шту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Рухаць ад сябе, кранацца рэзкім рухам, кароткім ударам.

Ш. у спіну сяброўку.

Ш. тачку.

2. Трымаючы на ўзроўні плячэй, рэзкім моцным рухам паднімаць над сабой (штангу, гіру) або штуршком кідаць наперад (звычайна ядро; спец.).

Ш. ядро.

Ш. штангу.

3. перан., каго (што). Прымушаць да чаго-н., садзейнічаць сваім умяшаннем развіццю чаго-н.

Ш. каго-н. на нядобры ўчынак.

|| зак. штурхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і штурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шту́рханне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.

1. Прымушаць рабіць што‑н. супраць жадання, волі. — Мамачка, давайце адпачнём трошкі, вельмі ж ногі забалелі. — А хіба ж я цябе прасіла, хіба ж я цябе няволіла ісці са мной? — чуліся прыглушаныя хусткай матчыны словы. Сабаленка. [Сымон] раіць Таццяне выйсці замуж за багацея.., раіць, але не няволіць. У. Калеснік.

2. Уст. Пазбаўляць волі; трымаць у няволі. Прыехалі [паліцыянты], заарыштавалі [настаўніка], няволілі ў астрозе і ў жоўтым доме... Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ква́піць ’тс’ (ТСБМ), ’цікавіць, прыцягваць увагу’ (Сцяшк.), ’накопліваць багацце’ (ТС). Укр. квапитипрымушаць, падганяць’, польск. kwapić ’тс’, чэш. kvapiti ’хутка рухацца’, в.-луж. kwapić ’тс’. Слова адсутнічае ў паўднёваславянскіх мовах і на асноўнай рускай тэрыторыі. У адпаведнасці з вядомай версіяй (Бернекер, 655) каўзатыў да прасл. kypěti ’кіпець’. Дадатковым аргументам у карысць гэтай этымалогіі можна лічыць каш. pře‑kvapic ’выкіпець’. Гл. Слаўскі, 3, 459; ЕСУМ, 2, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкицца ’дражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц!прымушаць маўчаць’, польск. cykać ’ткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валі́ць¹, валю́, ва́ліш, ва́ліць; незак.

1. каго-што. Прымушаць па́даць.

Бура валіць лес.

В. з ног.

В. дрэвы (сячы, пілаваць; спец.).

2. што. Скідаць у вялікай колькасці, складаць без разбору.

В. усё ў адну кучу (таксама перан.: змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі).

3. перан., што на каго-што. Перакладаць (адказнасць, віну, работу і пад.) на каго-, што-н. (разм.).

В. віну на іншых.

В. усё на абставіны.

|| зак. павалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены (да 1 знач.) і звалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены.

|| наз. ва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).

В. лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. каго-што. Прымушаць каго-што-н. рухацца, перамяшчацца.

Г. кароў.

Г. хутка машыну.

2. каго. Даваць часта даручэнні (разм.).

Г. хлапчука па пошту.

3. што. Перакідваць, перакочваць з месца на месца.

Г. мяч.

4. перан., каго па чым. Правяраць веды па розных пытаннях вучэбнай праграмы (разм.).

Г. па матэматыцы.

5. без дап. (са словамі «ў поле», «на пасьбу»). Быць пастухом.

Цэлае лета ганяў у поле.

6. безас., каго. Быць дзе-н. (разм.).

І дзе цябе ганяе?

Сабак ганяць (разм., неадабр.) — гультаяваць.

Толькі ваўкоў ганяць; хоць ваўкоў ганяй (разм.) — пра вялікае пустое або халоднае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвалтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Чыніць гвалт (у 1, 2 знач.); здзекавацца, прыгнятаць, няволіць. Нямецка-фашысцкія захопнікі, як толькі ўварваліся ў горад, адразу ж пачалі рабаваць, забіваць і гвалтаваць мірнае насельніцтва. «Беларусь».

2. Сілаю прымушаць жанчыну да палавога акта. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны .. Бачылі, як п’яныя манахі гвалтавалі вясковую дзяўчыну, выкручвалі ёй рукі. Галавач.

