на шчоткі (ПСл). Паводле ЕСУМ (5, 321), матывацыя тлумачыцца лёгкасцю аддзялення лістоў ад кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лес, ‑у; мн. лясы, ‑оў; м.

1. Дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі. Лісцевы лес. Хваёвы лес. Трапічны лес. □ Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. // перан. Вялікая колькасць, мноства якіх‑н. прадметаў, якія ўзвышаюцца над чым‑н. Лес мачтаў. □ Маша спакойна села на месца, а ў зале падняўся лес рук. Гроднеў.

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы, вырабны і пад. матэрыял. Праходзяць чыгуначныя саставы з лесам, цэментам, жалезам. «Маладосць». [Да вайны] па рэчцы сплаўлялася шмат драўніны, будаўнічага лесу. М. Ткачоў.

•••

Карабельны лес (бор) — лес з высокіх мачтавых дрэў, якія выкарыстоўваюцца ў суднабудаванні.

Нестраявы лес — крывы, каржакаваты лес, непрыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Страявы лес — высокі стройны лес, прыдатны для ўзвядзення будынкаў.

Чорны лес — лісцевы лес.

Чырвоны лес — хваёвы лес.

Воўк (мядзведзь) у лесе здох гл. воўк.

Глядзець (пазіраць) у лес гл. глядзець.

За дрэвамі не бачыць лесу гл. бачыць.

Расці на лес гледзячы гл. расці.

Хто ў лес, хто па дровы гл. хто.

Цёмны лес для каго — пра што‑н. абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у цёмным лесе — не разумець, не разбірацца ў чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.

Шугаў пажар.

Шугае агонь. 3 акон шугала полымя.

Над лесам шугае зарыва.

2. перан. Праяўляцца, праходзіць бурна, імкліва.

На дварэ шугала вясна.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыліваць да твару (пра кроў).

Кроў шугае ў твар.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).

Цяпло шугае ў твар.

5. каго-што. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.

Ш. імянінніка.

6. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.

Птушкі шугаюць угару.

Велічныя сосны шугаюць у неба (перан.: высяцца).

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра расці, буяць.

Шугае расліннасць.

|| аднакр. шугану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шуга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́слік ’парастак’ (рэч., Мат. Гом.), ’парасткі бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ро́слі, рослікі́, ро́слік ’парасткі прарошчанага жыта’ (воран., пін., рэч., ЛА, 2), рослі́ ’парасткі бульбы’ (навагр., З нар. сл., Жыв. сл.), ро́сьля ’тс’ (Нар. словатв.), ро́слі ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ро́сьля ’тс’ (чаш., Касп.), ’парастак з насення, карэнішча, клубня, цыбуліны’ (Стан.). Узыходзіць да прасл. *orslь, якое з *ors‑lъ ’рослы, які вырас’ < *orsti (Слаўскі, SP, 1, 103 і 106) < orst‑ti (Махэк₂, 525) > расці́ (гл.). Суфікс ‑lь з ‑l‑jь. Формы на ‑ля пад уплывам другаснага росля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дождж (род. дажджу́) м., в разн. знач. дождь;

зо́рны д. — звёздный дождь;

цыга́нскі (сляпы́) д. — цыга́нский (слепо́й) дождь;

грыбны́ д. — грибно́й дождь;

залаты́ д. — золото́й дождь;

расці́ як грыбы́ пасля́ дажджу́ — расти́ как грибы́ по́сле дождя́;

з вялі́кага гро́му малы́ д.погов. гора́ родила́ мышь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус. бушева́ть, укр. бушува́ти, польск. buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг. бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв. бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен. búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав. *buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъ ’буйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарча́ць ’выпінацца, выдавацца, вытыркацца; знаходзіцца перад вачыма’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Бяльк.), тарчэ́ць ’тс’ (барыс., Шн. 2; Касп., Сл. ПЗБ; дзісн., Нар. сл.), торча́ць ’тс’ (ТС). Укр. дыял. торча́ти ’тырчаць, выдавацца, выступаць’, рус. торча́ть ’тс’, стараж.-рус. торчати ’тс’, польск. дыял. terczeć ’тс’, каш. tarčec ’тс’, чэш. trčeti ’тс’, славац. trčať ’тс’, старое харв. trčati ’тс’, славен. trčati ’не расці, сядзець (пра дрэва)’. З прасл. *trčati/*trčeti, роднаснага да *strčati/*strčeti (Фасмер, 4, 88; Бязлай, 4, 215; Борысь, 577; SEK, 5, 134; ЕСУМ, 5, 573, 609), гл. тырчаць, стырчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)