ме́ра, -ы, мн. -ы, мер, ж.

1. Адзінка вымярэння.

М. даўжыні.

М. вагі.

2. Велічыня, ступень чаго-н.

3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.

Прыняць рашучыя меры.

Меры сацыяльнай асцярогі.

Знаць мерупраяўляць умеранасць у чым-н.

У меру

1) дастаткова, 2) якраз столькі, колькі і трэба.

У адной меры — такі самы, як і быў раней, без змен.

Па меры чаго, прыназ. з Р у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.

Па меры сіл.

Па меры магчымасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак., на што.

1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку.

Сэрца па-рознаму рэагуе на фізічную нагрузку.

2. Праяўляць свае адносіны да чаго-н.

Р. на скаргу.

|| зак. прарэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й, зрэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й і адрэагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й (да 2 знач.; разм.).

|| наз. рэагава́нне, -я, н. і рэа́кцыя, -і, ж.

Рэагаванне вока на святло.

Гэта навіна выклікала ў людзей дваякую рэакцыю.

|| прым. рэакты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пока́зывать несов.

1. пака́зваць; (проявлять, обнаруживать) праяўля́ць, выка́зваць, выяўля́ць;

пока́зывать но́вый спекта́кль пака́зваць но́вы спекта́кль;

пока́зывать интере́сный о́пыт пака́зваць ціка́вы до́след;

пока́зывать свою́ рабо́ту специали́сту пака́зваць сваю́ пра́цу спецыялі́сту;

пока́зывать хра́брость пака́зваць (праяўля́ць, выяўля́ць) хра́брасць;

пока́зывать себя́ хоро́шим това́рищем пака́зваць (праяўля́ць) сябе́ до́брым тава́рышам;

пока́зывать свою́ ра́дость пака́зваць (выка́зваць, выяўля́ць) сваю́ ра́дасць;

2. юр. пака́зваць; (о свидетеле) све́дчыць;

э́тот челове́к пока́зывает, что ви́дел вас гэ́ты чалаве́к све́дчыць, што ба́чыў вас;

пока́зывать приме́р пака́зваць пры́клад;

пока́зывать вид рабі́ць вы́гляд, дава́ць зразуме́ць;

и ви́да не пока́зывать і вы́гляду не пака́зваць;

не пока́зывать и но́са не пака́зваць і но́са;

не пока́зывать и глаз не пака́зваць і вачэ́й, не пака́звацца і на во́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; незак.

1. Злёгку варушыцца.

Лісце шавеліцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху.

Мурашкі шавеляцца ў муравейніку.

3. перан. Праяўляць актыўнасць, ажыццяўляцца.

Народ шавеліцца.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

Шавеляцца думкі.

Шавялілася надзея.

5. заг. шавялі(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

Хутчэй шавяліся!

|| зак. пашавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца.

|| аднакр. шавяльну́цца, -вяльну́ся, -вяльне́шся, -вяльне́цца; -вяльнёмся, -вельняце́ся, -вяльну́цца; -вяльніся (да 1 знач.).

|| наз. шавяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́ляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Тое, што і муляць (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Праяўляць нерашучасць; мяцца (у 3 знач.). Стасю не дужа хочацца карабкацца па крутых схілах. Ён муляецца, аднекваецца, але ўсё не ідзе. Асіпенка. — Я, Нікандраўна, не цураюся працы хоць якой хочаш. І ў калгасе. І працадзень багаты, ведаю... — муляўся хлопец, не даючы яснага адказу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.

1. Незак. да прызнаць.

2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́цьпраяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъ ’хор, натоўп’, балг. лик ’хор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ару́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

Разм.

1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе якой‑н. прылады. Арудаваць сякерай, пяром, пікай. □ [Іван] закручвае на пальцы вузел і пачынае арудаваць іголкай. Лынькоў.

2. Распараджацца, кіраваць чым‑н.; гаспадарыць дзе‑н. [Зіна:] — [Муж] на «анамаліі» арудуе, а.. [Фрося] — дырэктар навукова-даследчай станцыі. Васілевіч. // Праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную); дзейнічаць. [Віхура:] На будаўніцтве не ўсё ў парадку. Відаць, чыясьці рука лоўка арудуе. Гурскі. Уперадзе.. [Галаўнёў] заўважыў Карпенку, які з купкай байцоў арудаваў сярод фашыстаў. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віць, ую, уеш, уе; уём, уяце, уюць; пр. віў, віла, віло; заг. ві; незак., што.

1. Скручваючы, злучаць у адну стопку. Віць вяроўкі. Віць пугу.

2. Рабіць, сплятаючы з чаго‑н. Віць вянкі. □ [Малашкін:] — Няхай [вераб’і] уюць сабе гнёзды на здароўе, дзе ім падабаецца. Пестрак.

•••

Віць вяроўкі з кагопраяўляць уладу над кім‑н., падпарадкоўваць каго‑н. сваёй волі.

Віць гняздо — уладкоўваць сваё жыццё (пра чалавека).

З ветру вяроўкі віць — гаварыць што‑н. беспадстаўнае, пляткарыць, выдумляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драма́ць, драмлю, дрэмлеш, дрэмле; незак.

Быць у паўсонным стане, нямоцна спаць. І тут Ігнась заўважае, што бацька прытуліўся плячамі да палукаша і дрэмле, і галава яго, як нежывая, ківаецца ва ўсе бакі. Чарнышэвіч. Абапёршыся локцямі на стол, .. [Сяргей], здавалася, пачаў драмаць. Шахавец. / у перан. Быць у стане спакою, бяздзейнасці, нерухомасці. Ціха драмала Палессе пад цёплым дыханнем сонца. Лынькоў. Гарадок драмаў у млявай цішыні, не паказваючы адзнак чаго-небудзь жывога. Ракітны.

•••

Не драмаць — дзейнічаць, праяўляць і актыўнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)