3. Крычаць, шумець. — Алё! — гвалтаваў тэлефаніст каля апарата. Нікановіч. Навокал спяваюць, аж залягаюць, пеўні, кудахчуць куры, гвалтуюць вераб’і. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нужда́ ’нястача, беднасць’ (Сл. ПЗБ), ’патрэба, неабходнасць’ (Бяльк.), ’бяда, гора, журба’ (ТС, Ян.), nużdá ’вошы’: jak zapárуsz płáccie haràczym szczółkam, to zhinie ŭsiàkaja nużdá — і woszy, і hnìdy, Пятк., 2, 110. Па фанетычных прыкметах (‑жд‑ < *‑dj‑), запазычана з ц.-слав., параўн. ст.-слав. ноужда ’неабходнасць, прымус’; развіццё семантыкі на базе устойлівых словазлучэнняў: jehó nużdá zajéła („o bardzo zawszawionych osobnikach“, Пятк., там жа), з нужды́ напада́юць вошы (ТС). Сюды ж нужда́цьпрымушаць’ (Нас.), ’вымагаць’ (Бяльк.). Параўн. Фасмер, 3, 88; Слаўскі, SOr, 18, 265.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гнаць, ганю́, го́ніш, го́ніць; пр. гнаў, ‑ла; незак., каго-што.

1. Прымушаць рухацца ў якім‑н. напрамку. Гнаць статак у поле. □ Асенні вецер гнаў па небе разарваныя хмары, ён ачышчаў ад іх неба. Чорны. // Забіваць, уганяць у што‑н. Гнаць цвік у сцяну. // Разм. Прымусова пасылаць, адпраўляць куды‑н. Гвалтам цар гнаў людзей па бітву з невядомым ворагам. Бядуля. // Праганяць, выганяць. Гнаць ворагаў з роднай зямлі. // Разм. Накіроўваць рух чаго‑н., весці кіруючы. Гнаць плыты па рацэ. // безас. Разм. Хутка ісці куды‑н. Куды цябе гоніць?

2. Прымушаць хутка рухацца, наганяць. Мы ехалі нейкай незнаёмай дарогай, спыняліся ў лесе і зноў гналі коней. Асіпенка. // Весці (аўтамабіль, поезд і пад.) на вялікай скорасці. А цягнік усё ішоў... І трывожны сігнал, І масты, і засады мінуў ён даўно. За вярстою вярсту Камісар яго гнаў. Глебка. // перан. Рабіць што‑н. хутка і многа, прымушаючы да гэтага сябе ці каго‑н. [Марыля], як рабіла на полі, дык больш за ўсіх работу гнала. Чорны.

3. і без дап. Праследаваць, ісці па слядах звера. Гнаць зайца. Сабака добра гоніць. // перан. Уст. Прыгнятаць, праследаваць, мучыць. Хоць нядоля мяне гнала, Усё ж мне сілы не зламала. Колас.

4. безас. Вельмі хутка расці. Сасну гоніць уверх.

5. Здабываць пры дапамозе перагонкі. Гнаць дзёгаць. Гнаць алей. // Выклікаць выдзяленне чаго‑н. Гнаць пот. / у безас. ужыв. Гоніць сліну.

6. Працуючы чым‑н., рабіць, утвараць. Гнаць пракос. □ Цяпер пад трактар плуг бы столямешны, Каб гнаць барозны шырынёю ў гоні. Аўрамчык.

7. Разм. Моцна слабіць (пра жывот).

8. звычайна ў ф. заг. гані́(це). Даваць. Гані тры рублі.

•••

Гнаць мятлою — груба выганяць.

Гнаць у магілу (труну, на той свет) — мукамі даводзіць да смерці.

Гнаць у шыю (карак, каршэнь) — а) груба выганяць; б) прымушаць хутка рабіць што‑н., падганяць. Не спяшайся, ніхто цябе ў каршэнь не гоніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; незак.

1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць што‑н. Вецер шавяліў пажоўклае лісце на дубах, і яно ледзь чутна шалясцела. Чарнышэвіч. Па-над полем плавае лёгкі цёплы вецер і шавеліць на галаве ў дзеда густыя пасярэбраныя валасы. Галавач. // перан. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да акаляючага; узбуджаць.

2. чым. Злёгку рухаць чым‑н. Зося лёгка разбірала знаёмы почырк і ледзь шавяліла губамі. Крапіва. Счапіўшы ў рукавах рукі, Фішар дрыжаў, шавяліў плячыма, тупацеў нагамі. Быкаў.

•••

Шавяліць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) (гл. варушыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)